Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вецер (зухавата). А я яе й не шукаю. А ўцякаць? Ну не.

Цень. Ты не ведаеш, шт'o я...

Вецер (перабіў яго). Чакай. Я не пытаюся ў цябе, хто ты і што ты. А я – ведай – я збраяр панцырных баяраў Васіль Вецер з Крычава. Я шукаю прыстанішча на ўсю ноч. I таму – мне так сказалі: “Не палі агню, не кажы нічога. Я і так усё ведаю”.

Цень. Ты б лепей ішоў прэч, чалавеча. Тут толькі адна жанчына прыносіць ежу і пакідае на пні за добрую сотню крокаў. Я зусім адзін ужо шмат год.

Вецер. Ты гоніш госця?

Цень. Да мяне ў госці прыходзяць толькі тыя, якім нічога ўжо не патрэбна.

Вецер. Ну вось, а мне якраз гэтага і трэба. Зразумеў? Залазь сюды.

Цень. Ідзі. Прашу цябе найменнем маткі тваёй.

Вецер. Яна сама і паслала мяне.

Цень. Са-ма-а?

Вецер. Так. I хопіць балабоніць. Лезь сюды. Будзем вячэраць.

Ён вымае з сакваў і раскладае на пні ежу. Вялізны чорны цень палез у атвор і прысеў да стала.

Еш, чалавеча.

Цень. Смачна. Я амаль ніколі не ем свежага, бо і адкуль? Толькі як жанчына прынясе. А так – ем карэнні, стаўлю пасткі на зайцоў... Цяжка робіцца на зямлі. Вялікая навала ідзе на край. Я даўно не бачыў людзей, але сёння зноў білі гакаўніцы недзе над Сожам. Уцекачы бягуць некуды, але сюды яны не заходзяць, не... Гэта першы. I дзе толькі людзі не шукаюць спакою?.. Так, білі гакаўніцы... I нешта гарэла, языкі шугалі ў паветра.

Вецер. Дай руку... Не бойся, брат.

Цень. Можа-а...

Вецер. Не бойся, брат. Я з табою. Дай руку.

Цень. На, брат мой... Бог мой, хатняе сала!.. А ў мяне няма хатняга сала. Бо ў мяне няма кабана. Бо і адкуль? У мяне ж і хаты няма. У мяне нара. Я ад мовы адвыкнуў. Няма ў мяне суседзяў, каб па-свойму з імі пагаварыць. Суседзі ў мяне – совы ды ваўкі. З імі па-беларуску не пагаворыш. Я зусім бедны... Во, соль... А ў мяне няма солі. Я зусім бедны... А хлеб... такі мяккі, так пахне, пакі пульхны. А я не магу нават пасеяць свайго хлеба, а каб пасеяў, то яго стравілі б дзікі... А каб не стравілі – дзе б я яго змалоў, дзе тая печка, у якой бы я яго спёк? Я не адзін такі. Усе браты і сёстры, увесь мой народ такі. Але мне горш за ўсіх. Хата... сала (голас ягоны сарваўся)... хлеб (плача).

Вецер. Супакойся... Ну... ну... ну што ты такі няшчасны? (Бярэ яго за руку.) Ты ўсё ж вольны тут.

Чуваць тупат капытоў. Пасля ён сціхае і ў атворы з’яўляецца некалькі постацяў. Гэта Камісар, пара служак і браты Іцкавічы.

Камісар. Гэй, барсук!

Цень. Вось яна, мая воля.

Камісар. Вылазь з нары... Войт з Ківаверцаў данёс, што да цябе прыскакаў нейкі чалавек.

Цень. Дайце мне спакой. Я і так няшчасны і бедны. Чаго вы хочаце? Чаго вы здзекуецеся з мяне так? Што я вам зрабіў? За што! За што!

Гдаль. Аддай чалавека. Ходзіць ноччу – значыць, ён такі мужыцкая басяцкая морда і бандзюк. Наваколле й так бочка з порахам.

Шмуйла. Ну!

Цень. Не чапайце мяне. Я нікому не перашкаджаю.

Шмуйла. Мы й не зачэпім. Жывеш там – ну і жыві. Але гэтага аддай. Небяспека. Служкі яго прыстрэляць і закідаюць жарам.

Цень. Не.

Гдаль. Мае людзі міт стрэльбы. Будзем страляць у пячору.

Цень. Злітуйцеся, добрыя людзі. Што я зрабіў? Я хачу толькі памерці тут.

Шмуйла. У твой час – і ты памрэш. Але гэты туляга памрэ зараз.

Цень. Літасці.

Вецер. Чакай, я ім зараз адкажу.

Шмуйла. О! Яшчэ голас. Выдавай!

Цень. Не (бярэ каля атвору лук і калчан)... Гэта я ім зараз адкажу, калі яны хочуць узяць у мяне нават госця. (I тут мяккі, слабы і ласкавы ягоны голас раптам загрымеў, як труба.) Вы! Вось тут у мяне лук! Па наканечніку кожнай стралы я праводжу рукой. Вы ведаеце, што гэта значыць: нават драпіна ад такой стралы. Вы здохнеце. Не адбірайце. Пакіньце нам нашы норы і магчымасць здохнуць у іх. Ёсць такое, што нельга адабраць нават у нас.

Пускае ў атвор стралу. Енк.

Гдаль. Вуй! Трапіў?

Камісар. Не.

Вецер. Чакай, мы асветлім іх.

Кідае ў вогнішча лаўжы. Бярэ галавешку і кідае ў атвор, адначасова стрэліўшы.

Шмуйла. Наперад, служкі!

Цень. Не страляй, госць. Мае стрэлы страшнейшыя. Камісар, служка, Іцкавічы, смярдзючае адроддзе пекла. Вы памрэце. На! На! На!

Ляцяць стрэлы. За ўваходам у пячору ўжо рык і выццё.

Гдаль. I нашто такі банкет?!

Шмуйла. Назад! Назад! Кадохес на вашыя галовы!

Камісар. Уця-кай-ма!!!

Шалёны тупат капытоў раздзёр ноч. Сціхнуў. Вогнішча зырка асвятліла пячору. I стала відаць, што ў Чалавека чорныя аблічча, шыя і рукі.

Чалавек. Вось. Я не даў ім цябе, брат.

Вецер (весела засмяяўся). Правільна, браце, не даў. Як мы іх! I як-к яны! Але ты малайчына! Але ты... (прыгледзеўся). Ты што, ніколі не ўмываешся? Ну хаты няма, хлеба, солі. У многіх так. Яны хочуць, каб усе мы так. Але ўжо не ўмывацца? Ну й мурза!

Чалавек (робіць да Ветра крок... і другі). Браце! Дык ты, значыць, нічога не... Ды як жа так?.. Ды я ж гнаў цябе!.. Ды што ж ты нарабіў, браце?! Ды ты ведаеш, што ты на сябе наклікаў?!

Поделиться:
Популярные книги

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Я не царь. Книга XXIV

Дрейк Сириус
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV

Воспоминания о Бабеле

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
7.00
рейтинг книги
Воспоминания о Бабеле

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Ваше Сиятельство 14

Моури Эрли
14. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 14

Этот мир не выдержит меня. Том 1

Майнер Максим
1. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 1

XSLT

Холзнер Стивен
Компьютеры и Интернет:
программирование
интернет
5.00
рейтинг книги
XSLT

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4