Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— І-га-га... — ціха сказала Зоя, здрыгануўшыся ад болю, і яе пачало дробненька калаціць. — І-га-га, і-го-го... Гэта смешна, Раман... І-га-га, і-го-го... Не магу, не выходзіць... І-га-га, і-го-го... Раман, гэта смешна... І-го-го, і га-га... Выбачай, не магу... І-го-га-ха-ха...

Зою кінула ў смех... Яна стаяла перада мной, прагнуўшы спіну, уздоўж якой не ружавеў, а крывянеў след ад вяроўкі, і заходзілася тым жа смехам, якім заходзілася ў ваннай, убачыўшы майго параненага, схаванага ў пухліне, раманчыка. Зірнуўшы ў люстэрка ў шафе, я ўбачыў сябе — голага з абвіслай вяроўкай у руках і гэтак жа абвіслым, зусім не падобным на аглобліну, раманчыкам — і вымушаны быў прызнаць, што тут ёсць з чаго смяяцца. Мяне таксама закалаціла ад смеху.

— Зоя, цябе пад Герб Дзяржавы трэба...

Фокус не ўдаўся, Максім Аркадзьевіч мог вешацца на сваіх вяроўках... Я кінуўся, пацягнуўшы за сабой Зою, на ложак, і мы качаліся на ім, абняўшыся, качаліся і рагаталі, рагаталі, як звар’яцелыя, — ды пайшлі вы ўсе панкі, шыгуцкія, красевічы кабыле ў задніцу!.. А ў прыхожай заходзіўся брэхам Дартаньян.

Сумачка ў Зоі, пакуль мы качаліся, расшпілілася, з яе нешта выпала і звалілася з ложка, грукнуўшы аб падлогу.

— Ідзі да мяне, — сціхла Зоя. — Ідзі, я хачу... Так, як жарабец і кабыла...

— Там што ўпала? Пісталет?..

Пра пісталет я наўздагад спытаў, бо штосьці грукнула аб падлогу, як жалеза, чаму не пісталет? — і Зоя адказала:

— Пісталет... Лідзія Паўлаўна схаваць дала, дык ніяк не прыдумаю, дзе яго падзець...

“Вы дзе пісталет падзелі?!.” — грозна ўстаў нада мною слуга закону Патапейка.

Я перакаціўся на край ложка, зірнуў — на падлозе ляжаў пісталет. Той самы, які паказвалі мне ў кватэры Рутнянскіх “фікасалюб” з “асіметрычным”, Аляксей Віктаравіч Мацвеенка і Ціхан Міхайлавіч Лупеха. Сведкі па маёй справе...

— Куды ні схаваю, баюся, што знойдуць... І з сабой нашу і баюся, — паднялася Зоя і паклала пісталет зноўку ў сумачку. — Ідзі да мяне, я хачу... Толькі не лупцуй так вяроўкамі, смыліць...

Жаданне ўва мне апала, не падняўшыся.

— Цябе не вяроўкамі трэба... Цябе... я не ведаю, чым... Ты што робіш, Зоя?.. Ты ж не Лі-Лі, ты дарослая, разумная жанчына...

— Дык Лідзія Паўлаўна і дала пісталет мне, а не Лі-Лі. Мы зайшліся да яе, а тут званок у дзверы — міліцыя! Лі-Лі адчыняць пайшла, а Лідзія Паўлаўна сунула мне пісталет у сумачку: “Схавай, у цябе шукаць не стануць...”

— Ну і выкінула б яго к чортавай мацеры!..

— Яна схаваць дала, а не выкінуць! А назаўтра з’ехала...

— Куды?

— Не ведаю, куды. Ніхто не ведае. Мяне тут не было назаўтра, Лідзія Паўлаўна прынесла Лі-Лі ключы ад кватэры і папрасіла, каб мы сабаку паглядзелі, пакуль яна вернецца.

Ускочыўшы з ложка, я ўжо не бачыў нават таго, што Зоя голая...

— З гэтага пісталета чалавека забілі! І забойства вешаюць на мяне! І пісталет гэты ў маёй кватэры!

— У маёй сумачцы, — на дзіва спакойна сказала Зоя. — Чаго ты так перапалохаўся?.. Я на цябе забойства не вешаю.

— Хто ты такая, каб вешаць!

— Ну, тады, скажам, я цябе не падазраю...

Мне здалося, што яна сказала гэта насмешліва, я павярнуўся і прайшоў на кухню, кінуўшы ёй:

— Ідзі адсюль, Зоя...

— Ты выганяеш мяне? — працокала яна за мной голая, у чырвоных басаножках на шпільках, з чырвонай сумачкай з пісталетам на плячы... Хоць ты трылер, хоць парнуху здымай.

— Я не цябе выганяю. Я выкідваю пісталет. Я не разумею, што адбываецца. Я адчуваю небяспеку. Я хачу пасядзець і падумаць.

— Згатуй каву, — сеўшы, прапанавала Зоя. — Аж пяць разоў: я, я, я, я, я... А я таксама не разумею, што адбываецца. Я таксама адчуваю небяспеку. Я таксама хачу пасядзець і падумаць. — Яна дастала пісталет з сумачкі. — Гатуй каву, а то заб’ю!

— Зоя, не гуляйся... Не цацка...

— І ты не гуляйся. Не задаволіў, дык хоць кавай напаі... Значыць, ты бачыў гэты пісталет?

Толькі цяпер да мяне дайшло, што з пісталетам я, як сказалі б следчы Патапейка ці падпалкоўнік Панок, пракалоўся. Можа, яна наўмысна з ім прыйшла?.. Але адпірацца ўжо не было сэнсу.

— Бачыў.

— У дзень забойства?

— Перад самым забойствам. Магчыма, за гадзіну, за дзве...

— Тады давай сядзець і думаць разам... Пра ўсё з самага пачатку.

Я паставіў кававарку на пліту.

— Апранемся давай спачатку. У адзежы лепей думаецца.

— Э, не, — паклаўшы пісталет на стол, паднялася і абняла мяне Зоя. — З тваім табуном... з жарабцом... з аглоблінай... з лейцамі... з бізуном тваім мне ўпершыню ў жыцці гэ-та-га так захацелася, як, мусіць, і павінна хацецца. І я буду голая з табой да той пары, пакуль не спазнаю, не адчую, чаго гэта я так захацела...

Яна саслізнула па мне, апусцілася на калені, мы стаялі каля пліты, на якой ускіпала кававарка, на стале ляжаў пісталет — і я ўспамінаў дурную гісторыю, двойчы расказаную Красевічам: пра бабу з мужыком, які пляснуў ёй гарачы блін з патэльні на спіну... На спіне Зоі чырванелі пасы ад вяроўкі.

— Не да таго, Зоя, — пагладзіў я яе па спіне. — Не да таго, думаць давай... Ты нават не ведаеш, як мне думаць трэба...

Але думаць яна не дала, жанчына наогул не дае думаць... Затое ўсё ў яе выйшла, без Герба Дзяржавы выйшла, і яна скакала на мне і пада мной, седзячы і стоячы, з правага боку перакідваючыся на левы, выцягваючыся ў струнку і скручваючыся змяёй, і тое, чаго яна захацела, выходзіла ў яе столькі, колькі яна хацела — Дартаньян ахрып ад брэху.

— У прастытуткі пайду, цяпер ніхто мяне не спыніць... — зусім нічога ўжо нарэшце не хочучы, шчасліва выдыхнула Зоя. — І толькі пра жарабца, і толькі пра аглобліну, і болей ні пра што не буду думаць... — Яна пацёрлася шчакой аб маё плячо і папрасіла: — Лі-Лі не кажы, я сама скажу. Ты не скажаш так, каб і яна была з гэтага шчаслівая...

Дзе яна, тая Лі-Лі, якая не ведае пра сваё шчасце?..

Дартаньян ахрып, я ледзьве жыў быў ад шчасця Зоі... Выглядала на тое, што дзвюх іх, маці і дачкі шчаслівых, для мяне, старога правакатара, занадта.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

Приключения русского дебютанта

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приключения русского дебютанта

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5