Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Не, не сандалі. Вось!

Урачыста падаў маці прадаўгаваты футарал.

— Што гэта?

— Паглядзі.

У футарале аказаўся залаты гадзіннік у форме сэрца на ланцужку.

— Вешаюць на грудзі, — патлумачыў бацька.

— Тры, — сказала маці. — Трэці гадзіннік дорыш. Куды мне іх чапляць? Куды я спяшаюся, што мне трэба пазіраць на іх? І так ты хочаш з’эканоміць, назбіраць, накапіць грошай? Што толку ад тваіх заробкаў? Чацвёрты год, чацвёрты сезон… Сын без цябе вырас, а ты без сына і жонкі… Дома седзячы, больш зарабіў бы. Тут жа горад, працы хапае. Хоць бы ў нас у парніках… Ці на аэрапорце, як Стэфан… Ці як Карл Капора, на трактары… І ездзіць нікуды не трэба, ні на якія заробкі, ні ў якую Сібір — сядзіць дома, а ўжо кааператыў гатовы, ды які — харомы, палацы!

Бацька хмурыўся.

— Капора… А што ён ведае, акрамя свайго трактара? Хіба ён бачыў калі, як усход ружавее? Як распускаецца першая кветка? Дыхаў водарам тайгі? Начаваў каля начнога вогнішча з рыбакамі? Жыве кратом і памрэ як крот.

— Хай крот, а багацейшы за нас.

— У матэрыяльным плане — але не ў духоўным!

І ўсё ж бацька скіс.

— А можа і праўда… Не йдуць грошы да рук… Можа і праўда тут, на зямліцы роднай… Я ж што хочаш умею, я табе не Капора! Магу хоць бы капітанам на цеплаходзе прагулачным… Па рацэ… Лёгка і грашова, і, галоўнае, прырода…

— Прырода, — уздыхала маці.

Потым бацька выпіў ад засмучэння. Плакаў, цалаваў маці рукі і ўсё паўтараў: «Я сваё шчасце, лепшыя гады праплаваў! Нічога лепшага не бачыў за гэта вось, за нашу Слабодку, нікога лепш за цябе…»

— І я за цябе лепшага не бачыла. І я цябе кахаю і шкадую.

Бацька станавіўся на калені перад маці і цалаваў ёй рукі.

— Як правільна! — усклікваў ён. — Машыну купім, кватэру ў цэнтры… З братамі паміруся, у мяне цудоўныя браты! А то што ж гэта, на самай справе! Жывем нядружна, як няродныя… Нельга так! Трэба ўсё мяняць, усё ў волі чалавека… Хопіць! Вось толькі грошай каб падкапіць… Мне абяцалі… Да зімы…

Назаўтра раніцаю не было ні чамадана, ні бацькі.

— Але ж і сын у вас! — толькі круціла галавою маці.

— Ты мне ўжо, донечка, даруй… Я ж сама думала, ён перабесіцца, перакруціцца ды прыбяжыць дамоў. А ён чым далей, тым горай. Гэта людзі такія. Пасадзі яго на адно месца — счэзне, захварэе, ссохне, прападзе, памрэ… Такі ўжо характар. Няма ў чалавека прывязкі. Хіба што паміраць сюды прыпаўзе, як прыцісне… Такія ўсе паўзуць дамоў. Цябе вось толькі шкода! Сэрца збалелася… Хіба ты такога вартая? Такая маладая, спрытная, ладная… Кідай ты яго, не мучся!.. — а сама запытальна і разам з тым умольна глядзела на нявестку.

— Кідай, — уздыхала маці.

Тады і Домна таксама ўздыхала — з палёгкай, з непрыхаванай радасцю.

— Не кідай, донечка! Прападзе ён без цябе! А ў яго душа добрая, чыстая… Хоць і без цара ў галаве…

— Я ведаю.

Ведаў і малы Петрык — бачыў, як маці ажывае, харашэе, дабрэе пасля бацькавых наездаў.

І ён пачынаў здагадвацца, што справа тут, відаць, не ў мяху з грашыма, а ў тым, што мужчына, які не саромеецца плакаць перад жанчынай, станавіцца на калені і цалаваць ёй рукі, хутчэй за ўсё сапраўды валодае нейкім, можа быць, яшчэ большым за грошы, багаццем.

5

Не паспяваў знікнуць Марк, як з «Ікаруса» на прыпынку каля дома ўжо выходзіў Стахвей, ці, скарочана, Стах.

Звычайна калі дзядзька Стах прыязджаў, дык першыя яго словы былі не «добры дзень», не «як жывеце», а — «хто памёр?» — у сэнсе, з жыхароў Чэшскай Слабодкі. Калі размова заходзіла пра чужога чалавека, першай справаю цікавіўся:

— Колькі ён зарабляе?

Пра сябе з гонарам паведамляў, што працуе браніроўшчыкам.

— Адзін метр пагонны — рубель! Памнож — і пабачыш!

У Петруся слова «браніроўшчык» асацыіравалася з бранёй танкаў, слова «пагонны» — з пагонамі на плячах, а ўсё разам — з ваенным сакрэтным заводам, на якім, мабыць, дзядзька Стах выплаўляе для танкаў браню. Праўда, на ваеннага ён быў зусім непадобны. Нізкага росту. Увесь у вяснушках, у рабацінні. Лысінка з кучаравым вяночкам валасоў, адліваючых меддзю. І за гэта меў некалькі мянушак: Руды, Рыжы, Рабы, а самая распаўсюджаная — Медны.

Дзядзька Стах Медны заходзіў у дом, пачынаў шукаць вачыма, куды павесіць капялюш. Маці хапала капяляюш у яго з рук, увогуле пачынала мітусіцца. Петруся дзівіла гэта — нібыта завітаў дарагі госць. Затое баба Домна накідвалася на сына.

— Табе далёка было пад’ехаць? Цяжка было брата абняць? Чаму вы не мірыцеся?

— Ах, ха, ха, — адказваў на гэта Стах. Прысаджваўся за стол. — Я ж вас паміру! Ах ты, мая Ціша!

Петрык, калі быў малы, думаў, што дзядзька Стах, як і бацька, летуценнік (а яго падсвядома цягнула да паэтычных натур), і пад словам «ціша» мае на ўвазе навакольную цішыню, ёю захапляецца пасля гарадскога тлуму, калі ўскліквае: «Ах, ты, мая ціша!»

Але цяпер ён ведаў, што Ціша — гэта сучачка дэкаратыўнай пароды, той-тэр’ерчык, дзядзька Стах з жонкай цёткай Таняю надта любяць яе, выгульваюць, мыюць у ванне шампунем, яна нават мае ўласную канапку, хоць і спіць з імі у адным ложку.

— Ты чуеш, што я пытаю, ці ты не чуеш? — не ўнімалася баба Домна, пакуль маці ладзіла закуску.

Стах зноў не адказаў, а пагладзіў пляменніка, як сабачку, па галаве. Петрык даверліва падыйшоў блізка, прыціснуўся да дзядзькавага калена.

— Бач, вялікі вырас. Калі ў школу?

— На той год, — адказала за Петрыка маці.

— Пойдзеш у школу — не бойся. Я памагу. У мяне сусед настаўнік. Лёня завуць. Лену маю вучыў, і цябе будзе вучыць.

— Памажы, Стахвейка, — паддобрывалася маці. — Хто ж яму паможа, сіраце пры жывым бацьку?

— То яшчэ бацька… Пустазвон, перакаці-поле. Пустазелле. Колькі ён зарабляе? На білет хоць былі грошы? Ці ў вас прасіў?

— Былі…

— А кулак не аб’яўляўся? — спытаў Стах, маючы на ўвазе брата Стэфана.

— Які ён табе кулак?! — не вытрымлівала Домна. — Ён табе родная кроў, а не кулак!

— А хто ж ён? Кулак. Адгарадзіўся ад усяго свету, знялюдзеў ужо, здзічэў — нават палітыкай не цікавіцца… Каб мог, дык неба закрыў бы купалам.

— Схадзі, прашу цябе, да Стэфана, — усё яшчэ не губляла надзеі Домна. — Схадзі!

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Я уже царь. Книга XXIX

Дрейк Сириус
29. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я уже царь. Книга XXIX

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Ву Тим
Деловая литература:
о бизнесе популярно
5.00
рейтинг книги
Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Неучтенный элемент. Том 5

NikL
5. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 5

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь