Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Надрукаваньне гэтых «Запісак» рэдакцыя ўважае за карыснае з двух гледзішчаў. Першае, у «Запісках» ёсьць шмат цікавых назіраньняў зь беларускага жыцьця староньняга нам чалавека, і таму гэтыя назіраньні могуць прыслужыцца як матаржял для абжектыўнае крытыкі нашага грамадзтва й для самааналізу паасобных сяброў яго. Другое, «Запіскі» часта рысуюць драбніцы штодзённага жыцьця, а з драбніцаў гэтых фактычна й складваецца само жыцьцё. Калі-ж узяць на ўвагу, што гэтыя драбніцы натаваліся беспасярэдня з самога жыцьця ў часох ваеннае завірухі, калі кажны чалавек найчасьцей бывае бяз цывілізаванае маскі, дык яны могуць больш праўдзіва схарактарызаваць чалавечую натуру і адлюстраваць запраўднага чалавека не ў сьвяточным гарнітуры, а ў ягонай штодзённай вопратцы.

Запіскі няведамага аўтара мы назвалі «Запіскамі эмігранта», уважаючы, што такі тэрмін будзе найбольш адпавядаць праўдзе. Аўтар запісак мог-бы быць якой-небудзь перамешчанай асобай, сілком пераселенай, прымусова вывезенай, выгнанай, загнанай, запраторанай, расьцярушанай і г.д., мог быць уцекачом старым расейскім або новым, мог быць, нарэшце, так званым «калябарантам», але ў кожным разе — гэтая асоба ў выніку вайны апынулася на чужыне й ня хоча скарыстаць зручнае нагоды, як канец вайны, каб вярнуцца на сваю радзіму. А ў такім разе праўдзівей за ўсё назваць гэтую асобу эмігрантам.

«Запіскі» падаём у перакладзе і ў рэдакцыі Лявона Крывічаніна.

Рэдакцыя

Ад перакладніка. Рэдактар перакладу намагаўся найперш захаваць стыль запісак аўтара, дзеля чаго найбліжэй трымаўся аўтарскага тэксту. Прашу прабачэньня ў шаноўных чытачоў, што ў сувязі з гэтым паасобныя мясьціны запісак могуць здавацца занадта падрабязнымі й цікавымі хіба толькі для гісторыкаў.

Л. Крывічанін

Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

28 чэрвеня. Вярнуўся ў Менск. Пабегаў, пабегаў ды назад. Хай будзе, што будзе. Як кажуць, што міру, то й бабінаму сыну. Вайна мне не спадабалася. Па-першае, на вайне бывае, што й забжюць, а па-другое, клопату шмат: наступаюць — бяжы, адступаюць — бяжы, ды часам і ня ведаеш, у які бок. Не! Дома лепей! Хай іншыя бегаюць, а мая хата з краю.

Хата, дзякаваць Богу, засталася цэлая, не згарэла. А Рыгорава (гэта мой сусед ізь левага боку), дык тая — ушчэнт! Як карова языком зьлізала! Толькі комін тырчыць. Вось будзе сьмеху, як Рыгор вернецца!

30 чэрвеня. Жывы пра жывое й думае. Гэтыя два дні рабіў сякі-такі запас. Прыдбаў, дзякаваць Богу, нямала. Ёсьць хлеба, ёсьць і да хлеба. Калі на добрае пойдзе, дык і на гадкоў пару хопіць. Трэба сказаць — не ленаваўся.

31 чэрвеня. Ізноў рабіў запас. Сёньня мяне страшэнна абурыў нейкі выкапень. Мы ўсе грамадою стараемся ля складу, што мурашкі, кажны валачэ — хто што здужае, а ён стаіць, як слуп. Хоць бы пальцам крануў дабрынё. «Рабаваць, — кажа, — несумленна». А які-ж гэта, дазвольце, рабунак!? Час пераходны, дабро нічыйнае — валачы, калі сіла. А ён — «несумленна»! Паглядзімо, што ты праз месяц скажаш, старая порхаўка! Эх, і жывуць-жа людзі на сьвеце! Як такіх зямля носіць?

1 ліпеня. Назапашваньне трывае далей. Сёньня прывалок із жонкаю два вядры патакі й вядро нейкага малясу. Навошта ён — ня ведаю, але людзі валакуць, і я не астаюся. Мо на што й прыдасца.

2 ліпеня. Зноў прыцяг два вядры й мех соды. Крухмалу падчапіць не пасьпеў. Пайду заўтра.

