Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нарач

Танк Максим

Шрифт:

Прахор

Я, можа, недайду… Арыбакам скажы ты: Няхай азёр панам не адцаюць, Няхай памогуць і маім сіротам I мой загон арцеллю узаруць. Вечар цёплыя рассеяў зоры, Звон камарыны чуецца ўначы. За паплавамі з жабамі гавораць, Варожачы пагоду, туркачы. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном, I ледзь шапочуць цяглыя асіны…

Грышка

Прахор, пара ужо ісці.

Прахор

Ідзём!

5

Гарыць агонь. Спакойна дрэмле Нарач. I ноч, як песня ціхая, без слоў, На сонны бераг навявае чары, Калыша хмары-думы рыбакоў. Часамі з поля падкрадзецца вецер, Рукамі згорне золата з агню I, рассяваючы, нясе, здаецца, Па небе зораў поўную сяўню. Часамі хваля падпаўзе пужліва, Як бы пра нешта хоча запытаць Ці, можа, казку задрамаўшым нівам, Арцелям сонным хоча расказаць. I да затокі ў зарыве чырвоным Ізноў бяжыць з пакатых берагоў. Грызуць мурог папутаныя коні, Дзе-недзе звон сарвецца з капытоў.

Першы рыбак

Далёка нашых ўжо хлопцаў загналі, Дзе не шумяць ні хвалі, ні чарот…

Другі рыбак

Адных ўзялі, але прыбою хвалі Ужо калышуць збуджаны народ.

Трэці рыбак

Прыехалі асаднікі, паны. Азёры пахнуць ім не толькі рыбай, Яны глыбей ўпушчаюць кіпцюры У нашы нівы, ў прадзедаў сялібы, I ў нашы песні, і ў лясы-бары.

Чацвёрты рыбак

Не за ваду мы пачалі змагацца, Але за тое, хто гаспадаром З нас будзетут… Заціснуць хутка і на горле пальцы, Калі мы катам іх не адсячом.

Пяты рыбак

Цішэй!.. Чуваць, здаецца, нейкі голас здалі Ці, можа, зашумелі каласы… Зноў успаўзла на скат пясчаны хваля, Змываючы людскія галасы. Спакойна дрэмле Нарач на прыволлі, А колькі зор у возеры гарыць! Іх не злічыць, не вылавіць ніколі I залацістым невадам зары.

6

Грышка

Глянь! Там Нарач сінее, як неба кавалак, Там гатаўскай пушчы цямнеюць хваіны!

Прахор

Хоць пад канец яшчэ ўбачу Сваю азёрную краіну… Дык гэта Нарач!..

Грышка

Здаецца, ціхі кут, Ніякіх змен не адбылося тут. Ды толькі дням Не дагараць спакойна ў сонечным загары, Як некалі… Пара ісці ўжо нам.

Прахор

Не, брат, Ісці я не магу. Тут застануся і абмыю раны. А ты ідзі дамоў. Хай рыбакі памогуць На бераг свой дабрацца на світанні. Ідзі, табе яшчэ ісці далёка.

Грышка

Там нехта гаспадарыць ля чаўноў, Пайду спытаю, можа, перакіне Мяне праз возера дамоў Ці скажа мне, як абмінуць гасцінец… — Дзядзька, можа, ты перавязеш Мяне на бераг гатаўскі, А то ісці абходам Далёка і праз лес.

Рыбак

Не, сынку! Я тут ад усходу Пераважу вартаўнікоў. А сёння, як на безгалоўе, Наехала паліцыі, паноў, — Ператрасаюць глуш сасновую. Работы шмат, а зарабіць на соль Не зараблю, яй-богу!

Грышка

Гаворыш, што ля нарачанскіх сёл Абстаўлены паліцыяй дарогі?

Рыбак

Эт, кажуць людзі! Чуткі з поля, з лесу прыпаўзлі, А тут азёры іх расплёскалі Па жвіры, — Нібыта нашы людзі Ад паліцыі ўцяклі… Ты, можа, чуў, Аж з-пад сівога Свіру? А ты адкуль сам будзеш, а?

Грышка

Я — дальні…

Рыбак

Так… Я перавёз бы… Відаць, што ты змарыўся…

Грышка

Ну што ж, пайду. Бывай!

Рыбак

З богам! Ідзі праз лес, Мо і ўдасца як табе пралезці… Ды, паслухай… Балаты мінай! Засадатам. За кожнага з вас Стражнікі даюць сярэбранікаў Дзвесце!..

Стражнік

Ты з некім гаварыў? З суседам? Гаварыў пра пашу? Чаго ён поўзае у будні дзень?

Рыбак

Гэта, пан, чалавек свой быў, З вёскі нашай…

7

Прахор

Пуста кругом. Шумяць трыснікі, Цугам цягнуцца хмары. Толькі боль не сціхае ў грудзях, Быццам вогнішча, дыхае жарам. Як і чым гэты жар пагасіць? Ветрам век не астудзіш, Крывёй не зальеш, Хіба сіняю хваляй, Што вабіць мяне у бязмеж… Нарач, Нарач! Родны бераг імглою заслала. Там вёска, Там хата, сям'я… Сінія хмары Плывуць насустрач валам. I ўздымаюцца хвалі вышэй, Серабраныя і залатыя. Вось адна дапаўзла да грудзей, Абняла рукой чулай за шыю. Прамільгнуў белай кагаркі цень над вадой. — Таварышы, разам цягніце, за мной, Невад, напоўнены рыбай, хутчэй! Хвалі ўздымаюцца справа і злева, Быццам раллі алавяныя скібы. Прахор ідзе ўсё далей і далей. I здаецца яму, Што цягне ён невад — Цяжкі, поўны сярэбранай рыбы. А перад ім уздымаецца вал. На дне за карчы зачапіліся ногі. Хваля, як з горных вяршыняў абвал, Загарадзіла дарогу, Падняла рыбака, Ўскалыхнула… — Памажэце дамоў дабрацца! Блізка кнігаўка крыкнула і прамільгнула, Ды неба Вячэрняй зарой Пачало загарацца.

Частка сёмая

І

«Я пайду па ранніх росах, Па сцяжынках адгалосаў Асцярожненька збяру Залацістую зару. Пералескі, нівы, пейце! Дзень іграе на жалейцы, На трубе ды на ражку, На зялёным лазняку. Зрэбны пояс туга, туга, У руках даўгая пуга. Нарачанскі сіні край, Гэй, на паству выганяй!» Доўга пастыр на трубе Пералівае зару. Скрыпам гамоняць вароты, асверы. Статак ляніва, павольна Ідзе пад гару Выганам выбітым, шэрым. Толькі ўсё дрэмле яшчэ Бор нарачанскі густы. Неба, як наквець на самазялёнцы. Цягнецца з хат, Нібы з прасніцаў, Столкамі пачасся дым, Перавіваецца з сонцам. «Сінню вочы напіліся. Хай наш горкі хлеб ад гірсы, — Мы пяём пад шопат хваль Пра далёкі край Трансвааль. Абняло быллё акопы, Толькі песні не ахопіць — І сягоння сум глухі Б'е, як хваля ў берагі. Гора торбай з плеч звісае, Гора ў лапці абувае, Пяе песні аб вясне, Аб свабоднай старане. Эх, праз поле, поле, гоні Толькі часам рэха звоніць, Гоніць вецер галасы — Коціць пацеркі расы». Пуста на выгане зноў. Змоўкла труба, не гучыць, Толькі звініць яе рэха між соснаў. Голас чуваць маладзіц: Гутараць мо, ідучы, Пра свае справы і кросны. Дзятламі ў косы дзяўбуць Наперабой малаткі Недзе між стрэх саламяных, іржавых. А на зялёных лугах Звонка сцябачкі, брускі Загаманілі ў травах. Вымыўся дзень у расе, Выцер яго ручніком Вецер, напоены кветкамі, свежы, Толькі вузкія шнуры, Толькі палосы кругом. Межы, праклятыя межы! «Поле — даль за чыстым полем, Край — над краем хмараў болей, Бор — за ім сасоначкі, Даль — за ёй дарожанькі, Гэй, з бяды не гніся, браце! Лепш бярыся з ёй змагацца, Карак холены скруціць Або ў Нарачы ўтапіць, Можа, мала гнуўся горбам Ці шкада жабрачай торбы, Лапці-хадакі змяняць На жалезнага каня, Надыван палёў шырэйшы, На пшанічны сноп цяжэйшы, I на песні, і на смех, I на сонца новых стрэх?!» Вецер калыша траву. Мокры, густы мурог, Польны званочнік, ваўчыца, як воўна, Дзяцельнік белы як снег, Мята і чартапалох Сцелецца косамі роўна. — Гой, гэй! На бераг хутчэй! — З прыстані нехта крычыць, Быццам заспалае возера будзіць. Коціцца травамі шум… — Мо трэба там памагчы? — З поля збягаюцца людзі. Змоўкла на міг сенажаць. I загарэлася сталь Косаў на плечах пахіленых, шэрых. Беглі усе нацянькі. Збуджаным рокатам хваль Клікала Нарач: Набера-а-аг!..
Поделиться:
Популярные книги

Собрание сочинений. Том третий

Гашек Ярослав
3. Ярослав Гашек. Собрание сочинений в 6-ти томах
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том третий

Эпоха Опустошителя. Том X

Павлов Вел
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Тигр, светло горящий

Нортон Андрэ
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Тигр, светло горящий

Спецоперации

Судоплатов Павел Анатольевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.10
рейтинг книги
Спецоперации

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Черная метка

Лисина Александра
7. Гибрид
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черная метка

Наводнение (сборник)

Высоцкий Сергей Александрович
Мастера советского детектива
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Наводнение (сборник)

Третий Генерал: Том VI

Зот Бакалавр
5. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том VI

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII