Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Тамара не пачула, ці зрабіла выгляд, што не пачула — і сыну Вадзіму падсунула жаданую шкварачку. Нічога не сказаў Адольф, але затаіў крыўду. І толькі позна ўвечары, у ложку, не ўтрымаўся і ўпікнуў Тому.

Тамара смяялася:

— Можа, механічна! Ну не сварыцца ж з-за шкваркі!

— Ведаеш, як бацька з сынам касілі? «Чаму, сынок, так мала бярэш?» — «Бацька, што ты раўняеш: я ж падлетак, ты мужчына!» Селі палуднаваць, сын налівае па поўнай шклянцы: «А што, бацька: ты мужчына — і я мужчына!»

— Да чаго гэта? — здзівілася Тамара.

— Да таго. Як на правы здаваць, як цвік прыбіць, дык здароўя няма. Іншыя знаходзяцца… А як чарку выпіць, закусіць — тут розуму хапае! Ведаеш прымаўку: дурны-дурны, а шкварку любіць?

— Дык ты ўсё шкварку забыць не можаш? Трэба ж — які злапомны… Ну, хочаш, я табе аднаму вялізную патэльню насмажу, з аладкамі?

— Ды не ў шкварцы справа, Томачка… Пры чым тут шкварка? Калі на тое пайшло, даўно хацеў спытаць. Чаго яны так часта сюды ходзяць? Ці… на кватэру вока паклалі?

— Канечне, ім спатрэбіцца плошча. Трэба ж думаць пра будучае. У нас ужо дзяцей не будзе, а ў Вадзіма яшчэ будуць. Божа, як хутка цяпер растуць дзеці, — уздыхнула Тома. — Пакуль малыя, дык мала з імі клопату, а з вялікімі… Ды яшчэ разнаполыя. У Насты з’явіцца хлопчык, у Дзімы дзяўчынка…

Ад гэтых слоў чамусьці зусім крыўдна, горка стала Адольфу. Нават нейкім як бы цынізмам ад іх патыхнула.

— Ты мне адно скажы: за што Вадзіму такі гонар? За якія заслугі?

— Забудзь ты пра Вадзіма! Мы так ці інакш не апынемся на вуліцы, гэта я табе абяцаю!

Яна не разумела яго. Ён устаў, уключыў святло. Падыйшоў да вакна, адчыніў фортку. Мінская вясна ўварвалася ў пакой вулічным шумам і свежым паветрам. Тома падыйшла ззаду і абняла яго.

— Ну, што не так? Усё ж добра. Чаго табе яшчэ не хапае? — пяшчотна, мякка дапытвалася яна. — Ты ўсё маеш, аб чым можа марыць мужчына. Можа, я кепская? Ты толькі скажы. Што ты хочаш, каб я зрабіла для цябе, для твайго спакою, для твайго таленту? Скажы, чаго табе не хапае?

Гэтага Адольф пакуль сам не ведаў.

ІІ

У прынцыпе, нічога страшнага яшчэ не здарылася. Усё гэта, ці прыблізна такое, Адольф і чакаў. Увесь час да яго рыхтаваўся. Яно не звалілася, як снег на галаву.

Проста паездка ясна паказала яму, што перыяд «творчай камандзіроўкі», гэтага зацягнутага, своеасаблівага «адпачынку за свой кошт» канчаецца.

Пакуль была мэта — правы, праца, грошы, заможнасць — усё ішло само сабою, у нейкай эйфарыі, на аўтапілоце. Калі яна дасягнулася — настала паўза. І зноў яму трэба было вызначацца. Пытаць у сябе: навошта, дзеля каго і чаго ён гэта робіць?

Калі ён рабіў гэта для сябе — каб даказаць сабе, што не ўломак, а вось як спрытна змог выйсці з крызісу, пазбавіцца комплексу няўдачніка — дык гэта дасягнута. Усё даказана. Што далей?

Калі ён рабіў гэта для Томы, у знак падзякі ёй за дабро, яму зробленае, — дык трэба жаніцца з ёю. Ездзіць на працу ў эс-пэ-эм, на лецішча, — жыць.

Калі ён рабіў гэта для Ірыны Бацькаўны — дык тым больш усё атрымалася, ён пераможца; трэба вяртацца ў гарадок, уладкоўвацца на камвольны, але ўжо іншым чалавекам, трыумфатарам; маўляў, ну, бачылі, на што я здатны і як лёгка ад гэтага адмаўляюся?

У любым выпадку яму зноў трэба было рабіць выбар. Нельга далей заставацца ў гэтай незразумелай, недарэчнай сітуацыі, тым больш, вечна так цягнуцца не можа, сама сітуацыя не дасць.

Некалі ў «крызісны» перыяд яму памагло спакойнае абдумванне. І цяпер ён інтуітыўна хацеў паўтарыць тое самае. Ён адчуваў, што трэба спакой і час, каб у нармальных абставінах прывесці ў парадак разбэрсаныя думкі і заняцца «разборкаю палётаў».

Але як на зло, менавіта ў гэты вельмі важны час, калі ў самога ўзніклі праблемы, яго ўпарта пачалі церабіць то сын, то дачка, то хутарскія.

Перыядычна Талян званіў ці на хатні тэлефон, ці на мабільны. Як заўсёды бадзёры, шчаслівы голас:

— Дзядзя, у нас усё — во! Мамка Нінка прывітанне вам перадае!

— Не трэба крычаць… Вельмі рад за вас.

— Толькі Лёнік знік! Ало! Ало!

— Як… знік?

— Ну, прапаў!

— Як… прапаў?

— Пайшоў у лес і не вярнуўся! Тыдзень ужо! Сезон-то адкрылі паляўнічы: з 20 сакавіка па 1 мая: на глушца, цяцерука, з 12 мая на гуся, з 15 — на казулю! Перад гэтым прыязджалі з Мінска, прасілі глушца знайсці! А вы думаеце, лёгка цяпер глушака знайсці?

— У міліцыю заявілі? — перабіў Адольф.

— А толку? У міліцыі, думаеце, не ведаюць, што за чалавек Лёнік? Не першы ж раз ён знікае — ён тыднямі можа ў лесе жыць!

— Можа, пад’ехаць? — адчэпнага пытаў Адольф.

— Не трэба, дзядзя! Вы, галоўнае, не хвалюйцеся, сябе беражыце! Бо вы ў нас адзін — чалавек! А пра нас не турбуйцеся, мы як-небудзь… Нам нічога не трэба! Мы дужы род — не прападзем! Галоўнае, сябе глядзіце! Ды не саромцеся, прасіце! Бульбы там, сала… Бо вы ж, дзядзя, сціплы, як Лёнік, ніколі самі не папросіце! Калі мы адзін аднаго не будзем трымацца, дык каму мы трэба? Хто нам паможа? Так што не турбуйцеся, не перажывайце!..

У Адольфа палец нервова дрыгаўся на кнопцы, каб хутчэй скінуць званок.

— Спачатку нагрузяць — а потым не перажывай, — бурчаў ён, кідаючы тэлефон на канапу. — Што за звычка — грузіць чалавека сваімі праблемамі? Чаму я нікога не гружу? Чаму сам ва ўсім разбіраюся? Нікога не чапаю, нікому не званю, ні ў кога не прашу…

— Што там? — пытала Тома.

— Ды ў іх вечна… Лёнік прапаў! Пайшоў у лес і знік. Нашто мне гэта ведаць?! Мне ж нельга хвалявацца! Мне ж нервы трэба берагчы, сэрца… А яны грузяць!

Поделиться:
Популярные книги

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Бастард Императора. Том 14

Орлов Андрей Юрьевич
14. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 14

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Бастард Императора. Том 16

Орлов Андрей Юрьевич
16. Бастард Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 16

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Цивилизация статуса (сборник)

Шекли Роберт
Сборники Роберта Шекли
Фантастика:
фэнтези
8.22
рейтинг книги
Цивилизация статуса (сборник)

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Первый среди равных. Книга XIII

Бор Жорж
13. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XIII

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента