Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Памятаеце, — пытаю я, — калі д’Артаньян разбагацеў і заняў у гатэлі шыкоўныя апартаменты, гаспадыня пацікавілася, ці пакідаць за ім ягоную мансарду?

Лідзія Паўлаўна памятае.

“Пакіньце, — адказаў д’Артаньян. — Лёс зменлівы”.

— Вам трэба было пакінуць за сабой сваю мансарду.

— Так, так, — згаджаецца Лідзія Паўлаўна. — Трэба было...

Другі паверх у пяцісценцы на ўскрайку горада заставаўся ёй па смерці брата, але яна прадала яго, каб было на што жыць, а Ігару Львовічу — піць: ён забраў у яе палову грошай, пасля ад паловы яшчэ палову і чвэрць...

— Можа, мне падняцца і перагаварыць з Ігарам?

— Няма з кім... — разводзіць яна рукамі, і Дартаньян тузаецца ў ашыйніку, думаючы, што яны ідуць нарэшце гуляць. — Няма з кім, ды ён і не адзін, там кампанія.

— Я ўсё ж падымуся... Толькі фікус давайце адцягнем, каб на дарозе не замінаў.

— Гэта я замінаю, Рома. Сёння адчула, што ўсім замінаю.

Нібыта ўчора і ніколі раней не замінала і не адчувала.

Некалі я напісаў музыку да яе бенефісу. Яна драматычная актрыса, але на бенефісе захацела паспяваць і паскакаць у вадэвілі. Ёй не трэба было звязвацца са мной па рабоце. Мы сябравалі — і я надта ўжо стараўся, і драматурга старацца змушаў, таму вадэвіль выйшаў старанна-хрэнаваты. Яна не прызнала вадэвіль хрэнаватым, а сказала, што адчувае, як замінае ў ім музыцы. “Ты напісаў такую вольную музыку, якой месцы ў космасме, а не на сцэне ў пыльных кулісах. Твая музыка бруіць, плешчыцца, пераліваецца, а я торгаюся, боўтаюся ў ёй, як какешка ва ўнітазе... Разумееш?..” Што там было разумець, мяне так ніхто не абкакваў. Тую музыку вадэвільную я падраў на дробненькія шматочкі. Колькі нот — столькі шматочкаў.

Пасля бенефісу, на якім яна сыграла маці Гамлета — каго ж яшчэ, калі сорак год таму сыграла Афелію? — акуратненькі журналіст з маладзёжнай газеты яшчэ на сцэне паспрабаваў узяць у яе інтэрв’ю. Спытаўся, з чаго яна ў жыцці сваім найбольш цешыцца і пра што шкадуе? Ну, пытанне як пытанне для цікаўнай моладзі...

— Цешуся я з таго, — гучна, да ўсіх раскінуўшы рукі, адказала са сцэны маці Гамлета, — што жыла і давала! І ні пра што не шкадавала! А ўбачыўшы вас, мой юны прынц, пашкадавала, што мала давала!..

Калі яна жыла ў мяне, мы спалі ў адным ложку, бо ніякай іншай ляжанкі, нават матраца, каб пасцяліць на падлозе, у мяне няма. Мы накрываліся асобнымі коўдрамі, іх у мяне дзве, а Дартаньян качаўся паміж намі. Калі аднойчы ўночы я выпадкова закінуўся на тэрыторыю Лідзіі Паўлаўны, раўнівец ледзь не выдраў з мяне кавалак сцягна. Я ніколі не думаў, што ў гэтым батоне на роліках столькі грызучай сілы. Лідзія Паўлаўна так-сяк мяне перавязала, нагадаўшы міжволі Таццяну Савельеўну, і сказала, што сабака — не кот, не так добра ў цемры бачыць, таму Дартаньян прамахнуўся... Калі мужчына з ночы ў ноч ляжыць з жанчынай, як бервяно, яму не ўсё, што ў яго ёсць, патрэбнае. І яшчэ дадала, што калі б да яе бенефісу быў напісаны вадэвіль пра актрысу ў адным ложку з мушкецёрам і сабакам, ці нешта падобнае, дык яна б не пачувалася ў такім вадэвілі старой каргой, якая замінае музыцы. Усё гэта, зразумела, казалася нібыта жартам, але неяк так, што я ніякавеў — і адсоўваўся на самы край ложка. “А ў бабкі старой самы цымус, самы лой...” — успаміналася з дзяцінства не надта прыстойная показка.

