Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

— Гэта было ў дзевяцьсот дзесятым, месье… Гэта ж я сабраў першы ў Аргенціне самалёт! Я ж у авіяцыі — з дзевяцьсот дзесятага… Ужо дваццаць гадоў, месье! І як вы толькі можаце гаварыць… А маладыя! Месье, яны ж будуць смяяцца з мяне ў цэху!.. Ах, як яны будуць смяяцца!..

— Гэта не мяняе справы.

— А мае дзеці, месье! У мяне ж дзеці!..

— Я вам ужо сказаў: вы атрымаеце месца падсобніка.

— Але мая годнасць, месье, мая годнасць! Падумайце, месье, дваццаць гадоў у авіяцыі, стары рабочы, і раптам…

— Месца падсобніка.

— Я адмаўляюся, месье, адмаўляюся!

Старыя рукі дрыжаць, і Рыўер адводзіць вочы ад гэтых пабітых маршчынкамі, загрубелых, такіх дзівосных рук.

— Месца падсобніка.

— Не, месье, не… Я хачу вам сказаць…

— Можаце ісці.

«Я прагнаў з такой жорсткасцю не яго, — думае Рыўер. — Я прагнаў зло, у якім ён, магчыма, і невінаваты, але прыладай якога ён стаў.

Бо акалічнасцямі трэба кіраваць — тады і яны падпарадкоўваюцца, тады ты ствараеш. Дый людзей ствараеш. Альбо збаўляешся ад іх, калі яны — прылады зла».

«Я хачу вам сказаць…»

Што хацеў сказаць яму гэты бедны стары? Што яго пад старасць пазбаўляюць адзінай радасці? Што яму дарагі сам стук інструментаў па металу самалёта, што ягонае жыццё пазбаўляецца вялікай паэзіі? І потым… што трэба ж неяк жыць?

«Я вельмі стаміўся», — думаў Рыўер. У ім падымаўся нейкі ласкавы жар. Ён паляпаў далонню па паперы, падумаў: «Я так любіў аблічча гэтага старога таварыша…» І зноў убачыў рукі старога. Зноў прыгадалася, як яны слаба ўздрыгнулі, быццам спрабуючы стуліцца. Дастаткова было сказаць: «Ну, годзе. Годзе. Заставайцеся — і па старых руках прабегла б хваля радасці», — уяўляў Рыўер. І гэтая радасць, пра якую сказаў бы не твар, сказалі б старыя рабочыя рукі, — гэтая радасць была б Рыўеру самай дзівоснай радасцю ў свеце. «Парваць паперу?» Сям'я старога і яго вяртанне ўвечары дадому — і сціплая гордасць:

— Ну што, цябе ўсё-такі пакідаюць?

— То дзіва! То дзіва! Гэта ж я сабраў першы ў Аргенціне самалёт!

І моладзь у цэху не будзе больш пасміхацца, і да старога зноў будуць адносіцца з пашанай…

«Парваць?»

Зазваніў тэлефон, Рыўер зняў трубку.

Працяглае маўчанне, потым водгаласы, гулкая глыбіня, якую надаюць людскім галасам прастора і вецер. Нарэшце з трубкі пачулася:

— Гаворыць аэрадром. Хто ля апарата?

— Рыўер.

— Месье дырэктар, шэсцьсот пяцідзесяты гатовы да адпраўлення.

— Добра.

— Нарэшце ўсё ў парадку. Але ў самы апошні момант давялося рамантаваць праводку: выявілася, што пашкоджаныя кантакты.

— Добра. Хто мантаваў ланцуг?

— Удакладнім. Калі дазволіце, прымем строгія меры: няспраўнае асвятленне на борце — рэч вельмі небяспечная!

— Бясспрэчна.

Рыўер думаў: «Калі не вырываць зло з коранем, не вырываць яго шторазу, як толькі сустракаеш, тады ў палёце пагасне святло. Ведаць прылады зла і не змагацца са злом — злачынства. Не, Рабле будзе звольнены».

Сакратар нічога не бачыў, ён па-ранейшаму стукаў на машынцы.

— Што вы друкуеце?

— Двухтыднёвую справаздачу.

— Чаму яна дагэтуль не гатовая?

— Я…

— Давядзецца праверыць.

«Дзіва, дый годзе, як бяруць верх выпадковыя абставіны, як абуджаецца агромністая цёмная сіла, тая самая, што ўзбударажвае бязмежныя пушчанскія нетры, што расце, шырыцца, апантана ракоча ўсюды, дзе толькі пачынаецца вялікая справа».

Рыўеру ўявілася, як пад націскам тонкіх ліянаў рушацца гіганцкія храмы.

«Вялікая справа…»

Рыўер спрабаваў пераканаць самога сябе: «Гэтыя людзі… Я люблю іх. І я ваюю не з імі, а з тым злом, якое дзейнічае праз іх…»

Ягонае сэрца білася коратка, часта і вельмі балюча.

«Я не ведаю, ці добра тое, што я раблю. Не ведаю дакладнай цаны ні чалавечага жыцця, ні справядлівасці, ні гора. Не ведаю толкам, чаго вартая радасць чалавека. Не ведаю, чаго вартая рука, якая дрыжыць. І якая цана шкадавання ці ласкі…»

Ён мроіў наяве:

«Жыццё так перапоўнена супярэчнасцямі… Кожны выкручваецца як можа… Але заваяваць права на вечнасць, але тварыць — у абмен на сваю тленную плоць…»

Пасля кароткага роздуму Рыўер пазваніў.

— Перадайце пілоту эўрапейскага паштовага: хай прыйдзе да мяне перад вылетам.

І падумаў:

«Нельга дапусціць, каб гэты паштовы вяртаўся з паўдарогі. Калі я не ўстармашу як след маіх людзей, яны ніколі не пазбудуцца страху перад ноччу…»

XI

…Рыўер глыбей усаджваецца ў крэсла, праводзіць рукой па сівых валасах.

«Гэта самы адважны з маіх людзей. Ён дзейнічаў у той вечар проста бездакорна, але я ратую яго ад страху…»

І зноў, як хвілінная слабасць, узнікла спакуса:

«А каб любілі, дастаткова толькі пашкадаваць людзей. Я ж нікога не шкадую альбо не паказваю свайго шкадавання. А як цудоўна было б акружыць сябе дружбай, прыязнаю цеплынёй. Доктару гэта даступна. Але я кірую ходам падзей. Я павінен выкоўваць людзей, каб і яны кіравалі ходам падзей. Як востра я адчуваю яго, гэты няпісаны закон цяпер, вечарам, у кабінеце, перад стосам рэйсавых папер. Варта толькі пусціць іх на самацёк, варта толькі хоць раз пусціць на самацёк цвёрда вывераныя падзеі, як адразу ж, як заклятыя, пачынаюцца аварыі. Як быццам толькі мая воля — толькі яна — не дае самалёту разбіцца, не дае бурам затрымаць яго ў дарозе. Часам проста сам дзівуешся сваёй уладзе».

Ён раздумваў:

«І тут, бадай, няма нічога дзіўнага. Гэтак садоўнік з дня ў дзень вядзе змаганне на сваім агародзе… Зямля адвеку выношвае ў сабе першабытны лес, але цяжар звычайнай чалавечай рукі ўмінае яго назад у зямлю».

Ён думае пра пілота:

«Я ратую яго ад страху. Я нападаю не на яго, а на тое цьмянае, чэпкае, што паралізуе людзей пры сустрэчы з невядомым. Калі я паслухаю, пашкадую яго, калі ўсур'ёз прыму ягоныя страхі, ён пачне думаць, што і сапраўды адведаў нейкую таямнічую краіну, а менавіта ж таямніцы — і толькі яе — ён баіцца. Трэба, каб не засталося ніякай загадкавасці. Трэба, каб людзі апускаліся ў гэты змрочны калодзеж, потым выбіраліся з яго і казалі, што не сустрэлі там нічога загадкавага. Трэба, каб вось гэты чалавек дабраўся да самага сэрца ночы, да самага патаемнега прадоння яе, не маючы нават гэтай сваёй шахцёрскай лямпачкі, якая асвятляе адно рукі ды крыло, — і каб ён сваімі шырокімі плячыма адсунуў прэч невядомасць».

Поделиться:
Популярные книги

Резонанс Ци. Дилогия

Орлов Андрей Юрьевич
Резонанс Ци
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Резонанс Ци. Дилогия

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Принадлежать им

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Принадлежать им

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Как прорастают зерна

Волкова Дарья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Как прорастают зерна

На границе империй. Том 10. Часть 9

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 9

Хроники Тириса. Книга 3

Маханенко Василий Михайлович
3. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 3

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда