Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рытуал Масгрэйваў

Дойль Артур Конан

Шрифт:

Наступныя два дні Брантан надзвычай старанна выконваў усе свае абавязкі. Я не згадваў пра тое, што адбылося ноччу, і з нейкай цікавасцю чакаў, як ён будзе хаваць сваю ганьбу. Аднак на трэці ранак ён не з’явіўся пасля сняданку атрымаць распараджэнні на дзень. Пакінуўшы сталовы пакой, я сустрэў Рэйчэл Хоўэлс, пакаёўку. Я ўжо казаў, што яна зусім нядаўна ачуняла пасля хваробы і выглядала надта бледнай і змучанай, а таму я быў супраць таго, каб яна адразу вярталася да працы.

— Вам варта яшчэ паляжаць, — сказаў я. — Зоймецеся сваёй справай, калі паздаравееце.

Яна дзіўна на мяне паглядзела, і я пачаў падазраваць, што хвароба пашкодзіла яе розум.

— Я ўжо здаровая, містэр Масгрэйв, — адказала яна.

— Паглядзім, што скажа доктар, — запярэчыў я. — А цяпер кідайце працу, а калі спусціцеся ўніз, скажыце заадно Брантану, што я хачу яго бачыць.

— Дварэцкі знік, — сказала яна.

— Знік? Куды?

— Проста знік. Ніхто яго не бачыў. Яго пакой пусты. Ён знік, зусім знік!

Яна адступіла да сцяны і выбухнула смехам, што перамяжоўваўся крыкамі, і я, спалоханы гэтым раптоўным істэрычным прыпадкам, кінуўся да званка, каб паклікаць на дапамогу. Хутка дзяўчыну, якая ўсё яшчэ крычала і плакала, адвялі ў яе пакой, а я пачаў распытваць пра Брантана. Сумневаў не было — ён знік. Яго ложак не сцяліўся, і з таго часу як ён пайшоў мінулым вечарам спаць, яго ніхто не бачыў. Тым не менш, было незразумела, як ён пакінуў дом, бо ранкам усе вокны і дзверы былі замкнёныя. Яго адзенне, гадзіннік і грошы засталіся ў пакоі, але знік чорны касцюм, які ён заўсёды насіў. Пантофляў таксама не было, затое боты стаялі на месцы. Куды ж мог сысці ўначы дварэцкі Брантан і што з ім здарылася?

Безумоўна, мы абшукалі дом ад скляпення да гарышча, але не знайшлі і следу. Як я казаў, стары дом — гэта сапраўдны лабірынт, асабліва даўняе крыло, цяпер амаль незаселенае. Мы абшнарылі гарышча і кожны пакой і не знайшлі ніводнага намёку на тое, куды ён сышоў. Не магу паверыць, што ён пакінуў маёнтак, не ўзяўшы нічога са сваіх рэчаў — але як яшчэ можна патлумачыць знікненне? Я выклікаў мясцовую паліцыю, ды гэта не дапамагло. Папярэдняй ноччу ішоў дождж, а таму нашыя спробы агледзець газоны і сцяжынкі вакол дома былі марныя. Так усё было на той момант, калі новая падзея адцягнула нашую ўвагу ад гэтай загадкі.

Наступныя два дні Рэйчэл Хоўэлс моцна хварэла: часам у яе было трызненне, часам — істэрыка, і мы нанялі сядзелку, якая заставалася з ёй нанач. Трэцяе ночы пасля знікнення Брантана сядзелка вырашыла, што пацыентка моцна спіць, і сама задрамала ў фатэлі. Прачнуўшыся ўранку, яна ўбачыла, што ложак пусты, акно адчыненае, а хворай няма і знаку. Мяне тут жа паднялі, і я разам з двума лёкаямі неадкладна пачаў пошукі зніклай дзяўчыны. Мы лёгка вызначылі кірунак, у якім яна збегла, бо заўважылі пад акном яе сляды і прасачылі іх ад газона да стаўка, дзе ля жвіровай сцяжыны, што вядзе за межы маёнтка, яны заканчваліся. Глыбіня стаўка ў гэтым месцы дасягае васьмі футаў, і вы можаце ўявіць нашыя пачуцці, калі мы ўбачылі, што сляды звар’яцелай дзяўчыны абарваліся ля самай вады.

Мы, безумоўна, тут жа прынеслі тралы і пачалі шукаць цела, але яно бясследна знікла. Затое мы выцягнулі штосьці іншае, нашмат больш нечаканае, а менавіта палатняны мяшэчак, набіты кавалкамі праржавелага, абясколеранага металу і нейкімі бляклымі аскепкамі ці то галькі, ці то шкла. Больш у возеры нічога не было, і хаця ўчора мы зрабілі ўсё магчымае, каб адшукаць зніклых, даведацца пра лёс Рэйчэл Хоўэлс ці Рычарда Брантана мы не змаглі. Паліцыя акругі збітая з панталыку, і я прыйшоў да вас як да апошняй надзеі.

Цяпер вы ўяўляеце, Ўотсан, з якой цікавасцю выслухаў я аповед пра гэты надзвычайны шэраг падзеяў і паспрабаваў злучыць іх у адно, каб знайсці нітку, што прывядзе да разгадкі. Дварэцкі знік. Знікла і пакаёўка. Пакаёўка кахала дварэцкага, а пасля мела прычыны яго ўзненавідзець. Яна была валійкай, запальчывай і нястрыманай. Адразу пасля яго знікнення яна была вельмі ўзбуджаная. Яна кінула ў стаў сумку з незвычайным змесцівам. Усе гэтыя акалічнасці варта было ўзяць пад увагу, але ніводная з іх не тлумачыла сутнасць справы. Якое звяно ў заблытаным ланцугу было пачатковым? Перада мной быў толькі канец гэтай загадкавай справы.

— Я мушу ўбачыць паперы, Масгрэйв, — сказаў я. — Тыя самыя, якія ваш дварэцкі захацеў знайсці нават цаной страчанай працы.

— Гэты наш рытуал — досыць бязглуздая рэч, — адказаў Масгрэйв. — Але яго прынамсі выбачае абаяльнасць захаванай даўніны. Я прынёс копію пытанняў і адказаў на выпадак, калі вам захочацца прабегчыся па іх вачыма.

І ён даў мне вось гэтую паперу, Ўотсан, якую я тут захоўваю. Гэта дзіўны катэхізіс з пытаннямі, на якія мусіць адказаць кожны Масгрэйв, калі дасягае сталасці. Я па чарзе прачытаю вам пытанні і адказы:

— Чыё гэта было?

— Таго, хто сышоў.

— Чыё гэта будзе?

— Таго, хто прыйдзе.

— Які быў месяц?

— Шосты ад пачатку.

— Дзе было сонца?

— Проста над дубам.

— Дзе быў цень?

— Проста пад вязам.

— Колькі ісці?

— На поўнач — дзесяць і дзесяць, на ўсход — пяць і пяць, на поўдзень — два і два, на захад — адзін і адзін, і ўніз.

— Што за гэта дамо?

— Усё, што ў нас ёсць.

— Дзеля чаго?

— Дзеля вернасці.

— Даты ў арыгінале няма, але мяркуючы па правапісе, ён належыць да сямнаццатага стагоддзя, — зазначыў Масгрэйв. — Аднак, баюся, ён не надта дапаможа вам разгадаць нашую загадку.

— Прынамсі ён загадвае нам наступную, — адказаў я, — і яна нават цікавейшая за першую. Магчыма, развязанне першай выявіцца адначасова і развязаннем другой. Думаю, вы прабачыце мне, Масгрэйв, калі я скажу, што ваш дварэцкі здаецца мне вельмі разумным чалавекам, разумнейшым за дзесяць пакаленняў яго гаспадароў.

— Нешта я вас не разумею, — сказаў Масгрэйв. — Як на мяне, папера не мае ніякай практычнай карысці.

— А мне яна здаецца акурат вельмі карыснай, і я думаю, Брантан мог бы са мной пагадзіцца. Ён, відаць, бачыў яе і да той ночы, калі вы яго злавілі.

— Цалкам магчыма. Мы не надта яе хавалі.

— Мяркую, тады ён проста хацеў асвяжыць сваю памяць. Як я разумею, у яго было штосьці накшталт карты ці плана, які ён параўноўваў з рукапісам і які засунуў у кішэню, калі вы з’явіліся?

Поделиться:
Популярные книги

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Санин (сборник)

Арцыбашев Михаил Петрович
Русская классика XX века
Проза:
русская классическая проза
роман
повесть
рассказ
5.80
рейтинг книги
Санин (сборник)

Симеон Гордый

Балашов Дмитрий Михайлович
4. Государи московские
Научно-образовательная:
история
7.89
рейтинг книги
Симеон Гордый

Снежная королева

Виндж Джоан
1. Снежная королева
Фантастика:
научная фантастика
8.50
рейтинг книги
Снежная королева

Паутина зла

Прозоров Александр Дмитриевич
2. Ведун
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
8.16
рейтинг книги
Паутина зла

Лекарь

Назимов Константин Геннадьевич
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Лекарь

Искатели клада. Рассказы

Джейкобс Уильям Уаймарк
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Искатели клада. Рассказы

Я бог. Книга XXXIX

Дрейк Сириус
39. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я бог. Книга XXXIX

Ремесло древней Руси

Рыбаков Борис Александрович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Ремесло древней Руси

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Падение Берлина, 1945

Бивор Энтони
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.80
рейтинг книги
Падение Берлина, 1945

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Обрыв