Чтение онлайн

на главную

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Ну што. Доктар сказаў Тані, каб перад выхаднымі забіралі. Назусім. І развітваліся. Бо выхадныя наўрад ці перажыве. Нават зашываць не сталі.

— І зашываць не сталі? — перапытаў Стэфан.

— Там іголцы зачапіцца няма за што, сатлела ўсё, распаўзаецца…

Вырашылі так: заўтра забіраць Домну, сёння даваць тэлеграму Марку, каб тэрмінова вылятаў самалётам, і Стаху — перыядычна туды, у Сібір, дазваньвацца. На наступны дзень, у пятніцу, Петрык не пайшоў у школу. Па радыё ўжо аб’явілі пра смерць Брэжнева, але за ўсёй крутаверцю навіна ўспрынялася на дзіва будзённа: свая баба была куды важней, бліжэй за чужога далёкага дзеда. Перад абедам пад’ехала машына «хуткай дапамогі». З яе вылезла цётка Таня, потым два санітары вынеслі на насілках бабулю, накрытую коўдраю, перанеслі ў дом, у пакой, паклалі на ложак. Бабуля была ў забыцці, вачэй не расплюшчыла, з яе цела тырчалі ва ўсе бакі трубкі з бутэлькамі на канцах.

Цётка Таня пачала збірацца дамоў, у горад.

— Едзь і ты з ёю, сынок. Хай ён у вас, Таня, пераначуе. Круціся там каля тэлефона, бо ў іх можа хапіць розуму і па тэлефоне пасварыцца, дык ты тады крыкнеш у трубку, што баба памірае, цябе ён паслухаецца, — вучыла маці.

Сустрэў іх узбуджаны дзядзька Стах з Цішаю на руках.

— Чулі? У Варшаве ваеннае становішча! Ярузельскі аб’явіў! Што робіцца на свеце, ты падумай!

— Можа, яны не ведаюць, што Брэжнеў памёр? — сказала, распранаючыся, цётка Таня.

— Хто? Яны? Палякі? Гэтыя — ды каб не ведалі!

— А за што ж яны тады выступаюць?

— За мір у Еўропе, — адказаў дзядзька Стах, як заўсёды, цёпленькі.

Потым дзядзька з цёткай глядзелі тэлевізар. Петрык сумленна сядзеў каля тэлефона, чакаў. У перапынках паміж «Лебядзіным возерам» цётка выцірала слёзы. Дзядзька Стах не перастаючы каменціраваў, і ўсё цалаваў Цішу. Яна, прывыклая да спіртнога паху, толькі далікатна адварочвала мордачку.

— Ціша мая, Ціша! — І да Петруся: — Чуў, Броня ў Ізраіль сабралася! І Міша, і Лёня… Ах, я ж вам!..

Гэтая навіна стала апошняй кропляй. А тут яшчэ тэлефон маўчыць… Пятрусь задраў уверх галаву, разглядаючы люстру на столі, каб слёзы не выліліся на шчокі, а ўвайшлі назад у вочы. Але цётка Таня заўважыла.

— Плач, плач, сынок, не саромся… Я таксама плачу. Што ж гэта будзе з намі ўсімі? Без Брэжнева?

Насуперак словам доктара бабуля Домна выхадныя перажыла. Бацька прыляцеў пятнаццатага ў панядзелак. Змучаны дарогаю, вочы шчырыя, стомленыя, чырвоныя.

— А мая ты мамка! Мамка дарагая, мамка залатая… Ох, жоначка, і ты тут… І сынок мой… Вось гора ды бяда… Сёння якога, пятнаццатага? — зірнуў на каляндар. — Трынаццатага Андропаў выступаў — слухалі? Быць яму генсекам!

Пятнацатага… Пятрусь раптам успомніў, што ў яго ж сёння дзень нараджэння. Ну, правільна! Як гэта было год назад? Гітара, яблык… Бабуля Домна з мяшэчкам грошай, такая шчаслівая, што вось можа падараваць людзям радасць… І такім далёкім, мілым здаўся той час!

— Які ты ўжо вялікі, — заўважыў бацька, нібы прачытаўшы яго думкі.

Пятрусь і праўда адчуваў сябе вялікім. Дзевяць гадоў! Столькі ж было Гальцы, калі яны елі траву, і якой дарослай, вялікай здавалася яна яму тады! Назаўтра ў аўторак з раніцы падыйшлі Стэфан з Поляю. Прыехалі Стах з Таняю. Было вітанне, і поціскі рук, цалаванне, і слёзы, і абдымкі… Жанчыны ўсе як адна выціралі вочы ад кранальнай сцэны. Збылася Домніна мара, хоць смерць яе так ці інакш сабрала разам непрымірымых.

— Вось і ладненька… Вось і складненька… Так і трэба, — казала улагоджаная маці. — Такія разумныя, спрытныя, прыгожыя мужчыны…

— Мужчыны ў самай сіле, — падтрымала цётка Таня.

— Абы спакой на душы, — нясмела ўставіла цётка Поля.

— Галоўнае, умеюць жа! Могуць, калі захочуць! Ну, людзі як людзі, глядзець на вас люба-дорага! Каб вы зараз самі сябе пабачылі, дык ніколі не сварыліся б!

І быў перыяд няёмкасці, бо мужчыны тапталіся, не ведалі, што цяпер рабіць, куды спачатку ісці — да Домны? Ці — за стол? Жанкі падказалі — да маці ідзіце, да яе трэба найперш! Браты нерашуча, прапускаючы адзін аднаго ў дзвярах, увайшлі ў пакойчык, абступілі ложак. Раскрамсаная, паміраючая Домна, з выпнутымі скуламі, уцягнутымі шчокамі, праваленым ротам, ляжала белая як смерць. Каля ложка на століку стаяла пляшка каньяку. Цётка Таня брала лыжку і перыядычна ўлівала каньяк бабулі ў рот. Тады чырвань на кароткі час вярталася ёй на шчокі. Бабуля расплюшчвала вочы і нават магла нешта гаварыць.

— Дзе… Пятрок? — прашаптала яна. Маці падштурхнула сына, ён нагнуўся, бабуля знайшла сваім ротам яго вусны. Гэта быў доўгі пацалунак, і нейкі прагны, нібы Домна на развітанне хацела пераліцца ва ўнука, увайсці ў яго і хоць часцінкай пажыць у ім яшчэ.

— Ну вось — а цяпер можна і за стол, — мітусілася маці. — Сядайце, піце міравую, ежце… Гэта ж так добра жыць цяпер, абы здароўе, абы розум — а ў вас у кожнага і розум, і здароўе!

— Ужо няма чаго дзяліць, — сказала цётка Таня. — Цяпер не галодныя гады.

— Ад сварак адна нервеннасць, — пацвердзіла цётка Поля.

Расселіся за сталом. Стах папрасіў Петрыка ўключыць тэлевізар. Паказвалі пахаванне Брэжнева. Каля труны стаялі ў жалобе розныя замежныя дэлегацыі. Калі паказалі арабскую, дзядзька Стах ажывіўся, нібы пазнаў знаёмага:

— Ясір Арафат! — на гэты раз не памыліўшыся.

— Зрабі цішэй, сынок…

Звярнулі ўвагу на Петрыка. Нехта ўспомніў, што гэта ж учора ў яго былі імяніны. І тут усе заўважылі, які ён ужо вялікі — дзевяць гадоў, і прыемна здзівіліся.

— Адным расці — другім паміраць, — уздыхнуў дзядзька Стах. — Ах, ха, ха.

— Выцягнуўся, але пусценькі, — сказала цётка Таня.

— На, памацай, — надзьмуў жывот дзядзька Стах. — Каб во такі мамон быў!

Ідзі, сынок, на вуліцу — салют паслухай…

— Не салют, а травурны гудок! — паправіў бацька.

Пятрусь пайшоў. У верандзе стаяў скасабочаны мех, поўны кукурузы. Маці прасіла ў Капоры два кіяхі, а ён цэлы мех прытарабаніў. Адзін кіях вываліўся на падлогу. Пятрусь падняў, разлупіў ссохлы «пергамент», разняў чорныя «валасы», і з-пад іх раптам выглянула, як бліснула золатам, жоўтае, цвёрдае, буйнае зерне. Якая прыгажосць! Кавалачак лета!.. Падалося, нават веранда пасвятлела.

Ён выйшаў на двор. Няўжо гэта яно вось такое — жыццё? Дзе ўсё разам, гора і шчасце, сваркі і прымірэнні, слёзы і смех, і ўсё пераменлівае, перамешанае, непастаяннае, усё ў руху, круціцца, як у калейдаскопе; і як у калейдаскопе з розных асколачкаў шкла пры пэўным павароце і неабходным ракурсе ўзнікае малюнак — так і цяпер перад Петрусём узнікла, закруцілася і пабегла, пайшло мільгаць: ад рэчкі да Галькі, ад паху сена да вусікаў Цішы, ад Леаніда Міхайлавіча да віра з сомам, ад укручанага ў «пергамент» золата кукурузы да чорнага шарыка чмялінага мёду… Было адначасова і радасна, і боязна, і крыху сумна. Але больш радасна — якое ж яно, жыццё, аказваецца, аграмаднае! І як добра, што яно нарэшце пачынае адкрывацца яму!

Поделиться:
Популярные книги

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Женщины

Буковски Чарльз
Проза:
современная проза
6.90
рейтинг книги
Женщины

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Ботаник

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
4.56
рейтинг книги
Ботаник

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон