Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Нечакана каса, што рэдка здаралася ў яго, урэзалася ў вырыты кратом грудок. Ён асцярожна выцягнуў касу, узяў пучок сырой травы i выцер лязо. Толькі думаў узяцца за мянташку, як пачуў чалавечы голас.

Ад нечаканасці аж сцепануўся. Хто i чаго ідзе? Прысеў, прыслухаўся: нехта набліжаўся якраз сюды, да Ярылавага норта. I не адзін. Здаецца, ішло двое. Мужчына i кабета. Але як ні ўзіраўся скрозь густыя кусты, што асланялі i норт i рэчку, нікога не ўбачыў.

— Во тут ён косіць… — добра пачуў жаночы голас. Голас Ганны Салавейчык.

Мужчына прамаўчаў, а Ганна ўсё гаманіла:

— Яшчэ ніхто сабе не косіць, а ён прыпёрся ўжо, без дазволу пляжыць. Нядрэмны ўрвіцель. Усюды паперадзе ўсіх лезе…

— Ды якая там трава! — пачуўся мужчынскі голас. Брыгадзіраў. Яго, навучэнца сельгасінстытута, часова паставілі ў іхняй вёсцы за брыгадзіра. — Я нядаўна быў з аграномам у тым норце, калі выбіралі для вёскі дзялкі, дык сам усё бачыў. Капы дзве-тры будзе таго сена, не больш.

— За ім нічога не ўлежыць, не ўстоіць, — нападала Ганна. — Усюды дападзе, усё падбярэ.

— Можа, i дарэмна вы ўжо так, цётка Ганна, — прамовіў брыгадзір. — На пенсіі ўжо, але на калгасную работу ходзіць. Куды ні папрасі пайсці — пойдзе. I зробіць усё добра, спраўна.

— Замольвае свае грахі…— сказала Ганна. Здаецца, спынілася. Каля рэчкі.— А душа ў яго чорная, паганая. Кроў людская на ім…

— Пра тое я не ведаю, цётка. Ад людзей чуў, што ён не ў паліцыі, a толькі ў «самаахове» быў i крыві нічыёй не праліў…

— A чаго пёрся ў тую «самаахову»? Іншыя не пайшлі, а ён пайшоў. Бо хацеў паддобрыцца, выгоду мець…

— Я тут у вас новы чалавек, але бачу: як пад зямлёю ходзіць.

— Так яму i трэба, сабаку, — злосна сказала Ганна. — Я сваімі рукамі задушыла б, каб вясёлы быў…— Усхліпнула. — Дзяцей жа маіх першанькіх няма… Вам ён добры работнік, а для мяне…

Замаўчала. Відаць, плакала.

— Кажуць, у «самаахову» тую трапіў па маладой дурноце…

— Раз быў з імі, дык i вінаваты, — перапыніла Ганна. — Былі б жывыя мае дзеці, дык, можа, быў бы i невінаваты… Але ж, кажу, дзяцей маіх няма. Як няма i яшчэ каторых людзей з вёскі.

— Ох, вайна гэтая! — уздыхнуў брыгадзір. — Чаго яна толькі не нарабіла… Колькі яшчэ i цяпер ран ды пакут ад яе!

Галасы аддаліліся.

Лявончык падняўся, адчуў: дрыжаць i ногі i рукі, балюча заныла сэрца, нібы шпількаю кальнула пад лапаткаю.

Больш не касіў. I ахвоты не было, i раптоўна аслабеў. Зноў разуўся, перайшоў раку i пакіраваўся дадому.

Мінуўшы сенажаць, а за ёю лес, вымкнуўся на поле, i першае, што ўбачыў, быў высокі, з чырвонай зоркай i з жалезнаю агароджаю помнік…

Ада

У пачатку снежня стаіліся, заціхлі дажджы, неба пасвятлела, выяснілася i калюча запальвала далёкія маленькія зоркі. Падзьмулі халодныя сухія вятры, паціснулі марозікам: вада (а яе шмат налілося за восень) пакрывалася на ноч тонкім лёдзікам; начны вецер шумеў не гарэзліва, як гуляў летам у цёплым лісці, а нудна i злосна хістаў голае голле, прычэпліваўся да адзінокага ўцалелага ліста, ірваў яго, i той вечарамі адчайна хліпаў, спяваў развітальную песню…

Ада душою адчула, што настала часіна, калі ўжо не будзе ні цяпла, ні дажджоў, але не пойдзе яшчэ i снег, яго нагоніць, насыпле, калі аднаго дня зніжэе i пашарэе неба. Але да гэтай белай радасці было не хутка: зіма апошнія гады ўсталёўваецца позна, i Ада затрывожылася ад асенняй нудоты, суму; вечарамі яна падоўгу пазірала ў запацелае, ужо даўно закітаванае акно, на чырвоныя ягады за дубэльтамі i бачыла ў глыбіні толькі сябе, адзінокую, здаецца, непрыгожую, не па гадах папаўнелую. I страшна было выйсці на двор, на пякучы холад, ды i не хацелася выходзіць: ніхто яе там не чакаў. I не таму, што яна была ў гэтай вёсцы новы чалавек, нядаўна прыехала рабіць у школу настаўніцаю, не. Вунь ад Элы i Тані, што, як i яна, толькі пачалі вучыць дзяцей, лічы, не выбіраюцца хлопцы, ледзь толькі паспеюць прыехаць з горада ці прыйсці з работы, як бягуць да ix… I Ада, як i ўся вёска, ведала, чаму шчаслівейшыя тыя дзяўчаты: маладзейшыя, прыгожыя…

Не хацелася ісці ў клуб, дзе штовечара круцяць знаёмыя пласцінкі, танцуюць, гуляюць у даміно ці хлопцы млеюць за хакеем па тэлевізары, ніколі не дадуць паглядзець кіно. Яна заракалася хадзіць у гэты клуб, на вечары, вяселлі, дзе скачуць, пяюць, шмат жартуюць; яе хлопцы не запрашалі на танцы, не праводзілі дахаты, на яе толькі ахвотна зыркалі ды абгаворвалі вясковыя языкатыя кабеты. Нават маладыя мужчыны (з імі дзяўчаты не вельмі хочуць знацца) не падыходзілі да яе, i яна, адзінокая, сядзела ў якім кутку i адчувала сябе лішняй тут.

Ада бачыла i раней, што яе не чапалі, не пісалі запісак аднакласнікі ў школе, не падалі за ёю ў інстытуце хлопцы, гаварылі толькі пра кнігі, экзамены, прасілі даць перапісаць канспект. Раней яна не баялася гэтага, але цяпер, калі ёй падбіралася пад трыццаць, яна востра адчула, што яна нямала нечага страціла i шмат чаго не знайшла ў жыцці. Ёй прыпаміналася, каго яна кахала i каму ніколі не сказала пра гэта, хоць цяпер адчувала, каб прызналася, была смялейшая, можа, была б шчаслівейшая…

Ада позна сядзела вечарамі, правярала сшыткі, пісала вялікія планы, хадзіла на ферму чытаць лекцыі, складала сваім сяброўкам доўгія лісты, чытала ўсе газеты, аднойчы нават сама напісала ў газету пра тое, як трэба цяпер кахаць. Але не надрукавалі, толькі падзякавалі з рэдакцыі за ліст, папрасілі напісаць пра тутэйшы калгас, пра калгаснікаў, пра моладзь i іхнюю працу, але Ада не пісала ды баялася: прыедзе яшчэ журналіст, зірне на яе ды скажа: мілая, табе, такой маладусе ды красуні, толькі i застаецца пісаць пра шчырасць, дабрыню, сціпласць… Яна часцей стала ўзірацца ў люстэрка i пужацца за маршчынкі ля вачэй, за твар, што не быў ужо такі белы, пяшчотны, як у юнацтве, a пацямнеў i пачаў старэць. Яна востра адчула, што адыходзіць маладосць i спяшаецца, падступаецца сталасць. I гэтага ўжо няможна схаваць, як няможна ўтрымаць цяпло, калі гоняць вятры холад, сівер, прыганяюць, укрываюць снегам, i стаіць тады суцэльная халадэча.

Калі аднойчы яна заўважыла ля скроні сівы волас, дык зусім растрывожылася, задумалася, што будзе з ёю далей, a ўночы ціха плакала, хоць i плакаць не вельмі хацелася, было толькі страшнавата.

…Растрывожыў яе сусед Пеця, высокі, прыгожы, які гэтай восенню вярнуўся з войска. Прыйшоў ён, як помніцца, у чацвер, быў такі сур’ёзны, як i яна, сарамлівы, негаваркі i спадабаўся ёй. Ён называў яе Адай Іванаўнай, хоць яна i прасіла быць прасцейшым, клікаць Адай, спрабавала жартаваць з ім.

Прыйшоў Пеця i ў пятніцу: яна нават не паспела пераапрануцца, паправіць прычоску. Цэлы вечар ён расказваў пра войска, калі змаўкаў, тады Ада паказвала яму свой студэнцкі альбом, сшыткі дзяцей, расказвала, як яны не хочуць вучыць алгебру i геаметрыю, пасля яны хадзілі ў кіно, хоць яна i абяцала сабе не хадзіць болей у клуб.

Назаўтра раніцай, калі Ада яшчэ спала, прыбегла Пецева маці i пачала шаптацца з гаспадыняй.

— Учора позна наш вярнуўся, — расказвала суседка, — спытала сёння, дзе быў, сказаў, што ў кіно з вашай настаўніцай хадзіў.

— I наша позна вярнулася, — сказала гаспадыня. — Была такая вясёлая, аж я парадавалася, падумала: маё ты дзіця, хай бы пашчаслівіла табе. I добрая i разумная, але вось не надарыцца добры чалавек… Можа, з тваім як згаворацца…

«Як яны, вясковыя кабеты, усё бачаць», — здзівілася Ада.

Поделиться:
Популярные книги

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

СД. Том 13

Клеванский Кирилл Сергеевич
13. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
6.55
рейтинг книги
СД. Том 13

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Магия камня

Назимов Константин Геннадьевич
6. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Магия камня

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Я спас СССР! том 1

Вязовский Алексей
1. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.57
рейтинг книги
Я спас СССР! том 1

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)