Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Уверсе, у карунках хвоі, амаль ля самага неба, усё раптам згадала ваверчанё і пасівела.

Усе людзі спярша добрыя і ўсе дзеці спярша неўміручыя.

І вочы спярша – ненаглядныя.

Спярша ўсё – нішто.

Ішоў па лесе грыбнік навобмацак, варушачы бровамі над крывавымі чорнымі дзірамі.

Ішоў, мусіць, відаць, магчыма дадому.

У цёплым імху на ўзлеску плакала блакітнае пяшчотнае вока.

zimna wojna

альбому “Dead Europe FM”, 2009)

graniczymy

tylko raz —

rozporkami

graniczymy

tylko raz —

ranami warg

ranami warg

korkociagami

kregoslup'ow

graniczymy

beznamietnie

relaks

orgazm

barter

zmeczenie

i zn'ow —

dwa ponure

mocarstwa

lezace obok

siebie

wydalaja

dyplomat'ow

wysylaja

szpieg'ow

graniczymy tylko raz

*

idzie 'snieg

idzie zimna

wojna

*

jest luty

Як было да Вялікага Прамяністага

Аднойчы ў Ампетыяніі не ўзышло сонца.

Усе былі вельмі занятыя сваім жыццём і гэтага зусім не заўважылі.

Працавалі станкі, адразаючы трошачкі больш працоўных пальцаў, чым зазвычай, гадзіншчыкі мружыліся крыху мацней, у дзяцей хованкі перасталі карыстацца папулярнасцю. Ампетыянскія вытворцы слюдзяных пляжных акуляраў збанкрутавалі.

І цеплаходы плылі, гінучы часцей. І неўпрыкмет шрыфт Брайля зрабіўся нацыянальным алфавітам.

Глядзець тэлевізар і не глядзець тэлевізару зрабілася абое-рабое.

Але ніхто не заўважыў, што сонца не ўзыходзіла.

І было так датуль, пакуль не нарадзіўся Вялікі Прамяністы.

Але адгэтуль у Ампетыяніі мудрыя людзі кажуць: “Пераначуем – менш пачуем”.

+ + +

хлопчык, укушаны ветрам

о, зубы ветру, што сцялі маю галаву!

о ўчэпістыя, атрутныя зубы, што сцапалі мяне на паўдарогі да ціхіх заток правінцыйнага жыцця! вецер павабіў мяне, заразлівы смерч, чорны віхор, а зубы ягоныя загнутыя на захад – ніхто не вернецца з пашчы ветру, ніхто не прыйдзе з захаду.

я хлопчык, што круціць глобус.

я хлопчык, што ўведаў, дзе ў сусвету захад.

я хлопчык, укушаны ветрам.

Паўвішнёвы сад

Пазаўчора скусілі з неба Поўню, маман хадзіла скардзіцца гарадавому.

Гарадавы сказаў, што ўсім есці хочацца і каб маман не пераймалася.

Мама плакала на парозе ў чырвоныя неўразумелыя рукавіцы.

Кока і я згатавалі маме гарбаты.

Учора ноч навылёт з неба цякла чырвоная крывавая абражаная поўня.

Ліза ноч навылёт у аранжарэі з тэлескопам, потым – з рання ў сталовым пакоі, з пабялелым тварам. Падаецца, яна таемная байраністка.

Кока і я – мы напісалі маніфест аб недапушчальнасці адкусванняў ад Поўні.

І вось занач мы ўсёй хеўрай выбрылі ў свой кастрычніцкі напаўвішнёвы сад.

Праблема намінацыі

Рыбар і рыбак ішлі гразкімі беражкамі ды спрачаліся. Не, ты не рыбак, казаў рыбар рыбаку, ты падумай, пакруці мазгамі як след, ніякі ты не рыбак, чаго ж ты зубы прадаеш, з чаго смяешся, а сам ты хто? Ты ж таксама не той, за каго сябе выстаўляеш, ты таксама не той, а ўвогуле зусім не, з цікавасцю гляджу на цябе. Стоп, стоп, стоп.

І яны сталі. Селі. Налавілі рыбы – кожны багата. І дадому яны ішлі, абняўшыся за плечы, і ўсё роўна было, хто з іх рыбар, хто рыбак, дый наагул, ці яны гэта.

Іхтыяндравае

Я паспеў прыдбаць жабры ў сваім балоце.

Забыўся на ўмельства роўнага хаджэння, адгадаваў чорны нервовы хвост.

Я звык цадзіць кісельную цеплаватую твань скрозь зубы, я звык цалаваць тапеліц.

І клікаць мяне як – не помню. Ці то Ціхі Андрэй, ці то Іхтыяндр, а, можа, Ціхан.

Мокрая казка, падтопленая фрашачка, раман-калюга, сыры афарызм.

Жыць – не жыць, а плаваць ды ляжаць.

У віры, побач з домам даглядчыка шлюзу, на самым дне я ляжу ў гэтую падводную сваю поўню.

Там, на беразе, гарыць п’янае вогнішча, людзі спяваюць, людзі сухія і чырвоныя. Уткнуўся носам у корч, пасміхнуўся сому.

– Гэй, марак, ты надта доўга плаваў!

У камандзіроўцы

Яна тэлефануе. Упершыню за паўтара года.

Яна кажа: мне тут страшна, мне тут няўцям, мне тут прыязджай хутчэй, мне тут не польская, мне тут расцвітае ля самога сэрца нешта няроднае, нешта шыпяча-калючае, нешта вярэдліва-нямоглае.

Еду трамваем, еду зайцам, еду не сонечным, саступаю добрай старой пані месца, пажухлае старое пластыкавае месца ля зашмальцаванага акна.

А тут яна зноў тэлефануе і кажа, і кажа!

Яна кажа: Бога няма, рэшта ў камандзіроўцы, ты не сычыш, не колеш, ты ж едзеш ужо, калі ты выходзіш?

Я выходжу дзесьці на Празе, недзе праз дваццаць хвілін, сорам і ганьба, разлятаюцца птушкі, калі я заплюшчваю вочы, не магу прыгадаць ейнага твару.

Я набіраю лічбы на дамафоне, як на калькулятары.

Роўна: дзверы адчыненыя.

Роўна: незнаёмая жанчына са знаёмымі вачыма на парозе.

Роўна: гарачы шампан, мы смяемся і плюём мінакам на галовы.

Поделиться:
Популярные книги

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Чужак из ниоткуда

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16