Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Заграбуха

Якія скарбішчы ляжаць! З чаго пачаць і чым канчаць!

Хапайла

Паўнютка-поўна — зброя, крам! Што браць, не ведаю і сам!

Заграбуха

На цвёрдым мы ў паходах спім, Дык я вазьму сабе кілім.

Хапайла

Вось булава; калі абрушу, Адразу выб’ю ўпрочкі душу.

Заграбуха

Вось тонкі шоўк, а вунь сает — Якраз што трэба для кабет.

Хапайла (бярэ булаву)

З такою цацкай весялей! Агаламашыў — і далей! А баба аж дрыжыць уся Каля ашмоцця і рыззя. Дурніца, кінь пустыя рэчы, Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы. З райтарскай платай: бляск манет — Табе не шоўк і не сает!

Заграбуха

Ні з месца, цяжка, не па мне — Такі цяжар мяне сагне.

Хапайла

Ану, прыгніся на хвілінку, Паддам табе я гэту скрынку.

Заграбуха

Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж, Скручу я карак, трэсне крыж.

Скрынка падае і адчыняецца.

Хапайла

Ах золатка, ах залаціска! Грабі, пакуль нікога блізка.

Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)

Шырэй прыпол, хапай, збірай — Жыццё пачнецца — чысты рай!

Хапайла

Даволі! Годзе! Нам пара!

Заграбуха (устае)

Авой! У падале дзіра. Пакуль дахаты занясу, Дык па дарозе растрасу.

Целаахоўнікі імператара-пераможцы

Вы што тут робіце ў шатры? То ж — імператара куфры.

Хапайла

І мы за рызыку ў вайне Павінны браць сваё ўдвайне. Такі спрадвеку ў войску звычай — Салдаты кормяцца здабычай.

Целаахоўнікі

У нас такое не ў залік, Бо наш салдат не рабаўнік; Служыць узяўся, то служы, Салдацкі гонар беражы.

Хапайла

Сумленнасць знаю вашу я — Ёй кантрыбуцыя імя. Усіх адзін хрысціў вас поп; І той герой, хто больш нагроб.

(Да Заграбухі.)

Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі, Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.

Выходзяць.

Першы целаахоўнік

Але чаму ты недавярку Не ўрэзаў ад душы па карку?

Другі целаахоўнік

У ім такое штось было, Што ўраз мне сілу адняло.

Трэці целаахоўнік

І мне — аж зелена ўваччу. Дык дзе ж яго я правучу.

Чацвёрты целаахоўнік

Адно скажу, бо знаю сам — Дзянёк гарачы выпаў нам: Гармідар, вэрхал, сумятня, Наўкол крывавая разня. Плыла перад вачамі мгла, Зямля стагнала і гула. Цяпер варожае карэ Насамі ўжо зямлю арэ. Спрыяла, пэўна, неба нам: Перамаглі, а як — няўцям.

Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.

Імператар

І як бы ні было, а наша перамога. Разбіты супастат — туды яму дарога. Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры, Навокал дываны, куфэркі і куфры. Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай, Пакору і дары ад арміі разбітай Прыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з меж Найлепшыя ідуць — задушаны мяцеж. Звязаліся спярша былі з чараўнікамі, Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі. У бітве аднаму дасць неба прамяні, Другому ў той жа час — патоп і камяні, Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому, Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому. Павержаны ляжыць зняможаны, у тле, А пераможцаў хор — падзяку небу шле. Як моцна загучыць святая сіла ў гімне, Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне. Аднак у час святы скірую свой пагляд У царскую душу, у царскі дух і склад. Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе, Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе. Таму шукаў і я альянсу недарма, Каб правіць і судзіць з князямі — з чатырма.

(Да першага.)

Ты, княжа, свой загад аддаўшы, ў міг крытычны Разважны, мудры быў, твой подзвіг — гераічны. Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш, З началеннем прымі мой імянны палаш!

Фельдмаршал

Адданыя палкі табе вярнулі ўладу І будуць ацаляць твой трон ад заняпаду. Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мір І ў замку продкавым гарой закацім пір, І з гэтым палашом у свіце ўладаровай, Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.

Імператар (да другога)

Ты смелы чалавек, табе аддам давер, Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер. Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь, Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць. Ты прыкладам сваім пакажаш, як цару Патрэбна дагаджаць, карысным быць двару.

Оберкамергер

Служыць пачну цяпер, твайму адданы слову, Спрыяю я дабру, не патураю злому, Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой, Каб не зняверыўся манарх вялікі мой. Не пашкадую ўжо для трапезы фантазій — Падам вады табе ў чырваназлотым тазе, Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадой Ты рукі асвяжыш, я свой пагляд — табой.
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя