На папялiшчы

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

На папялiшчы

На папялiшчы
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

На папялiшчы

Зоры пабялелi, i на ўсходзе неба запалавела. Ясна вызначылiся панурыя абрысы чорных асмалкаў. Старана неба, супрацьлеглая ўсходу, успыхвала як бы белым туманам, i зямля ўздрыгвалася. Але гук сюды не даходзiў. Стаяла вялiкая цiшыня, i павявала духам адзiноты.

Адзiнокая чалавечая постаць стаяла на дарозе, паабапал якой чарнелiся печышчы, тырчалi асмалкi, i адусюль тхнула гарэласцю. Развiднялася паволi. Добра вiдзён стаў абгарэлы конскi труп у абвугленым бярвеннi. Адзiнокi чалавек паволi азiраўся. Ён быў высокi i трымаў у руках аўтаматычную вiнтоўку. На галаве шапка з аўчыны, i торба цераз плячо. Льга было заўважыць, што ён вачыма шукае чагосьцi навокал сябе.

Вялiкае пажарышча ўжо астыла. Бадай што да самага далягляду чарнелiся абсмаленыя сады i вялiкiя дрэвы, i ўсюды ляжалi сцены чорным асмаллем. I толькi наводдалек вiдны былi дзве хаты з вокнамi i стрэхамi, i з камiноў у iх iшоў дым. А тут, блiжэй, захавалася ад агню дробная будынiна з адным акенцам.

– Гэтая варывенька праз нейкi цуд тут асталася, - разважлiва мармытнуў сам сабе чалавек, i на твары яго, як i раней, не зварухнулася пячаць застылага холаду. У яго вiселi доўгiя вусы, i твар быў абветраны. Было яму з выгляду год пад пяцьдзесят. Ён не ведаў, куды iсцi; у кожным разе, у такой няпэўнасцi была ўся яго пастава. Раптам ён як бы ажывiўся. Нейкая постаць паднялася аднекуль з асмалкаў i рушыла проста да яго. Гэта была жанчына. Падтрымлiваючы пад барадою незавязаныя рагi хусткi, яна шпарка падышла да незнаёмага ёй чалавека. На твары яе была напiсана вялiкая скруха. З выразнымi нотамi надзеi ў голасе яна запытала:

– А я гляджу, хто гэта стаiць тут. Цi далёка куды?

– Я сюды прыйшоў, - адказаў ён, гледзячы на яе iмклiвую паставу.

Здавалася, што яна прагне або пачуць штосьцi, або расказаць аб нечым.

– Але вы доўга стаiце на адным месцы. Я ўсё глядзела на вас.

– Бо я тут нiчога не ўбачыў таго, да чаго iшоў, можа, пяцьсот кiламетраў.

Твар яго раптам пацямнеў i перасмыкнуўся ўсiмi сваiмi рысамi.

– А ты не тутэйшая, што я цябе не ведаю?

– На гэтым месцы я жыву больш года. Унь у той варывеньцы.

– А дзе ж твой дом?

– Ужо даўно няма дома. I дзяцей няма, i мужа няма. I нiкога ўжо няма. Усё з'еў немец. Дзецi памерлi ад такога жыцця. Мужа забiлi немцы. Я асталася адна i прыблыталася была сюды.

– А хто яшчэ жыве ў той варывеньцы?

– Нейкi хлопец яшчэ жыве. Косцiк.

– Косцiк?
– устрапянуўся чалавек.
– А колькi яму год?

– Год дванаццаць.

– Чарнявы?

– Чарнявы.

– Шрам на пераноссi?

– Але.

Чалавек змянiўся ў твары.

– Дома ён цяпер?

– Не. Пайшоў яшчэ ўчора на работу. Хлеб зарабляе.

Чалавек змоўк i сцяў губы. Было падобна, што ён не хоча больш нi пытаць, нi слухаць.

– Нiчога. Ён здаровы i дужы, - сказала здагадлiвая жанчына.

Твар у чалавека ажыў, i вельмi шпарка чалавек выказаў цэлы струмень слоў. Гэта быў парыў раптоўнага ўздыму яго душы.

– Дык ты ведаеш яго, гэтага Косцiка? Ты, можа, кожны дзень яго бачыш? О, як ён радзiўся, якая была мне радасць! Тут я сабе i дом паставiў новы. Дваццаць пяць год таму тут было голае поле. Тут за гэтыя годы цэлае мястэчка выбудавалася. Якiя дамы стаялi ў людзей! Мы садоў колькi панасаджвалi!.. Унь мой дом быў, дзе тое шула асмаленае тырчыць.

– Адкуль жа вы iдзяце?
– абазвалася жанчына.

– У Германiю везлi, а я ўцёк. Тры разы я ўцякаў. Лавiлi. Страляць хацелi. Мне шанцавала. У атрад да партызан прыбiўся. I вось прыйшоў следам за фронтам.

– А цi далёка ўжо немцы?

– Мусiць, далёка. I наша войска ўжо ўсё наперадзе.

– Косцiк зараз павiнен iсцi, - сказала жанчына. Паволi яна пайшла ў сваю варыўню.

Чалавек зноў адзiн стаяў на дарозе. I зноў яго твар стаў шэры i халодны. Як бы ён сам стараўся сцiшыць свае парывы i iмкненнi. Жанчыны ўжо не было. I Косцiк нiдзе не iшоў. Чалавечая постаць узвышалася адна сярод чорных асмалкаў. Гэта было чорнае пекла. Пустэча. I зноў постаць з'явiлася на дарозе. Гэта было падобна да мужчыны. Нагавiцы. Боты. Ватоўка. Брудныя вусы пад носам. I на галаве хустка. З носа цякло. Вачыма ён глядзеў, як жывёлiна ў разнiцы на нож. Падняўшы рукi ўгору, ён шпарка iшоў проста на чалавека. Голас хрыпаты, захалоджаны:

– Капут. Смерць. Я не ваюю. Я кiнуў зброю. Я астаўся. Я шукаю добрага сэрца. Я да сваiх дзяцей хачу. Я астаўся на полi бою. Злiтуйся, чалавек.

Гэты немец гаварыў ламанай расейскай мовай. Дрэнна гаварыў, i не ўсё дайшло да вушэй чалавека. Але выгляд яго! Гэта была просьба i гора. Бяда. Пошукi ратунку.

Зноў чалавечы твар ажыў i паяснеў. Чалавек не вытрымаў. Яго ж самога душыла гэтая абсмаленая пустэча! "Чаму ж так доўга Косцiк не iдзе?" Душа яго рвалася. Ён гатоў быў абняць гэтага абарванага i змерзлага немца.

– Хадзем у тую варыўню, там будзем разам грэцца i есцi што-небудзь.

Поплеч яны зрабiлi некалькi крокаў. Жанчына стаяла ля дзвярэй у варыўню i сказала да чалавека:

– Дык цi не немец гэта з табою iдзе? Ён ужо ўчора звечара прыходзiў. I раптам загаласiла: - А дзеткi ж мае! Ужо i мне жыць няма як! Нашто мне жыць, калi вас няма! Немец, што ты нарабiў! Нашто ты спалiў маiх дзяцей!

Валасы яе лезлi з-пад хусткi. Твар у яе дрыжаў, вочы сталi вялiкiя i страшныя. Яна падняла абкуродымленую цаглiну i кiнула немцу ў грудзi.

– Гэта Гiтлер, - сказаў немец.
– Я не...

– I сам ты Гiтлер, - крыкнула жанчына i кiнула ў немца другую цаглiну.

Чалавек уздрыгануўся. Вусы яго зварухнулiся i твар акамянеў. Здавалася, што душа яго заныла навек.

– Косцiк!
– крыкнула раптам жанчына.

Хлапчук з вострымi прыўзнятымi плячыма iшоў сюды, да людзей.

Твар у чалавека перасмыкнуўся. Хлапчук стаў сярод чорных асмалкаў i як анямеў, спынiўшы позiрк на чалавеку з аўтаматычнай вiнтоўкай. Немец раптам падняў рукi ўгору i штосьцi замармытаў. Хлапчук не зводзiў воч з чалавека. Жанчына зноў загаласiла:

– А гэта ж, мусiць, твой бацька! А ты ж яго ўспамiнаў часта!

Твар у чалавека заварушыўся. Шпарка зрабiў ён некалькi крокаў ад немца, падняў вiнтоўку i стрэлiў. Немец упаў i не паварушыўся. Чалавек абхапiў хлапчука рукой за плечы i шпарка выйшаў з iм на дарогу.

1944

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Деревенщина в Пекине

Афанасьев Семён
1. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Деревенщина в Пекине 2

Афанасьев Семён
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8