Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Імгненні

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Праполка... Двухтыднёвыя дажджы Дзяляну марнатраўем затапілі. Паўсюль, не вылучаючы ні град, Hi баразён,— адною злітнай хваляй Курчавіцца і бухне зелянота. Мелісы пах. Мяшаючыся з пахам Парэчкі і зямлі, ён кліча — жыць! Ён кліча — жыць! Ён кліча — шчасным быць, На дробязі не зварачаць увагі. Не гледзіш? Што ж. Будзь вольны. Бог з табой. Жыві, як можаш. Я жыву — як хочу! Таму што ведаю цяпер, як трэба, Таму што падаюцца пад рукамі Макрыцы ніцістыя карані, I дыхае слабенькая меліса, У свет шырокі гледзячы з адвагай, I між кустоў парэчкі — самасея, Хоць мокрая, ды гордая паставай Сарана яркай барваю гарыць.
* * * Паводле сюжэтаў «Тысячы і адной ночы» — Здурнела! Сорам на вачах губляеш! Пагардліва зірнуўшы спадылба, Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш I да грудзей штомоцы прыхінаеш Нахабнага і брыдкага раба! I цар, адрынуты, абагаўляе Тваю між смецця знойдзеную рэч, А раб каравы твар свой прыкрывае Ад пацалункаў і цябе піхае, Нібы свінню: «Пайшла, пачвара, прэч!» — О той, хто загаворвае сурокі, Дапамажы, бо звяну, як трава: Самаадданы, юны, яснавокі, Мне цар не мілы; нічые папрокі Не дапамогуць: чую толькі крокі Карослівага чорнага раба.
* * * Май. Дождж ішоў. Цяжкі і вогкі пах Цяжкіх і вогкіх выпарэнняў бэзу. Асфальтам заліваны чорны шлях Блішчыць спіной, як мокрае жалеза, I на ільсніс тай, маслістай спіне Ў бяздумнасць і спакой нясе мяне.
* * * Неба ў бляску сляпучым стыгне, Жоўтым вокны шкліць. Без цябе пражыўшы тры тыдні. Так і звыкну жыць. Але ў вечар, ветрам напяты Над ламаным грэбнем дамоў, Тонкі твар, бы з іконы зняты, Узгадаю зноў. Што ты? Дзе ты? Месяц замглёны Крэпне між аблок. У завулку блукальнік сонны Прыцішае крок.
* * * На могілках старых з-пад голых вербаў ніцых Відаць, што не гарыць ні ў храме, ні ў капліцы Святло; і рад магіл, на стомлены пагляд, Так мірны, як нібы дзіцячых ложкаў рад. Парадак іх маўчыць аб сне, а не аб смерці. I хочацца запхаць пад белы камень сэрца Дый так далей пайсці — каб не было чаму Hi рвацца, ні цярпець пякучую думу, Ані перажываць бязлюдства, безграшоўе, Пакуты за любоў, чыёсьці безгалоўе... Йсці стылай, ледзяной, цягнуць бязгучны спеў I тоненькім кійком збіваць лістоту з дрэў.
* * * Холад чаромхі, туману, раскрытае рамы; Холадам вее салоўкавы шчокат таксама 3 купаў надрэчных кустоў. Сцюжа бяссонных стагоддзяў пустога чакання; Пары, якой на марозе стаецца дыханне; Сцюжа сівых валасоў. Іскры сваяцтва, любові, сяброўстваў цяпельцы Не затрымаюць хвіліны, ў каторую ў сэрца Зойдзе льдзяная ігла. Што ж мы, як толькі разблыталі кокан малечы, Выспелі, сталі сабою, — за век чалавечы Маем так мала цяпла?
* * * Ліпень. Здымкі начныя. Камароў над дрыгвою бяссонне Штохв іліны па шкле асвятляльнікаў цельцамі б'е. У кустах вербалозу захліпаецца соладка конік I расою паволі набракаюць красоўкі твае. Неба, бледнае з захаду,— ў шнарах аблок вечаровых, I далёкае, дробнае полымя ўнізе дрыжыць. Як ты мякка ступаеш — нібы госць на зямлі выпадковы — I дрыгве гэтай гідлай сцеражэшся балюча зрабіць. Ты вялікі, як неба, і маленькі — бы мне па далонях Даступаеш да сэрца; ціхі гук кінакамера ўе. Хай штоночы між лоззя захліпаўся бы соладка конік I траву далікатна краналі красоўкі твае.
* * * Ад мастака — партрэту. Сонны дождж Паткнецца ў шкло — Памыслю пра цябе я. Каханне — не адзіная ідэя, Дзеля якое варта йсці пад нож. Але калі па скошаным ілбе Маёй маг ільнай выспы Дождж заскача, То фарбы — жыцьмуць. Можа, тым аддзячу Сусвету і табе.
* * * Сон стане сродкам ізноў як наяве, ўбачыць Мужнасць разлатых броў, а пагляд — дзіцячы. Столькі пражыўшы гадоў — цяпер разумею Цалкам значэнне слоў пра «праменні веяў»; Толькі цяпер вырастае з-пад сэрца згода 3 вобразам казак усходніх: «Вачэй маіх прахалода...»
* * * Мяне не слухаюцца рыфмы. I верш — той нудны гук, калі Тужліва ўслед сапраўдным рыпнуць Калодзежныя жураўлі. Паперы — мо на трыццаць столак, Ды аднаго няма на ёй: Як вылузнуўся з ночы золак I раскрываецца зарой.
* * * 3 ціхім шасценнем, бы кніг і старонкі. Вецер шаволіць ліс тоты руду. Ў небе бязвоблачным месячык тонкі Нізка ляжыць — запірае ваду. Так бы прасіцца ў любові злашчаснай Словамі песні, пачутай не раз : — Месяц мой звонкі, о месячык ясны, Ой, не свяці ты на той пералаз!
* * * Звечарэла. Сонна ў пакоі. Пахне ліпамі з-за сцяны. Тут знайшлі дэфектыўных двое Чалавека адно ў адным. Мы калені падоймем горкай I смычок пакладзём ля ног. Падбароддзем мяккім, нягордым Увапрэмся ў скрыпічны бок. Мне не страшна цяпер зламацца, Не карціць адваёўваць штось. Для другіх хай буду нармальнай, Для цябе — такая, як ёсць.
Быў канец лютага Весні туман — неспатольней за жабры Скура, здаецца, ўбірае. Голле вугластае, як кандэлябры, Ўскінула груша старая. Кропля над возерам — блісь! — і пагасла. Так твае губы сухія Першым дажджом, сарамліва-бясстрасна Мне датыкаліся шыі.
* * * Жыццё; і ў ім — хрупасткасць і надрыў, Бо кожная сустрэча стаць магла Апошняю. Будынак чорны брыў, Як п'яны па дажджы; вада цякла 3 яго; і дзіўным позірку было Слабое далікатнае святло Шчылінаў ставень — як шчылінаў вей: Дык, значыць, дом населены людзьмі? I гаспадар — сухі стары яўрэй 3 вялізнымі дзяцінымі вачмі — Свой смешны день пасоўваў па сцяне... Здаецца, гэты дом любіў мяне. Глыбей у шторы шылася акно, I воды ў трубах наўзварот цяклі — Калі, абняўшы, аднаго адно Мы з бездані дэпрэсіі цяглі. Успыхваючы, падаў край-крыло Зямлі, дзе нам так добра быць магло,— Слабы і белы, як твая рука У поўнай цьме, на гузіку замка.
Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга VI

Погуляй Юрий Александрович
6. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга VI

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности

Как прорастают зерна

Волкова Дарья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Как прорастают зерна

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Геном хищника. Книга шестая

Гарцевич Евгений Александрович
6. Я - Легенда!
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга шестая

Бродяга

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Бродяга
Фантастика:
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Бродяга

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Князь Целитель 8

Ткачев Андрей Юрьевич
8. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 8

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II