Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Барон уздрыгнуў і спалохана паглядзеў на абвінаваўцу. Няўжо ён ведае што-небудзь дакладна? Няўжо хто-небудзь падзяліўся з ім падазрэннем? Ён адчуў, як задрыжалі пальцы, і паспешна адклаў убок цыгару, каб трапяткі струмень дыму не выдаў яго хвалявання. Але на твары старога слугі ён не прачытаў ніякай задняй думкі, ён нічога не ведае. Барон марудзіў з адказам. Нарэшце, набраўшыся смеласці і паддаючыся нявыказанаму жаданню, ён сказаў:

— Пачакай яшчэ крышку. Але калі яна зноў няветліва абыдзецца з табою, ты проста скажы ёй ад майго імя, што яна звольнена.

Камердынер пакланіўся і выйшаў з пакоя, а барон, з палёгкаю ўздыхнуўшы, адкінуўся на спінку крэсла. Усякі ўспамін аб гэтай таемна-небяспечнай істоце псаваў яму настрой на цэлы дзень. Лепш за ўсё будзе, разважаў ён, расстацца з ёю, калі яго не будзе дома, скажам, на Каляды — адна толькі думка пра жаданае збавенне выклікала ў яго непадробнае задавальненне. Так, так, лепш за ўсё на Каляды, калі мяне не будзе дома, — казаў ён самому сабе.

Але ўжо назаўтра, ледзь толькі ён устаў з-за стала і вярнуўся ў свой пакой, у дзверы пастукалі. Рассеяна адарваўшы вочы ад газеты, ён прабурчаў: «Заходзьце!» І вось пачулася цяжкае шарканне ненавісных крокаў, якія ўвесь час сніліся яму. Калі Крэсчэнца, худая, уся ў чорным, увайшла ў пакой, барон жахнуўся: на яго глядзеў абцягнуты скураю, бледны як палатно твар, хутчэй падобны на гіпсавую маску нябожчыка. Убачыўшы, што яна пакорліва спынілася на краі дывана, барон, разам са страхам, адчуў і нешта накшталт жалю да гэтай душэўна растаптанай істоты. І каб схаваць міжвольную збянтэжанасць, ён прыкінуўся, што нічога не ведае.

— Ну, што табе, Крэсчэнца? — спытаўся ён.

Аднак, наперакор яго намеру, бадзёрага, сардэчнага тону не атрымалася, пытанне прагучала холадна і злосна.

Але Крэсчэнца стаяла нерухома, утаропіўшы вочы ў падлогу. Нарэшце яна прагаварыла адрывіста, быццам нагою штосьці адштурхоўвала ад сябе:

— Камердынер звольніў мяне. Ён сказаў, што вы распарадзіліся даць мне разлік.

Барон, непрыемна ўражаны, устаў з места. Ён не чакаў, што гэта здарыцца так хутка. Не ведаючы, што адказаць, ён пачаў заіклівым голасам гаварыць наўгад першае, што яму прыйшло ў галаву: што ўсё было крыху перавялічана, што ёй трэба лепш ладзіць з другімі слугамі, і таму падобнае глупства.

Але Крэсчэнца нерухома стаяла перад ім, не адводзячы вачэй ад дывана. Са злоснаю ўпартасцю, з прыўзнятымі плячамі і нізка апушчанаю галавою, быццам бык з настаўленымі рагамі, яна як бы не чула прымірэнчых баронавых слоў і чакала аднаго слова — але гэтага слова не было. І калі ён стомлена змоўк, адчуваючы прыкрасць ад таго, што яму прыходзіцца разыгрываць непрывабную ролю ашуканца перад служанкаю, Крэсчэнца зацята маўчала. Нарэшце яна вымавіла з намаганнем:

— Я толькі хацела ведаць: пан барон сам даў даручэнне Антону звольніць мяне?

Пытанне прагучала жорстка, раздражнёна, груба. Барон, і так ужо расхваляваны ў глыбіні душы, адхіснуўся, нібы яго штурхнулі ў грудзі. Што гэта — пагроза? Яна кідае яму выклік? І адразу ўся яго маладушнасць, увесь яго жаль як рукою зняло. Агіда і нянавісць, якія доўга збіраліся ў ім, прарваліся ў гарачым жаданні раз і назаўсёды пакласці ўсяму гэтаму канец. Ён раптам крута перамяніў тон і з тою дзелавітаю халоднасцю, да якой яго прывучыла служба ў міністэрстве, суха пацвердзіў: так, так, зусім правільна, ён сапраўды дазволіў камердынеру самастойна вырашаць усе гаспадарчыя справы. Ён асабіста, вядома, жадае ёй дабра і нават паспрабуе адмяніць звальненне. Але калі яна і далей будзе ўпарціцца і не хоча жыць у згодзе з Антонам, то ён, так, ён вымушаны адмовіцца ад яе паслуг.

Барон змоўк і, сабраўшы ўсю сваю волю, утаропіў у Крэсчэнцу строгі, рашучы позірк з цвёрдым намерам не даць сябе запалохаць якім-небудзь скрытым намёкам ці фамільярным словам.

Але ў вачах Крэсчэнцы, якія яна нясмела падняла на барона, не было і ценю пагрозы: так глядзіць смяротна паранены звер, калі на яго з-за кустоў кідаецца зграя ганчакоў.

— Дзякуй… — сказала яна ледзь чутна. — Я пайду… я не буду болей дакучаць пану барону…

І, згорбленая, не аглядваючыся і цяжка цягнучы нягнуткія нязграбныя ногі, яна павольна выйшла з пакоя.

Увечары, прыйшоўшы з тэатра, барон падышоў да пісьмовага стала, каб прагледзець пошту, і раптам заўважыў нейкі незнаёмы чатырохвугольны прадмет. Ён запаліў лямпу і ў яе святле пазнаў драўляную шкатулку, якія робяць вясковыя майстры. Яна не была замкнёная, і барон адчыніў яе: там, у бездакорным парадку, ляжалі несамавітыя падарункі, якія Крэсчэнца атрымала ад яго за ўвесь час: некалькі паштовак, пасланых з палявання, два білеты ў тэатр, сярэбраны пярсцёнак, крэдыткі, складзеныя акуратным прамавугольнікам, і маментальная фатаграфія, зробленая ў Ціролі дваццаць гадоў назад; Крэсчэнцу, відаць, спалохала ўспышка магнію, і на здымку позірк у яе быў такі ж змучаны і пабіты, як сёння ў час іх развітання.

Крыху азадачаны, барон адсунуў убок шкатулку і выйшаў у калідор, каб спытацца ў камердынера, чаго гэта рэчы Крэсчэнцы апынуліся ў яго на стале. Камердынер ахвотна пайшоў за сваім ворагам, каб атрымаць патрэбныя тлумачэнні. Але Крэсчэнцы не было ні на кухні, ні ў пакоях. І толькі назаўтра, калі ў рубрыцы здарэнняў ранішняй газеты з’явілася паведамленне, што жанчына гадоў пад сорак кінулася ў ваду з моста цераз Дунайскі канал і пакончыла жыццё самагубствам, яны абодва зразумелі, што не трэба болей пытацца, куды дзелася Лепарэла.

Шахматная навела

На пасажырскім параходзе, які адплываў апоўначы з Ню-Ёрка ў Буэнас-Айрэс, панавала, як заўсёды ў апошнія хвіліны перад адыходам, дзелавітая мітусня. Праз натоўп сюды-туды праціскаліся тыя, хто прыйшоў праводзіць; рассыльныя з тэлеграфа ў зухавата ссунутых набакір каскетках насіліся сярод людзей, выкрыкваючы прозвішчы пасажыраў; неслі багаж і кветкі; па лесвіцах уверх і ўніз бегалі цікаўныя дзеці, а на верхняй палубе нястомна іграў суднавы аркестр. Я стаяў на прагулачнай палубе крыху воддаль ад гэтай штурханіны і гутарыў са сваім сябрам. Раптам паблізу два-тры разы ярка ўспыхнуў магній: мусіць, сярод пасажыраў была нейкая славутасць, і рэпарцёрам, якія перад самым адыходам узялі ў яе інтэрв’ю, спатрэбіўся яшчэ і партрэт. Сябар, зірнуўшы ў той бок, усміхнуўся:

— З вамі на параходзе рэдкі птах — Чэнтавіч.

Убачыўшы на маім твары, што прозвішча нічога мне не гаворыць, ён растлумачыў:

— Мірка Чэнтавіч — чэмпіён свету па шахматах. Ён толькі што разграміў на турнірах усіх шахматыстаў на ўсходзе і захадзе Амерыкі і цяпер едзе пажынаць лаўры ў Аргенціну.

Тут я ўспомніў не толькі імя маладога чэмпіёна свету, але і сякія-такія падрабязнасці яго маланкавай кар’еры; сябар, які сачыў за газетамі больш уважліва, чым я, папоўніў мае веды і расказаў у сувязі з гэтым некалькі анекдотаў. Прыкладна з год назад Чэнтавічу ўдалося адразу стаць на ўзровень з такімі прызнанымі шахматнымі карыфеямі, як Алёхін, Капабланка, Тартакавер, Ласкер, Багалюбаў. З моманту з’яўлення ў Ню-Ёрку на турніры 1922 года сямігадовага вундэркінда Рэшэўскага праслаўленая плеяда шахматыстаў не ведала ніводнага навічка, які ўварваўся б у іх асяроддзі з такім шумам і выклікаў такую ўсеагульную цікавасць. Разумовыя здольнасці Чэнтавіча зусім не прадвяшчалі яму такой бліскучай кар’еры. Хутка выявілася таямніца з яго прыватнага жыцця: чэмпіён свету ні на адной мове не мог напісаць без арфаграфічных памылак нават некалькіх слоў, і, як саркастычна адзначаў адзін зласлівы сапернік, «невуцтва яго ва ўсіх галінах было аднолькава ўніверсальнае». Ён быў сынам беднага югаслаўскага лодачніка, невялічкую лодку якога аднаго разу ўначы патапіў дунайскі грузавы параход. Дванаццацігадовага сірату ўзяў да сябе чуллівы святар з іх глухой вёсачкі. Добры айцец з усяе сілы намагаўся дадатковымі заняткамі дома нагнаць тое, чаго не мог вывучыць у школе тупаваты, негаваркі, шыракалобы хлопчык.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 7

Ратманов Денис
7. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 7

Иван Грозный: Кровавый поэт

Бушков Александр Александрович
Научно-образовательная:
история
6.67
рейтинг книги
Иван Грозный: Кровавый поэт

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Французская новелла XX века. 1900–1939

Пруст Марсель
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Французская новелла XX века. 1900–1939

За Горизонтом

Вайс Александр
8. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
За Горизонтом

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12