Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

— Я павінен спачатку пабачыць, ці няма ў вас гарачкі. Дазвольце ваш пульс…

Я накіроўваюся да яе, але яна лёгенька адхіляецца ўбок.

— Не, не, у мяне няма гарачкі… безумоўна, безумоўна няма… я мераю тэмпературу кожны дзень, з таго часу… з таго часу, як я пачала траціць прытомнасць. Гарачкі няма, заўсёды трыццаць шэсць і чатыры. І страўнік у парадку.

Я маруджу. У мяне паступова расце падазрэнне: я адчуваю, што гэтая жанчына чагосьці ад мяне хоча, сюды не прыязджаюць пагаварыць пра Флабэра. Я застаўляю яе чакаць хвіліну, другую.

— Прабачце, — гавару я потым проста, — дазвольце мне задаць вам некалькі пытанняў?

— Канечне, доктар! Вы ж урач, — адказвае яна, але тут жа зноў паварочваецца да мяне спінаю і пачынае перабіраць кнігі.

— У вас ёсць дзеці?

— Так, сын.

— А ці было ў вас… ці было ў вас раней… я хачу сказаць… тады… ці былі ў вас падобныя адчуванні?

— Так.

Яе голас стаў цяпер зусім іншы, выразны, без аніякай манернасці і нервовасці.

— А магчыма, каб вы… прабачце пытанне… магчыма, каб цяпер была тая ж прычына?

— Так.

Коратка, быццам вострым нажом, адрэзала яна. Нічога не здрыганулася на яе твары, які быў мне відаць у профіль.

— Лепей за ўсё, васпані, каб я агледзеў вас… дазвольце папрасіць вас… перайсці ў другі пакой?

Тут яна раптам паварочваецца. Праз вуаль я адчуваю яе халодны, рашучы позірк, скіраваны на мяне.

— Не… гэта непатрэбна… я зусім дакладна ведаю прычыну майго недамагання.

Голас на момант змоўк. У цемры зноў бліснула напоўненая чарка.

— Дык вось слухайце… але спачатку паспрабуйце ўдумацца ва ўсё гэта: да чалавека, які гіне ў адзіноце, урываецца жанчына, упершыню за шмат гадоў белая жанчына пераступае парог яго пакоя… І раптам я адчуваю прысутнасць у пакоі чагосьці злавеснага, нейкай небяспекі. Я ўвесь пахаладзеў: мною авалодаў страх перад жалезнаю рашучасцю гэтай жанчыны, якая прышла з лёгкаю балбатнёю, а потым раптам агаліла сваё патрабаванне, як клінок. Я ж ведаў, чаго яна ад мяне хацела, адгадаў гэта адразу — не ў першы раз жанчыны звярталіся да мяне з такою просьбаю, але яны прыходзілі інакш, прыходзілі прысаромленыя, умольвалі, плакалі і закліналі выратаваць іх. Але тут была… тут была жалезная, нібы мужчынская рашучасць… з першай хвіліны адчуў я, што гэтая жанчына мацней за мяне… што яна можа падпарадкаваць мяне сваёй волі… Аднак… аднак… ва мне расла нейкая злосць… мужчынская гордасць, крыўда, бо… я сказаў ужо, што з першай хвіліны, нават раней, як я пабачыў гэтую жанчыну, я адчуў у ёй ворага.

Спачатку я маўчаў. Маўчаў упарта і злосна. Я адчуваў, што яна глядзіць на мяне з-пад вуаля, глядзіць прама, патрабавальна і хоча прымусіць мяне гаварыць. Але я гэтак лёгка не паддамся. Я загаварыў, але… унікліва… міжвольна пераняў яе балбатлівы, абыякавы тон. Я прыкінуўся, што не разумею яе, бо — не ведаю, ці можаце вы зразумець гэта, — я хацеў прымусіць яе выказацца выразней, я не хацеў сам прапаноўваць, наадварот… хацеў, каб яна папрасіла… менавіта яна, якая з’явілася тут з такім уладным выглядам… І акрамя таго, я ведаю, якую ўладу нада мною маюць ганарыстыя, халодныя жанчыны.

Я гаварыў кругом ды навокала, што ёй няма чаго баяцца, што такая непрытомнасць — звычайная з’ява, больш таго, гэта нават зарука нармальнага развіцця дзіцяці. Я прыводзіў прыклады з медыцынскіх газет… Я гаварыў, гаварыў спакойна і лёгка, разглядаў увесь час яе недамаганне як нешта зусім звычайнае і… усё чакаў, што яна мяне спыніць. Я ведаў, што яна не вытрымае.

І сапраўды, яна рэзкім жэстам рукі перапыніла мяне, быццам адмятала ўсе гэтыя супакойлівыя словы.

— Мяне, доктар, не гэта трывожыць. У той раз, калі я хадзіла з першым хлопчыкам, маё здароўе было куды лепшае… але цяпер я ўжо не тая… у мяне не ў парадку з сэрцам…

— Вось яно што, з сэрцам не ў парадку, — паўтарыў я, паказваючы ўсім сваім выглядам неспакой. — Зараз паслухаем. — Я зрабіў рух, быццам устаю, каб дастаць стэтаскоп. Але яна спыніла мяне. Голас яе гучаў цяпер вельмі рэзка і катэгарычна, як каманда.

— У мяне не ў парадку з сэрцам, доктар, я папрашу вас верыць таму, што я кажу. Я не хацела б траціць час на даследаванні — вы маглі б, думаецца, выказаць мне крыху болей даверу. Я дастаткова даказала свой давер вам.

Цяпер гэта была ўжо барацьба, адкрыты выклік. І я прыняў яго.

— Давер патрабуе шчырасці, поўнай шчырасці. Гаварыце ясна, я ж урач. І перш за ўсё зніміце вуаль, сядайце сюды, пакіньце ў спакоі кнігі і ўсе гэтыя хітрыкі. Да ўрача не прыходзяць пад вуалем.

Горда выпрастаўшыся, яна акінула мяне позіркам. Хвіліну памарудзіла. Потым села і падняла вуаль. Я ўбачыў твар — такі, які баяўся ўбачыць: непранікальны, цвёрды, рашучы, адзначаны незалежнаю ад узросту прыгажосцю, твар з шэрымі вачамі, якія часта бываюць у ангелек, — вельмі спакойныя, але поўныя затоенага агню. Гэтыя тонкія сціснутыя губы ўмелі захоўваць тайну. Нейкі момант мы глядзелі адно на аднаго — яна ўладна і дапытліва, з такою халоднаю жорсткасцю, што я не вытрымаў і міжвольна адвёў убок вочы.

Яна лёгенька пастуквала пальцамі па стале. Значыцца, і яна нервавалася. Потым раптам сказала:

— Вы ведаеце, доктар, чаго я ад вас хачу, ці не ведаеце?

— Здаецца, ведаю. Але лепей пагаворым адкрыта. Вы хочаце вызваліцца ад вашага стану… хочаце, каб я вызваліў вас ад непрытомнасці, ухіліў… ухіліў прычыну. Правільна я зразумеў?

— Так.

Як нож гільяціны, упала гэтае слова.

— А вы ведаеце, што падобныя эксперыменты небяспечныя… для абаіх бакоў?..

— Так.

— Што закон мне гэта забараняе?

— Бываюць выпадкі, калі гэта не толькі не забаронена, але, наадварот, рэкамендуецца.

— Але для гэтага трэба заключэнне ўрача.

— Дык зрабіце гэтае заключэнне. Вы ж урач.

Ясна, цвёрда, не мігаючы, глядзелі на мяне яе вочы. Гэта быў загад, і я, маладушны чалавек, дрыжаў, уражаны дэманічнаю сілаю яе волі. Але я яшчэ курчыўся, не хацеў паказаць, што ўжо раздушаны. «Толькі не спяшацца! Як мага болей марудзіць! Вымусіць яе папрасіць», — нашэптвала мне нейкае няяснае жаданне.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Тринадцатый V

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

История Шотландии с древнейших времен до флодденского сражения 1513 года.

Скотт Вальтер
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История Шотландии с древнейших времен до флодденского сражения 1513 года.

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Бастард Императора. Том 14

Орлов Андрей Юрьевич
14. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 14

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15

Третий Генерал: Том III

Зот Бакалавр
2. Третий Генерал
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том III