Дзверы ў кватэру Лідзіі Паўлаўны былі прыадчыненыя, дзверы ў яе пакой свежапасечаныя, я прайшоў цераз прыхожую і рушыў на галасы ў кухні. Ігар Львовіч сядзеў за сталом і спаў, паклаўшыся галавой на сякеру. Два мужыкі цяжкавызначальнага веку, няўтульна адсунуўшыся ад стала, дзе трэці спаў на сякеры, пахмурна курылі. Гарэлка ў іх канчалася.

— Наліць? — тым не менш адразу спытаў адзін, з асіметрычным, нібы склееным з двух, тварам. — Толькі пасля збегаеш.

— Не наліць...

Гаварыць сапраўды не было з кім, але я паспрабаваў.

— Сын на маці з сякерай... з дому выкідвае... а вы...

— Дык іх справы. Няхай разбіраюцца.

— Я ёй фікус знесці дапамог, а то б... Ён фікус хацеў пад корань... — кіўнуў на Ігара Львовіча другі мужык, трохі болей сіметрычны. — Фікус тут пры чым?..

Ігара Львовіча, які замахнуўся на фікус, яны не ўхвалялі, але недзе трэба было піць. Я спытаў:

— У вас ёсць дзе жыць?

Абодва глянулі на мяне крыўдліва.

— Мы не бамжы, — сказаў абаронца фікусаў. — У нас ёсць дзе жыць. Не дома, але ёсць.

Дык жывіце там. Чаго вы тут?..

Пытанне падалося ім вартым таго, каб над ім падумаць.

— А праўда што... — перасмыкнуўшы тварам, сказаў асіметрычны. — Чаго мы тут?.. Дапіваем і пайшлі.

Яны дапілі гарэлку, і асіметрычны падняўся.

— Хай ён дасць нам што-небудзь за гэта, — раптам сказаў фікусалюб, і нават напарнік ягоны яго не зразумеў.

— Хто?

Фікусалюб торкнуў у мяне пальцам. У плячо, балюча.

— Ён! Прыпёрся! Яму трэба, каб мы пайшлі, дык хай што-небудзь дасць! — І ўдакладніў, што мае на ўвазе. — На пляшку!

Гэта было ўжо нахабствам, якога не спускаюць. Я падсеў да Ігара Львовіча і пацягнуў паціху з-пад яго сякеру...

Зазваніў тэлефон на халадзільніку, і фікусалюб, як дома, зняў трубку.

Я махануў сякерай:

— Вушы з галавой адсяку!

— Гудкі адны... — не адхіснуўшыся, не міргнуўшы нават, паклаў трубку фікусалюб.

— Не палохай, не забаімся, — сказаў асіметрычны. — Ты пісталет у нас купі, пісталета мы забаімся.

З такім жыццём ім не было чаго баяцца... Не было за што.

— Які пісталет?..

Фікусалюб зірнуў на напарніка і паціснуў плячыма: ну, як хочаш, так дык так... Ён нахіліўся пад стол, расшпіліў заляпаную, зялёную ў лепшыя яе часы брызентавую сумку, пагрымкаў у ёй пустымі бутэлькамі і дастаў з-пад іх пісталет.

— Адкуль ён у вас?

— Знайшлі. Каля могілкаў Кальварыйскіх страляніна ўчора была, пасля яе і знайшлі. Купіш?

Я паглядзеў на аднаго, на другога — мужыкам на дваіх гадоў сто, а то і болей. Дзеці недзе, унукі... Неяк жа яны пражылі гэтыя гады, нешта рабілі, пра нешта думалі, штосьці зразумелі, павінны былі зразумець... Што ж сталася, што скрэнцілася ў часе?.. Да злому, да ідыятызму...

— Пайшлі на хрэн. Здайце ў міліцыю, адмарозкі. З яго, можа, забілі некага. Знойдуць у вас — пасадзяць.

— Забілі, дык забілі, пасадзяць, дык пасадзяць, — без эмоцый сказаў фікусалюб, зноў грымкаючы бутэлькамі і запіхваючы пад іх пісталет. — Пасядзім, адпачнем.

Я пасунуў сякеру па стале.

— Вазьмі, набор будзе. Болей дадуць, даўжэй адпачнеш.

Фікусалюб узяў сякеру, паклаў у сумку. Пустыя бутэлькі, пісталет і сякера — гэта сапраўды набор. Калі іх раптам возьме міліцыя, дык доўга будзе думаць. Ці доўга будзе біць.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Кодекс Императора V

Сапфир Олег
5. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора V

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Контуженый

Бакшеев Сергей
Детективы:
боевики
5.00
рейтинг книги
Контуженый

Гранит науки. Том 4

Зот Бакалавр
4. Герой Империи
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гранит науки. Том 4

Ведун

Сухов Александр Евгеньевич
1. Второй шанс
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ведун

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18