10 ліпеня. Восем дзён адпачываў на курорце. Абставіны былі ня зусім спрыяльныя для пісаньня дзёньніка, а таму нічога й ня пісаў. У памяці засталіся спрэчкі аднаго дня. Гаварылі пра вайну: што такое вайна, чаму яна, як яно ўрэшце будзе. Тут кажны бараніў сваё. Адзін, прыкладам, выступіў і сказаў, што вайна гэта ёсьць вайна, і хоць яна рэч непажаданая, але ваяваць усё-ж трэба. Другі хваліўся, што ён таксама ваяваў-бы, але яму бараніць няма чаго. Трэці, наадварот, націскаў на тое, што вайна — рэч надта патрэбная, але ваяваць ня трэба. Некаторыя казалі, што пасьля вайны будзе толькі так, а іншыя, наадварот, што будзе толькі гэтак. Разнабою было шмат. Але ўрэшце бальшыня пагадзілася на тым, што можа быць і так, а можа быць і гэтак. Асабліва ўпорыста выступаў супроць вайны адзін нейкі ні то прафэсар, ні то рахункавод — за пылам не разьбярэш. Ён на абарону свае тэорыі выцяг і Талстога, і Дыягена, і яшчэ тузін іншых філёзафаў. Тут ня вытрываў і я.

— Выбачайце, грамадзянін пацыфісты, вайна — рэч конча патрэбная, без вайны нельга, бо яна асьвяжае, яна ачышчае чалавецтва. Вайна — гэта сьмерць, а сьмерць родзіць жыцьцё. Вось! (Гэта я таксама ўспомніў словы нейкага філёзафа). Але ўпорысты не здаваўся.

— Што яна ачышчае, гэта сьвятая праўда, бо мяне яна ачысьціла да ніткі, але што яна асьвяжае, то гэта, даруйце, — нонсэнс! Выбачайце.

І ён дэманстратыўна адвярнуўся ў бок.

Гэта я ўспомніў, калі змываў у балеі курортавы пыл. Целу было так хораша ў цёплай вадзе, а на стале стаяла паўфляжкі «маскоўскай», а на кухні жонка бразгала патэльнямі, а на работу ня трэба ні заўтра, ні пасьлязаўтра, ні яшчэ праз тыдзень. Не! Што ні кажэце, а вайна — цудоўная рэч.

11 ліпеня. Ізноў цягаў патаку. Нестае тары. Дастаў крухмалу й газы.

12 ліпеня. Вярнуўся Рыгор. Глядзіць, а хаты няма. Вось тут, здаецца, стаяла, а няма. Крыху пасьмяяліся. Праўда, Рыгор мала сьмяяўся, больш я рагатаў. Яму, відаць, не да жартаў было. Але такога чалавека, як Рыгор, ня надта з капытоў сабжеш.

— Дармо, — кажа, — разьбілі адну, другую паставім. Нас гэтым не запалохаеш.

І паставіць. Можаце не сумлявацца. Тым больш — лясны склад недалёчка, і гаспадара няма.

13 ліпеня. Сёньня сустрэў былога прафэсара. Ідзе былою вуліцаю, задуменны.

— Дзень добры, — кажу, — пане прафэсару! Як маецеся, пане прафэсару?

— А? Што? Ах, выбачайце, — схамянуўся ён, — я й не заўважыў… задумаўся…

— Пра што цяпер думаць, пане прафэсару? Хай лепш конь думае, ці дадуць яму сёньня аўса. Хэ-хэ-хэ.

— Вы ўсё жартуеце, а я паважнай справай заняты. Вось ужо трэці дзень падлічваю, колькі вайна каштуе.

— А хіба можна падлічыць, колькі вайна каштуе?

— А чаму-ж не! Для навукі нічога немагчымага няма. Прыкладам, колькі куля каштуе — ведамаь колькі жаўнераў ваюе — збольшага можна ведацьь колькі кажны куляў выпушчае штодня — таксама можна збольшага ведаць. А тут на дапамогу сярэдняе арытмэтычнае, тэорыя верагоднасьці… Вось і выходзіць — штодня дваццаць мільярдаў. Ну, ведама, недакладна. Мільён больш — мільён менш, гэта для навукі ня мае значаньня.

— Дваццаць мільярдаў, - зьдзівіўся я. — А даруйце, пане прафэсару, навошта вам гэта ведаць? Вам-жа працэнтаў з гэтых мільярдаў, напэўна, не дадуць.

Поделиться:
Популярные книги

Звездная Кровь. Изгой V

Елисеев Алексей Станиславович
5. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой V

Лекарь Империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

На гребне обстоятельств

Шелег Дмитрий Витальевич
7. Живой лед
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
На гребне обстоятельств

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Рубежник

Билик Дмитрий Александрович
1. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Рубежник