Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэшта

Папковіч Уладзімір

Шрифт:
* * * Ад гучнай фразы да маленькай коскі я навучыўся грамаце усёй у непрыкметнай беларускай вёскі, настаўніцы, дарадчыцы маёй. Яна мне песень ціхіх наспявала, яна мне сцежкі разаслала ў свет, бывала, што і пальцам мне ківала, калі ступаў у крываваты след. Так і жыву па простых тых уроках, якія я праходзіў кожны дзень… Мне маляўнічасць бачыцца ў аблоках… Дарма што ад святла бывае цень…
* * * Ды не паеду я ў Анапу, не палячу ў гаючы Крым. Пайду, прылягу на канапу, зраблю сабе маленькі дрым. Душу паціху супакою, настроюся на дабрыню, і, лежачы ў сваім пакоі, сяброў прыпомню і радню. І задрамлю я ў сэрцы з імі, і ўбачу каляровы сон: я побач з мёртвымі й жывымі іду да Бога на паклон.
* * * Варта камусьці крыкнуць і сэрца маё задрыжыць. Ніяк не магу прывыкнуць, што можна без страху жыць... Выйду я ў чыстае поле і ў неба загалашу: «О дайце мне, дайце ж мне волю, болей нічога я не папрашу.» Ноч мяне змрокам накрые, прыспіць на ўвесь свет аднаго. О Маці святая, Марыя, Дай сілу мне сына твайго...

Песні

* * * Нястрымна і смела ляцелі арэлі, Насуперак страхам, насустрач вятрам... І тахкалі сэрцы, і шчокі гарэлі І вольнае волі хацелася нам... А сонца свяціла і мружыла вочы, Хацелася гучна крычаць і спяваць, Імкнуліся ў высі мы, у зааблочча, І вецер за намі не мог паспяваць. Ах, вольная воля, ты вабіш і клічаш, Пяшчотна ўсміхаешся людзям здаля, Ты рай абяцаеш, ты радасці зычыш, А ўнізе чакае нас маці-зямля. Мы дом павітаем, мы маму абдымем, Мы іх не забудзем, дзе б мы ні былі. Жыць будзем заўжды з незаплямленым імем, І весяліцца на роднай зямлі.
* * * Ціхі вецер вее ў полі, Мякка гладзіць каласы. Песня чуецца на волі, Звонка льюцца галасы. Дзеці рушылі ў паходы, На жаданы вольны ўрок, Да прыроды, дзе прыгоды Іх чакаюць, што ні крок. Разгадаюць таямніцы, Здзівяцца не раз, не два… Піць ваду будуць з крыніцы, Слухаць, як расце трава. Сонца сыйдзе за пагоркі І на змену ноч прышле, Заміргаюць хітра зоркі, Месяц ў небе паплыве. І ніхто больш не гамоніць У зялёным шалашы. Толькі звон нябесны звоніць У прасветленай душы.
Любы край Любы край, жыцця крыніца, Ружай гожаю цвіцеш. Мне табой не надзівіцца, Песняй мне душу усцеш. Любы край, званочкі кветак Урачыста ўсім звіняць. Радуеш старых і дзетак. Хочацца ўвесь свет абняць. Любы край, ты напаўняеш Слодыччу маю душу. І ты, пэўна, добра знаеш, Да каго найперш спяшу. Любы край, сваю Радзіму, Я з малых гадоў люблю. Я ў бядзе цябе не кіну, Віншаванні ў песні шлю.
* * * На вольную волю, да сонца Імкнемся душою заўжды, У свет наш, шырокі, бясконцы, Вясёлы і малады. На волі спяваецца звонка Пра луг, пра палі і лясы. А з намі спявае старонка На розныя галасы. У доме высокім ці ў хаце Імкнецца народ да святла, Мы чуем, як родная маці, Свой голас у песню ўпляла. І ў хоры магутным запела Прырода і з ёю народ. І песня удаль паляцела Без межаў і перашкод. Расслабцеся!
* * * Стаўся да сябе так, як ставішся да іншых. Жудасна будзе тады застацца сам-на-сам з сабой!
* * * Дэманстравала дзеўка гожасць ног. Дзед не глядзеў. А што ён мог?
* * * Як гэта нясмачна, як гэта банальна. Але рагочуць дружна ўсе, павальна.
* * * Адбіваюся сам ад сябе... Няма пераможцы ў той барацьбе.
* * * – На тым і стаю! – упарціўся муж. – Паглядзі, куды ўлез... – кпіла жонка.
* * * У цесным трамваі жанчына пайшла на мяне грудзьмі. Ніякай эротыкі.
* * * Прафесар студэнту пасля вельмі сціслага адказу: «Мала, мала, мала...» Студэнт: «Іваноў даў яшчэ менш.»
* * * Была прыгажуня нялёгкіх паводзін, Таму з ёй ужыцца не мог аніводзін.
* * * Схаваўся за суседаву шырокую спіну. Ударылі ззаду.
* * * Ад думак замарыўся, лёг у ложак, Ды колкай прасціна была, як вожык.
* * * Схапіліся ў бойцы вар‘ят і псіх. «Давай, давай!» – падзуджавалі іх, пакуль адзін нарэшце не заціх.
* * * Нядбайла на хвалу начальніка купіўся, наліў яму віна, сам, як свіння, напіўся.
* * * «Без мяне народ няпоўны»... Народ маўчыць, бо ёсць Галоўны.
* * * Дзіка б’юць пад дыхаўку, а ён не здаецца. «Вы не замарыліся?» – з’едліва смяецца.
Поделиться:
Популярные книги

Барон Бранд Берс. Том 2

Limonad
2. Бранд Берс
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Барон Бранд Берс. Том 2

Статьи

Переслегин Сергей Борисович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Статьи

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Мое сердце

Смолл Бертрис
4. Сага о Скай О`Малли
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Мое сердце

Марфа-посадница

Балашов Дмитрий Михайлович
Проза:
историческая проза
7.33
рейтинг книги
Марфа-посадница

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Логическая игра

Льюис Кэрролл
Научно-образовательная:
математика
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
Логическая игра

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Далекие горизонты (сборник)

Ле Гуин Урсула Кребер
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Далекие горизонты (сборник)

Эрсус. Инферно

Павлов Вел
3. Стезя Эрсуса
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эрсус. Инферно

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Приключения 1977

Василевский Лев Петрович
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Приключения 1977