Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Глядзіце! — спыніўся Віця. — Нашы разведчыкі ўжо самі вяртаюцца. Абышліся, напэўна, без нашай дапамогі…

Аднак, калі трое сяброў падышлі бліжэй, Віця заўважыў, што яны зусім не падобныя на герояў, якія вяртаюцца з перамогай. Наадварот, яны былі нейкія разгубленыя, вочы глядзелі вінавата.

— Чаму вы ідзеце з пустымі рукамі?

— А дзе паперы доктара Долахава?

— Сейф хаця б знайшлі ці не?

Гэтыя пытанні хвалявалі ўсіх, і трое разведчыкаў не ведалі, каму адказваць. На дапамогу ім прыйшла Зінаіда Антонаўна.

— Пачакайце, — спыніла яна дапытлівых, — вы ім слова сказаць не даеце, — і, звяртаючыся да Толіка, спытала: — Куды вы ішлі?

— За вамі,— чамусьці апусціўшы галаву, нявесела адказаў Толік.

— А чаму ўсе ўтрох? Хто-небудзь павінен быў застацца сцерагчы сейф.

— Мы яшчэ не знайшлі сейфа…

— Як не знайшлі? — захваляваліся ўсе. — Месца ж вы ведалі дакладна. Дуб прыкметны. Няўжо нехта раней за нас туды дабраўся?

— Ды не, — змрочна сказаў Васілёк. — Справа ў тым, што ніякага дуба там няма.

— Як няма? А дзе ён падзеўся?

— А вы чулі пра дрэваапрацоўчы камбінат, што будуецца ў нашым раёне? — уступіў у размову Жэнька.

— Ну, чулі… А пры чым тут камбінат?

— А пры тым, што ён будуецца якраз на тым месцы, дзе рос дуб. І дуба там цяпер няма, відаць, спілавалі,— растлумачыў Жэнька.

— Няма дуба, дык пень ад яго павінен быць. Яго вам і трэба было знайсці. Няўжо так цяжка дадумацца? — абурана сказаў Віця.

— «Цяжка дадумацца»! — перадражніў яго Васілёк. — А ты паспрабуй прабрацца на тэрыторыю будаўніцтва. Мы было сунуліся, дык нам адразу: асадзі назад. Там агароджа з усіх бакоў і ахова стаіць.

— Трэба было папрасіць добра, — не здаваўся Віця. — Расказалі б, што вам трэба…

— А ты думаеш, мы не прасілі!

— І пра паперы каму-небудзь казалі? — насцярожылася Ніна.

— Яшчэ чаго, — гатовы быў пакрыўдзіцца Толік, — быццам мы не ведаем, што гэта сакрэт! Аднаму толькі чалавеку…

— Каму? — занепакоілася і Зінаіда Антонаўна.

— Ды вартаўніку ля прахадной… Маленькі такі і кульгае…

— Вось гэта вы дарэмна, — незадаволена паківала галавой Зінаіда Антонаўна. — Ужо калі каму і сказаць, дык трэба было начальніку будаўніцтва, а не першаму сустрэчнаму.

Хлопцы яшчэ ніжэй апусцілі галовы. Ім і без таго было прыкра, што экспедыцыя, няхай і нялёгкая, спачатку ішла так удала, а потым раптам натрапіла на нечаканую і непераадольную перашкоду ў выглядзе невысокага кульгавага вартаўніка ля прахадной. А тут яшчэ папрокі выслухоўвай…

Зінаіда Антонаўна, заўважыўшы, што хлопцы зусім засумавалі, паспрабавала іх падбадзёрыць.

— Вось бачыце, атрымліваецца, мы не дарэмна адправіліся вам на дапамогу. Хто ж вас адных пусціць на тэрыторыю будаўніцтва? — прыціскаючы да сябе Жэньку і Толіка, проста сказала яна. — Самім нават не варта было і спрабаваць пранікнуць туды. Трэба было адразу паведаміць мне.

— А з вамі нас прапусцяць? — спытала Ніна, праціскаючыся наперад.

— Прапусцяць, — упэўнена адказала Зінаіда Антонаўна. — Мы скажам, што на экскурсію прыйшлі,— хітра прыжмурылася яна. — А акрамя таго, начальнік будаўніцтва мой добры знаёмы.

— Вось гэта здорава! — Ніна ад радасці ледзь не пусцілася ў скокі.— Значыць, мы разам усе будзем адкопваць сейф.

— Як жа, будзеш… — скептычна прабурчаў Васілёк. — Гэты пень ад дуба не лягчэй знайсці, чым той на Косінскай дзялянцы.

— Ха-ха-ха! — звонка рассмяялася Ніна. — Вось сказаў… Там было вунь колькі пнёў, і ўсе падобныя. А тут адзін, ды яшчэ які — велізарны!

— Так, велізарны, — не здаваўся Васілёк, — а ты паспрабуй адшукаць яго, калі ўся будаўнічая пляцоўка завалена цэглай, бярвеннямі і ўсякай такой усялячынай.

— Гэта праўда, — падтрымаў Васілька Жэнька, — яго нялёгка будзе знайсці. Мы ўсю будоўлю абышлі, у кожную шчыліну ў агароджы зазірнулі, а пня нідзе не ўбачылі. Відаць, сапраўды цэглай завалены.

— Дык што ж рабіць? — ужо зусім іншым тонам — заклапочаным і крыху разгубленым — спытала Ніна.

— А праўда, што мы будзем рабіць? — загаварылі астатнія, з трывогай і надзеяй пазіраючы на Зінаіду Антонаўну.

Настаўніца не спяшалася з адказам. Яна стаяла і напружана нешта абдумвала.

— Вось што, — нарэшце сказала яна. — Васілёк і Жэнька маюць рацыю, знайсці сейф нам, напэўна, удасца не адразу. Можа быць, давядзецца застацца тут на суткі, а то і болей. Ну дык мы і застанемся. Згодны?

— Згодны, згодны! — загулі хлопчыкі і дзяўчынкі.

— Толькі дзе ж мы будзем жыць? — занепакоілася Ніна.

— Разаб'ем свой лагер дзе-небудзь непадалёк ад будоўлі і не пойдзем адсюль, пакуль не адшукаем пень і не здабудзем паперы доктара Долахава, — растлумачыла Зінаіда Антонаўна. — А дапаможа нам ва ўсім начальнік будаўніцтва Сяргей Пятровіч Краўчэня.

— Ур-р-р-а! — звонкім крыкам адобрылі вучні гэтае рашэнне.

Для лагера выбралі невялікую прыгожую паляну метрах у двухстах ад тэрыторыі будоўлі. Палатак з сабой не было — ніхто ж не думаў, што так павернецца справа. Аднак з гэтай бяды выйшлі лёгка — замест палатак зрабілі тры буданы. Штука гэта няхітрая: забіў у зямлю дзве рагаціны, на іх паклаў папярочку, зверху накідаў яловых лапак — і жыллё гатова. У адным будане размясціліся Зінаіда Антонаўна з дзяўчынкамі, у двух астатніх — хлопцы.

Час быў позні, і свой візіт да начальніка будаўніцтва Зінаіда Антонаўна адклала на заўтра. А перад сном усе сабраліся вакол кастра і доўга спявалі.

Да чаго ж хораша ноччу ля кастра! Толькі трэба загадзя запасціся палівам, каб потым не давялося ісці збіраць галлё. Надта ўжо цёмным здаецца лес, калі выйдзеш за круг, асветлены зыркім полымем кастра. Цёмным і страшным. Відаць, таму дзяўчынкі, калі агонь пачаў слабець, шчыльней пасунуліся да Зінаіды Антонаўны і пачалі з ёю сакрэтную размову аб сукенках і прычосках. Здабываць галлё адправіліся тры вопытныя і адважныя падарожнікі — Толік, Жэнька і Васілёк.

Поделиться:
Популярные книги

Второгодка. Книга 2. Око за око

Ромов Дмитрий
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Приключения русского дебютанта

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приключения русского дебютанта

Черная метка

Лисина Александра
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черная метка

Герой

Мазин Александр Владимирович
4. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Герой

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Двойник Короля 4

Скабер Артемий
4. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 4