Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

(Як шалёны, злятае з тапаром з ганка.)

Чорны

Ха-ха-ха-ха!..
Заслона

III. Пажарышча

Досвітак. Непадалёку ад пажару. Пасяродку стаіць дзікая груша. Валяецца колькі галавешак. Далей — трохі ўправа — пачынаецца палаючая вёска: з некаторых хат засталіся ўжо толькі печы ды каміны, а па баках ляжыць асмалеўшае бярвенне. Пажар падбіраецца пад другі канец вёскі. Калі-нікалі ўзрываецца вецер і даносіць снапы іскраў. Чуваць гул полымя і людскіх галасоў.

І-ы пагарэлец (цягнучы лаву)

Скуль і як яно ўзялося? 3 чыёй хаты занялося?.. Сплю, як толькі спяць уночы, Чую, лезе дым у вочы; Усхапіўся, паглядаю: Мора полымя гуляе; Сам не знаю, ў што ўчапіцца… Ну, за лаву — прыгадзіцца.

(Ідзе далей.)

2-і пагарэлец (з андаракам і каптаном бабскім)

…Мы з сваёй яшчэ не спалі: Дзіцянятка калыхалі… Раптам — відна… Я у дзверы, Ды не ў дзверы, а ў кут змерыў. Сяк-так выскачыў за хатку… Бачу, косіць ад пачатку Агонь вёску, як памора; Зноў я ў хатку… ах ты, гора! Сам не знаеш, што ўхапіці; Крычу жонцы: бяры дзіце! Сам хапаю сёе-тое… Чуць з душою, чуць з душою…

3-і пагарэлец (з матком і шпулькамі)

Я так крэпка сплю на печы: Ажно тут — штурхель у плечы! Глядзь: аж нехта качаргою Мяне цягне, як дугою. Ўжо ўстаю, ужо буджуся, Злазіць з печы ўжо лаўчуся… Бух аб землю, як сноп жыта, Проста бокам аб карыта!.. Хтось крычыць: барджэй жа, тата!.. Ломяць, цягнуць усё з хаты… Я — хвацель маток і шпулькі… (Глядзіць за пазуху.) Ну, а люлька… няма люлькі.

Дзяўчынка (з хлопчыкам, меншым ад сябе; абое ў адных зрэбных кашулях)

Як маланкай, пайшла хатка, Чаравічкі і апратка.

Хлопчык (праз слёзы, разглядаючыся)

А дзе ж татка? а дзе мама?

Дзяўчынка

Ціха, братка: я таксама Вось з табою іх шукаю, Дзе ж падзеліся — не знаю. Ў гэты бок няслі кадушку.

Хлопчык

Падсадзі — сарву я грушку; Хачу вельмі піць і есці.

Дзяўчынка (падсаджвае хлопчыка, з павагай)

Вось уздумаў грушы трэсці. Тутка гэткае няшчасце,— Не дзівота і прапасці. А ён, бач, з сваёй ядою!

Хлопчык (саскочыў і грызе сарваную дзічку)

Пабяжым цяпер затое.

Дзяўчынка

Не лезь толькі ў вочы з плачам: Татку, мамку недзе ўбачым.

Хлопчык (з радасцю адбягаючы з дзяўчынкай)

Недзе знойдзем, недзе ўбачым!

1-я кабета (цягнучы саху, заплакаўшыся)

Што за ночка! што за ночка! Не пакінуў і ламочка! Як сярпом, зжынае, голе… А стары прост сходзіць з поля, Галаву саўсім губляе — Сам не знае, што хватае; То у хлеўчык матанецца, То ля пуні апынецца… Ні прыстання, ні куточка… Што за ночка! што за ночка!!

2-я кабета (з дзіцянём у калысцы)

Чуць паспела, чуць з душою Гэта выхваціць малое; Засталася ступа, дзежка, I пасудак, і адзежка. Мой паехаў з кума братам — Папрасіў — паехаў сватам,— I не бачыў, і не ведаў, Як гарэла ўсё да следу, Мо б што больш уратавалі… Так, саўсім, саўсім прапалі…

3-я кабета (цягнучы на руках ягнё)

…Цягнем з хаты мы ламоцце, Зірк на хлеўчык — страху коце. Я у хлеўчык — гнаць кароўку: Як прывязана вяроўкай — Ані з месца… тут авечка 3 хлева ў полымя, як печку,— Я ягнятка хваць за воўну, А тут дыму ужо поўна… Чуць у дзверы, чуць папала, А ўжо хатка дагарала.

Яўрэй (з багамоллем і ліхтарамі; за ім жонка яго і чацвёра дзяцей)

I стадола, і камора Так яшчэ стаялі ўчора, А сягоння, як у яму, Паваліліся і з крамай. (Да жонкі.) Знаеш, чуў я, у Агаты Дзіцянё згарэла з хатай.

Яўрэйка (з падушкай і халаю)

Мне казалі на прыгумні: Чалавек звуглеў у пуні.
Поделиться:
Популярные книги

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Прайм. Альянс

Бор Жорж
5. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Альянс

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Первый среди равных. Книга VII

Бор Жорж
7. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VII

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Принадлежать им

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Принадлежать им

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V