Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Суд птушак

Калі сэрца дзяўбуць крумкачы, гнеў сочыцца. Не да болю. Крылы чорныя, быццам мячы, паласуюць няшчадна долю. Калі сэрца дзяўбуць буслы, крыўда сочыцца. Прыкра слухаць пір крывавы пад галасы высакародных птушак. Значыць, ёсьць за табой віна, калі птушка такая судзіць. Павініся. Не праклінай — птушкі літасьцівыя, як людзі.

Воўк

Куды ні пайду, і ў полі, і ў лесе, і ў лаўжох за вёскаю цікуе за мной воўк. Мы звыкліся і палюбілі адзін аднаго нянавісьцю. А мая стрэльба ахоўвала нас.

Аднойчы ў лесе заблукала маё дзяцінства, і толькі апоўначы я адшукаў яго і прывёў да бацькавай хаты. I да самай хаты воўк нюхаў нашы сьляды і прыйшоў па іх да стрэльбы, якую я наўмысна пакінуў на двары. Вялікім дурнем трэ было быць, каб не ўбачыць, што яна сапсаваная і прыдатная хіба што ў кавенькі. Яна і была мне кавенькай.

Воўк пайшоў прэч.

Прыйшоў ранак, прайшоў дзень, прайшла ноч…

Ён пайшоў прэч — ні гуку, ні духу.

Прайшоў год.

I здарылася мне гора. I завыў я. I стрэліла сапсаваная стрэльба.

Маналёг расстрыгі

Якія цяжкія, гнятлівыя радкі, нібы іх напісаў паэт-расстрыга, тут нават кропкі, бы ў дрыгве грудкі, працяжнікі, нібы на рэчцы крыгі. Прабач, паэт, прабач ты мне, расстрыга, але я не магу цябе чытаць — да берага скакаць па сьлізкіх крыгах, бо ўжо стаміўся ісьціну шукаць, бо разумею, што плыву на крызе і што, падчас праводзінаў маіх, мой грэх адпусьціць чалавек у рызе, які калісьці і мяне расстрыг.

*** Пайду туды, адкуль прыйшоў…

Пайду туды, адкуль прыйшоў. Па-за зямлёю, па-за часам. Я тут нічога не знайшоў, хаця сваю і выпіў чашу. Ды лепш бы разьдзяліў яе, няхай са злосьнікам ці зь сябрам, камусьці ж жыткі не стае і дачасова сушыць зябры? Але у чым мая віна? Віна майго наканаваньня? Жыцьцё — вялікая мана. I толькі сьмерць яе пазнаньне.

*** Хто натхніць мяне на сьмерць?

Хто натхніць мяне на сьмерць? Я такой ня маю волі. Маю толькі болі. Болі — каб пасьціцца і гавець. З гор сыдзі, як з купалоў, Дух у вобразе старога, праз пакуты дай мне Бога, дай мне Богавую кроў. Не жыву — хаджу, што сьцень, брыдкі і чужы паветру, хаця выйшаў колісь зь ветру, выйшаў і азмрочыў дзень. Ты натхніш мяне на сьмерць, чалавек, цяжарны Богам, празь цябе мая дарога, моцы дай яе здалець.

Чацьвёрты цьвік

Калі чацьвёрты цьвік загналі ў цела, мае пакуты крыж сабе забраў, і на каменьне, што ў мяне ляцела, я воч ня меў, таму не паглядаў, бо я пакінуў цела.

*** спаўзаючы зь церня…

Спаўзаючы зь церня кроў смокча сьлёзы уп’юся ў яго вачамі — Бог вуснамі — чалавек насустрач нашы любові як два сонцы імкнуцца ў поўдзень урэшце зьвяла нас вузкая сьцяжына ў жыце ён дастаў з душы хлеб я — зь цела — віно ён прыгубіў я асушыў кубак і паплылі вянцы цярновыя жытнёвыя васільковыя хто ты мне? бацька брат сын? ізноў хачу упіцца ў яго вуснамі а Юда ўва мне шэпча упіся ў яго зубамі

