Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станаўленне

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Можа, зарвецца язык Франакавай Вікці, не будзе страшыць, што прыйдзе i памалоціць твае вокны… — загаварыла Ядзя. — Хоць яе дурны поп хрысціў, будзе мянташыць, што ты наўмысна, з хітрынкай кватаранта ўзяла…

— Мне ад гэтага ні холадна, ні горача, — сказала Маня, адчуваючы на душы вялікую непрыемнасць ад гэтых плётак, i, каб не гаварыць пра гэта больш, сказала Ядзі: — Ну, я пайду: булён на агеньчыку варыцца.

Калі вярнулася дадому, несучы ў прыполе шчаўе, кватарант стаяў на двары, падкідаў у агонь трэскі. Быў ён цяпер паголены, мокрыя валасы залізаны назад, стаяў не ў ботах, a ў туфлях, у новых штанах, у белай тэнісцы. На яго даўгаватым носе блішчэў пот.

«Ды ён зусім малады», — падумала яна i засаромелася, што так i не пераадзелася, тупае босая.

— Кінула во агонь без догляду… — усміхнулася Маня.

— Нічога. Не суха ж, — сказаў ён, нагнуўся, дастаў з агню галавешку, прыкурыў.

Маня адразу адчула папяросны дым, што казытнуў у носе: пасля смерці Сцяпана, здаецца, ніхто i не курыў у яе хаце. Цяпер яе захваляваў гэты дым, зноў напомніў ён дарагога чалавека… Яна неяк уся зноў аслабела, пасумнела, стала абыякавай да плётак, што ўжо ёсць, што яшчэ будуць…

Вярнулася з пашы карова, відаць, наскублася ў полі добра, бо бакі былі поўныя, як бочкі, але ўсё роўна ткнулася ў свіныя вёдры, аблізала муку, што прыліпла там.

Маня загнала карову ў загарадку. Прынесла з хаты патэльню, кавалак сала i цыбулю, паставіла ля агню.

— Падсмажце, можа, самі, — ужо не з сорамам, а спакойна сказала яна электрыку, — я пайду карову падаю.

Зняла з частаколу даёнку i пайшла да каровы. Калі даіла, бачыла, як ён замітусіўся (відаць, ліўся на агонь булён), як зняў чыгунок, паставіў на трыножнік патэльню, смажыў, адхіляўся ад дыму, як варушыў сала i цыбулю.

Калі Маня прынесла малако ў хату, ён ужо сядзеў на лаве. На стале былі яго кілбаса, кансервы, слоік куплёнай капусты, пляшка віна.

— Ды вы ешце, нас не чакайце, — сказала яна. — Я пачакаю сына.

Працадзіла малако, наліла з адстойніка ў кубак, паставіла на стол, астатняе, што было ў бляшанцы, паставіла ў вядро з халоднаю вадою. Бачачы, што сам ён не бярэ есці, змахнула крошкі са стала, абчысціла кілбасу, нарэзала яе скрылікамі на талерку, памыла i падала гуркі, наліла міску булёну.

— Дык за знаёмства… — ён усміхнуўся, садраў зубамі з пляшкі бляшаную галоўку. — Мяне Віцем завуць. Віця Салавей. Голасу добрага не маю, a прозвішча во пявучае… — жартаваў ён i ўвесь час каўтаў у роце сліну, з прагаю пазіраў на ежу.

— А мяне Маняю завуць, пішуць Марыяй, — сказала яна, дастала з куфэрка i паставіла на стол кілішкі.

— Вы мне шклянку дайце, — папрасіў ён. — Не люблю цыркацца гэтымі… — Наліў ёй у кілішак, сабе ў шклянку, астатняе віно паставіў на падаконнік.

— Ну, будзьце здаровыя!

Яна кіўнула яму, крыху пакаштавала i паставіла кілішак на стол.

Еў ён са смакам. Відаць, добра прагаладаўся, з’еў усё, што толькі падала. Павячэраў, падзякаваў i падаўся ў вёску, дзе ўжо чуўся гармонік, — свае цяпер, летняю парою, вечарамі мала граюць, рана кладуцца спаць, — весяліліся, відаць, прыезджыя.

Маня не дачакалася сына i села адна есці, падумала, што трэба пагаманіць, каб не круціўся ля гэтых электрыкаў, не замінаў людзям працаваць. Вымыла пасуду i пачала збірацца спаць, ведаючы, што не хутка засне, пакуль усяго не перабярэ ў памяці, пакуль не паплача i не пагадае, як жыць далей…

2

Назаўтра кватарант падняўся рана, услед за ёю — яна спяшалася адправіць на пашу карову.

Вечарам, калі вярнуўся з работы, зноў хадзіў купацца, сядзеў ля агню i варыў бульбу, пасля, ужо ў хаце, згледзеў, што стаіць некранутае віно.

— Няма каму піць, — прамовіла Маня, сёння ўжо дзеля госця ў новай сукенцы, абутая ў басаножкі, у новай хустцы (у Янковічах усе замужнія кабеты i летам носяць хусткі).

— Гаспадар ваш не бярэ? — здзівіўся ён, пазіраючы на яе не так, як учора, а з нейкім агеньчыкам у вачах.

— Няма ў хаце гаспадара… — чамусьці незадаволеная, што ён так гаворыць, адказала яна.

— Паехаў куды?

— Памёр…

— Так… Вы… — ён развёў рукамі. — Удава, значыць… Маладая ўдава…

— Жыву з хлопцам, — прамовіла яна. — Увосень ужо шосты год будзе…

— Я тож адзінокі… — сказаў ён. — Быў жанаты, меў дачку… — прамовіў i стаў самотны.

Маня не спытала, дзе яго жонка, збаялася вымавіць слова «памерла». Страшнае для яе было гэтае слова… Толькі неяк па-новаму, дабрэй зірнула на яго, паспачувала.

— Праўда, жонка мая жывая, — сам сказаў ён. — Работа мая такая — у паездках… Прытуліў яе другі, лепшае паабяцаў. Кінула… Езджу вось ужо чацвёрты год па свеце, нідзе затрымацца не магу. А хутка ўжо трыццаць з палавінаю, хочацца асесці…

— А дачка ваша дзе? — спытала Маня, шкадуючы госця i яго дзіця.

— Не аддала мне. Судзіўся, але прысудзілі ёй. Яна на месцы, а я вечна ў раз’ездах.

— I ў вас гора… — са спачуваннем прамовіла яна, села на лаўку.

— Спачатку мучыўся, цяпер прывык, ачарсцвеў.

— I я неяк адзервянела, звыклася з удоўскаю доляю — работа ды работа.

— А вы ж, відаць, маладзейшая за мяне? — спытаў ён, зірнуў на яе, гэтак сама са спачуваннем i лагодаю.

— Мне трыццаць тры.

— Сама жыць, а мы ў гэтыя гады…

— Што зробіш, калі так Бог даў, — сказала яна.

— Бог гэты… Да аднаго дык i дужа добры, а да другога ўвесь час спіною…

— Мне дык век не шанцуе… — паскардзілася Маня. — Не хочацца i расказваць…

— Так, бывае… — мармытнуў ён, закурыў i выйшаў на двор, каб дыміць там.

Поделиться:
Популярные книги

Тень Нерона

Алферова Марианна Владимировна
3. Сыщик
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Тень Нерона

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Газлайтер. Том 21

Володин Григорий Григорьевич
21. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 21

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Младший сын

Балашов Дмитрий Михайлович
1. Государи московские
Научно-образовательная:
история
8.50
рейтинг книги
Младший сын

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Изгнанник Ардена

Анри Софи
Фантастика:
фэнтези
готический роман
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгнанник Ардена

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.25
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Третий Генерал: Том VII

Зот Бакалавр
6. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том VII