Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Матчын дар

Гарун Алесь

Шрифт:

51. Вясна

…Вясна прыйшла! Што чакалі, выглядалі, Да сябе даўно гукалі, — Ў бляску сонца, ў зеляніне, У прыгожасьці, ў ярыне, Сама — пекнасьць, сама — сьвята I прыгожа і багата. Да нас прыйшла! Я вітаю Яе ў сонцы, ў зеляніне, Што на роднай на краіне Гоніць бляскам сваім ноч, Гоніць сьнег і хмары проч; Яна радасьць мне і сьвята, Ёй я дзякую багата I вітаю!

52. Вецяр

Вее вецер вольны, Хмары шыбка гоніць; З вадой, зямлёй, лесам Зюкае-гамоніць! Прыляцеў да рэчкі, Прылёг, прытуліўся, Крышачку па яснай Віхрам закруціўся, Сказаў слоўца ласкі, Сьвіснуў і падняўся I за хмаркай лёгкай Пырхнуў і пагнаўся. Зноў прымчаў да лесу: «О, здароў, мой браце!» I пайшоў між хвоек Ён дурэць, гуляці: Адну пацалуе, З другой пасьмяецца, Кіне слоўца, пару, Да трэйцяй бярэцца… Годзе ўжо у лесе! Зноў увыш падняўся, Пакруціўся крыху Ды удаль падаўся. Задаў гону, пылу I уніз ён рынуў, Прыпаў да зямліцы, Быццам дзесь загінуў. «Ах, мая матуля, Як я нагуляўся! Бачыў сонца, месяц, Ў рэчачцы скупаўся. Хораша на сьвеце! Колькі ў ім прастору: Шыбаеш па рэчцы, Прыпадзеш да бору… Я хацеў бы болей Ў сьвеце пагуляці, — Адпусьці ж, матуля, Яшчэ палятаці!» Пэўне, што пусьціла Вецер маць гуляці, Бо падняўся ў неба I пачаў сьпяваці… Вось — нянацкам скончыў Сьпяваці гуляка, Гікнуў і панёсься Ўдаль хутчэй за птака.

53. У прыпар

Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла! — Сьвяты Ільля… Маланка ўраз зьявілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля. Кроплі разам, згодна, жвава Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць, Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочуць сад, Ў рэчцы спожыў маюць рыбы… — Хто ў прыпар дажджу ня рад? Сьцішаецца, Зьмяншаецца, Ўнімаецца. — Няма! I слонка паказалася, Маўляў, само купалася; Прыемна усьміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца, На траўцы, на лісточку, У рэчцы, ў раўчачочку, На вулачцы, ў садочку, Зямля ўздыхае поўнымі, Шчасьлівымі, чароўнымі Грудзямі усіма.

54. Добрыя дзеці

Паставілі дзеці сіло. Вераб’я Хацелі злавіць на пацеху, Злавілі сініцу, крычаць: — Вой-я-я! А радасьці колькі, а сьмеху! Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі! — А дзе ж вы узялі? — Злавілі, Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі. — Нядобра вы, дзеткі, зрабілі! — Мы будзем яе і паіць і карміць, Сьпявала б нам птушка прыгожа. — Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць, Сьпяваць у няволі ня можа… Успомніце толькі, як нудна сядзець, Як з хаты мароз не пушчае. То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець, Хоць я і усяк разважаю. А птушку вы хочаце з хаткі яе Узяць, пасадзіць у чужую… Ня мучце, пусьціце, рыбулькі мае, На волю яе залатую. I матчыны словы у сэрцах дзяцей Ласкавыя струны кранулі, I добрыя дзеці — прыклад для людзей! — Сініцы свабоду вярнулі.

55. Салавейка

Салавейку ўзялі ды з гаю, Пасадзілі у клетку за краты? У маю Тэй страты Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка. Распусьціўся лісток на дубочку, Апранулась зямелька у краскі; А ў ночку, А з ласкі Не сьпявае ніхто над рачушкай. Ой, чаму ж, салавейка, ты болі Чараўнічых сьпявоў не счыняеш? Што волі Ня маеш I сьпяваці ня будзеш ніколі?

56. Дзеўчаці

Цябе спаткаў і сам ня знаю, Ад сэрца шчырага кажу, Якую, дзеўча, думку маю I сьпеў аб тым які злажу. Здаецца, нешта ўскаланула Ў душы маёй ты неўзнарок, Былога струны закранула, — Зьвіняць ледзь чутна аддалёк. Ці ж будзе час, што нам спаткацца Яшчэ раз здарыцца калі I струны сэрца разбрымяцца У тыя песьні, што былі? Ніхто ня скажа! Толькі знаю I не ўтаюся ад цябе: Няхай цябе я не спаткаю, — Пакінеш сьлед ты па сабе. I ў час, калі гадзінай шарай, Сярод бязьлюдзьдзя, пустаты, Нуда абляжэць чорнай хмарай, Праменьнем сонца будзеш ты!

57. Асеньні сьпеў

Пойдзем, каханачка, двое У лес у густы, Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне; Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне, Чарнеюць кусты. Пойдзем, галубка, пад дубам Прысядзем, мая. Гэнам убачым лістоў ападаньне, Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне I звоны руч’я. Будзем адны мы на сьвеце З табою, адны Тыя, што прыйдзем у часе скананьня Беднаму лесу сказаць на жагнаньне: — Да новай вясны!

58. Песьня

Прыказала слонца ветру Перастаці, Прамаўляла: «Годзе, ветрэ, Бусаваці». Прамаўляла: «Дай жывёлам Адпачынку, Перастань жа, ветрэ, дзьмуці Безупынку». I ўзышло ў бліскучай шаце Залатое I пястуець любым вокам Ўсё жывое. Не сядзіцца ветру ў хаце — Быстраходу, Не уцерпеў, ўзьняўся бурай Ад заходу. Карагоды хмар па небе Панясьліся, Паліліся зь неба сьлёзы, Паліліся… Прамаўляла дзеўча сэрцу — Ненаглядзе: «Не хадзі ты вішні есьці Ў чужым садзе. Не хадзі к другой ў залёты, Не ўдавайся, У другія вочкі, любы, Не ўглядайся». Лугавой лілеяй дзеўча Расквітала, Цалавала сваю ўцеху — Мілавала. А няверны той удаўся За другою, — З млынароўнай пахаджае Над ракою. З млынароўнай жарты строіць Каля млына, А дзяўчына сохне, вяне, Як галіна… Ой, з-за хмарак ясна слонца Йшчэ узыйдзе, Да дзяўчыны ж любы ўвечар Больш ня прыйдзе.

59. Хаўтуры

Ня ў звоны хаўтурныя служка прабіў, Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў. Не на могілкі людзі кахану нясьлі, А у цэркву баяры яе павязьлі. Не халоднай зямлёй засыпалась труна, А другому любіць прысягалась яна. Не пясчаны над ёй вывадзілі капец, А вясельныя дружкі трымалі вянец. I ня плакала матка, што ўмерла дачка, — Цалавала жанулька свайго мужанька! Не асінавы кол я над ёй забіваў, А старэнькі дзячок даўгалецьце сьпяваў…

60. Мяцеліца

Ой, спаліце, перуны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, А каб сватацца, дык не! Я казала, дый ня раз: Прысылай сватоў да нас; Татка добры, ён аддасьць, У пасаг — цялушку дасьць. А той Янка, той благі, Ўсё сьмяецца — «гі-гі-гі!» Да таго ж часамі кпіць: «Ну, чаго табе карціць?» Ой, праліцеся, дажджы, А ты, Яначка, пажджы: Учыню табе бяду, За нікога не пайду!
Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

История Шотландии с древнейших времен до флодденского сражения 1513 года.

Скотт Вальтер
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История Шотландии с древнейших времен до флодденского сражения 1513 года.

Орленев

Мацкин Александр Петрович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Орленев

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6