О Неба

Купалы расколюцца расколюцца і званы о Неба сіняе блакітнае чырвонае чорнае а ўсё лепей ты ня медзь ня золата не бел-камень камень ён і ёсьць о Неба а словы пра цябе мае цялесныя цялесныя яка птушкі ў табе губляюцца губляюцца яка птушкі губляюцца мае словы цялесныя нягодныя яка стрэлы ў твае вочы яка стрэлы стрэлы стрэлы з вуснаў што храм ад зямлі зямлі да крыжа крыжа да птушынага памёту памёту на златкупале цалавалі цалавалі ня любячы любячы ня веручы веручы малітвы ня кажучы нат ня ведаючы о Неба абрыдлі мне храмы абразы рызы абразы і рызы вазьмі мяне агнём ветрам вадою які птушку яка дрэва яка хочаш а праваляцца храмы і людзі ў храмах і жывёлы вакол іх на сытных пашах пашах і лясы вакол іх у лясох кішачых лясох кішачых і ўсе рэкі рэкі пад горы выцякуць выцякуць і зямля ад смагі парэпаецца рэпаецца яка фрэскі пра жывот чалавечы о Неба як расказаць разгадаць твае знакі апошнія

*** Берасьцянае неба, роднае…

Берасьцянае неба, роднае. Мір астральны мой — ад цябе, бо зямное, нібы падлёднае, да паветра палонку б’е. Галавою. А трэба б сэрцам растапіць безнадзейны лёд, а іначай у паняверцы урасьце ў яго ўвесь народ. Зашклянеюць і кроў, і вены, мозг раструшчыцца, быццам шкло, ад яго ледзяной гангрэны патыхне чалавечым тлом. Берасьцянае неба. Выратуй! Ачышчальным агнём сваім спапялі чалавекавырадкаў, разьмяці іхны прах і дым.

Капцы

На дне агню танцуюць саламандры, блукае прывідамі шэры дым па небе, як алень па чорных лядах, між зоркамі губляючы сьляды. Надыдзе дзень. Паснуць агні і зоркі, любоў аддаўшы людзям і зямлі, павырастуць з палёў капцы-пагоркі, балючыя, нібыта мазалі. Як людзі ўмерлі, не сказаўшы штосьці, так і яны дзірваньнем зарасьлі, і толькі птахі ды зьвяры — іх госьці у час чырвонай золкавай расы. Араты прыйдзе, кіне рупным вокам, адчуўшы сум і боль нямых капцоў, зямлю ўзарэ і шчыра, і глыбока, збудзіўшы жрыц паганскіх і жрацоў. Іх ноч засьцігне разам за бяседай пра гэты час і пра тутэйшы люд, і ў белым жрэц прамовіць: — А я ведаў… Забылі нас і занядбалі тут.

*** Самыя жывыя багі — багі дзядоў…

— Самыя жывыя багі — багі дзядоў, багі сыноў і ўнукаў такія ж смяротныя, як і іх творцы. — Я ёсьць і сын і ўнук. Значыць, мае багі сьмяротныя?.. — Але. — Аднак жа і ў дзядоў былі бацькі, дзяды і нават прадзеды… — …Бацькі, дзяды і прадзеды тваіх дзядоў былі багамі. — Значыць, людзей зусім не было? I хто ж ім тады пакланяўся? — Птушкі, зьвяры, дрэвы… — Няпраўда! — Праўда. Ты ўглядзіся ў сябе… Бачыш?.. — …дрэва…
Поделиться:
Популярные книги

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Отель

Хейли Артур
Проза:
современная проза
9.51
рейтинг книги
Отель

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Кодекс Охотника. Книга XL

Винокуров Юрий
40. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XL

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Белые и синие

Дюма-отец Александр
Приключения:
исторические приключения
6.80
рейтинг книги
Белые и синие

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Прайм. День Платы

Бор Жорж
7. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. День Платы

На гребне обстоятельств

Шелег Дмитрий Витальевич
7. Живой лед
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
На гребне обстоятельств

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.43
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Чужак из ниоткуда

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда