Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

На жаль, я вымушаны быў паставіць яго ў рэальную абстаноўку, вярнуў ва ўзвод.

Калі я быў не я

ГУЛАГавец

Яе клікалі Зінкай, а яго — Жоржыкам. Недзе пад канец ІІ Рэчы Паспалітай яны пажаніліся. Неўзабаве займелі сына. Заўсёды іх бачу разам. Ідуць з Падалян на Застаў, да бацькоў Зінчыных, бы выйшлі з казкі. Маладыя, прыгожыя, жыццялюбныя. Жоржык нацешыцца не можа першынцам, гоцае яго на адной руцэ, узнімае ўверх, вышэй сваіх кучараў. Глядзіце людзі, які ў мяне наследнік. Зінка, на ўсякі выпадак, страхуе. Неразлучныя, шчаслівыя.

І раптам, амаль у адначассі, памірае Зінчын бацька, гарыць бацькоўская хата (адступаючыя немцы падпалілі), пад Варшавай гіне брат, без вестак прападае Жоржык (Калыма?). Колькі гора звалілася на Зінку і яе маці! Пасяляюцца ў нас, у старой, „падалянскай”, прыгуменнай хаце. Чакаюць Жоржыка.

Скончылася вайна, усталявалася ўлада, а Жоржыка няма. У новай прышашэйнай хаце таксама чакаюць Жоржыка, свайго. І ад яго ни ответа, ни привета.

Настала лета 1946 года. Вяртаюся з далёкай дарогі. Да Гайнаўкі даехаў поездам, а чыгунку ў Белавеж узарвала dpan-kommando. Працуе аднак вузкакалейка. Усё-такі надзейны від транспарту. Ісці пешкі небяспечна, я ж у чырвонаармейскай форме. Напорашся на банду — прощай, Родина! Відаць таму, калі і злез з платформы на Грудках, не пайшоў шашою, а пакіраваў дахаты праз балацянку і поле. А далей, па-за агародамі, лугам. Вось і наша сядзіба. Памежнаю разораю — тры гады не таптаў яе! — тралюю да прыгумення. Мама мяне першая заўважыла. Бяжыць на прыгуменне і радасна вяшчае:

— Жоржык вярнуўся!.. Жоржык вярнуўся!..

Звабленыя воклікамі мамы, выскачылі са старой хаты нашы кватаранткі. Напаўпрытомная Зінка раскінула ўшыркі рукі, прэ да мяне і свету не бачыць. Абнімаць-цалаваць будзе?.. Што ў нас робіць Зінка?..

А яна падбегла і замерла. І я аслупянеў. У яе пакутна-няўцямных вачах чытаю: „Каб ты здох!”

За што? У чым я вінаваты?

Прыгаслая падыходзіць яе маці:

— Жоржыка не спаткаў?

— А што з ім?

— Рускія забралі.

Цяжка глядзець жанчынам у вочы. Даражэнькія, Расія-Матухна вялікая — с южных гор до северных морей! За якім морам, за якою гарою ваш Жоржык? Мне прыкра, што не спаткаў яго.

Ён так і не вярнуўся. А дакладней — з'явіўся толькі на міг, уяўны.

Монтэкасінец

У бельскім ПУРы (рэпатрыяцыйная ўправа) выдалі мне прапахлы гнілым Захадам вайсковы шынель зелянковага колеру. Памацаў — добрае сукно. Засунуў руку ў кішэнь — нейкая пісулька. Адрас жанчыны з Новай Зеландыі. Во адкуль падарачак! Відаць, з палеглага мужа. Трэба падзякаваць, ды мовы англійскай не ведаю. Занёс шынель да Рыгаровіча, нашага краўца, які абшываў увесь Застаў і ваколле. Хапіла матэрыялу на шырокія, модныя ў той час, штаны і практычную, сцягнутую ў поясе на ўзор англійскі, фасоністую блузу. Ужо год у гэтым гарнітуры асвойваю Варшаву. Жыву ў студэнцкім доме на плошчы Нарутовіча, і адміністрацыя патрабуе лекарскае пасведчанне аб стане майго здароўя. PLMA (Pomoc Lekarska Mlodziezy Akademickiej) на месцы, у правым крыле будынка. Гэтай дапамогі патрабую ўпершыню. Доктар, салідных гадоў дзядзька, бярэ мой білет і вачэй ад яго адарваць не можа. А, здаецца, нічога асаблівага там няма: нумар, прозвішча, вучэбная ўстанова, факультэт. Урэшце апраменьвае прыветным позіркам і мяне. Аглядае як музейную цікавінку. З такой жа пашанай абстуквае маё, выпашчанае на студэнцкім харчу тулава, далікатна мацае трубкай. Няўжо ён.... Во, зноў дзіўна ўзіраецца ў мае вочы. Як у цудатворную ікону... І ўсё ўсміхаецца нейкім патаемным думкам. Нават калі піша даведку, то рука дрыжыць. А ўручае паперку, быццам узнагароджваў высокім званнем.

Калі я, збянтэжаны, падзякаваў за прыём, ён азадачыў мяне новай загваздкай:

— Przepraszam za ciekawo's'c, — азваўся, бы да важнай персоны, — czy nie jest pan kuzynem generala?

Ад нечаканасці я абалванеў. Пра што ён? Які генерал? У нашым родзе найвышэйшы чын вайсковы меў дзед: младший унтер-офицер лейб-гвардии его величества... А, відаць ён пра Валкавыцкага, што ўспамінала мама: прыязджаў у вайну рускі брат застаўлянскага аднафамільца, савецкі генерал. Ды ліха яго ведае, сваяк ён нам ці не? Я замяўся:

— Raczej nie, — прамямляў.

Пан доктар у захапленні:

— Rozumiem, rozumiem (чытай: малайчына, зух!), — канфідэнцыяльна моргае.

Я аднак нічога не зразумеў. Яшчэ не ведаў, што ў Андэрса служыў мой дубальтовы цёзка, генерал. І доктар меў на ўвазе яго.

Ну, вядома, у той час казыраць такім сваяцтвам мог толькі дурань.

Дыпламат

Восень, 1949. Еду на вучобу ў СССР. Перад адпраўкай завялі мяне ў новы, першы пасля вайны, таварны дом і сказалі: будзеш там нашым „амбасадарам”, а змахваеш на „монтэкасінца”. Выбірай — на такую і такую суму — належнае місіі адзенне. Выбраў дэмісезоннае паліто, дэмакратычны касцюмчык, нямаркую куртку, такую ж кепку і крацісты шалік. Але забраў з сабою і „монтэкасініяну”. Як нармальны мужчына, не люблю хадзіць у новым адзенні. Дык і на Цвярскім бульвары 25 „амбасадарнічаю” ў тым, да якога прывык. І мне здаецца, што нічым не выдзяляюся з маскоўскага вулічнага тлуму, ні выглядам, ні паводзінамі. Плыву рекой нарядной по широкой мостовой і толькі чую:

Эй, товарищ! Эй, прохожий!

С нами вместе песню пой!

Ажно ў майскую песню ўрываецца Валодзька Цендракоў:

— Ребята, на Тверской шпана лупит наших румынов!

Падзея побач. Тверская — вуліца Горкага. Пабеглі на выручку. Аказалася, бойка ўсчалася з-за масквічак, якім румыны прапанавалі dupu (дружбу). Былі навічкамі, не ведалі ні рускай мовы, ні правіл тутэйшага побыту. Але і балгарыну, чацвёртакурсніку, без дай рацыі дасталася па шапцы. А я, хоць бы што, хаджу па сэрцы ўсёй Расіі як уладар. Галю Ягораву праводзіў аж да вузкага праходу на Красную плошчу, да самага пад'езда ейнага дома. І ніхто мяне пальцам не крануў. А Галя — дзявоха ціптоп! Куды тым, „румынскім”, да яе.

Тайну раскрыў у бани. Гэты храм культуры гнездзіўся ў задрыпаным завулку неўздалёк ад нашага інстытута. Па камфорту ён, вядома, не раўняўся з элітарнымі Сандунамі, але і ў ім можна аформіцца паводле патрэбы: выпарыцца, высцебацца бярозавым венікам, пагаліцца, падстрыгчыся, адпрасаваць адзенне, выпіць куфаль піва, кульнуць сто грамм. Вось і я перад парылкай абмалоджваюся ў цырульніка, а ён, як той варшаўскі доктар, завіхаецца каля мяне звыштарыфна, і шэпча на вуха:

— Знаю, кто вы. Вы с посольства...

І мінай дае зразумець: Полный молчок. Никто про это не узнает. Будь спок.

Во дзе мая сіла! У зелянковым шынельным сукне заакіянскага паходжання. Палеглы ў бітве з самураямі новазеландзец выручае саюзніка. Адданага займеў заступніка. Нават пасля смерці Сталіна, калі Варашылаў выпусціў крыміналістаў і яны запрудзілі Маскву, урки мяне не чапалі.

Інжынер

Той жа час. Ахоўнае сукно, хоць і якаснае, сцерлася. Адзеўся я ў дэмакратычны касцюмчык. Электрычкай „Москва — Апрельевка” еду ў прыўзнятым настроі з заняткаў. На творчым семінары чытаў новыя вершы. Хвалілі. Вагон напаўпусты. Падмаскоўны народ яшчэ на „стройках” сталіцы. І я шкадую, што няма звычайнай як у канцы дня „толкучки”, калі працавікі ў прапацелых ватоўках вяртаюцца ў свае спальні. Хачу іх бадзёрыць творчым настроем. Але ў вагоне стракаты вонкава неакрэслены сацыяльны склад. Пляваць ён хацеў на твой душэўны ўздым. Дык накіроўваю ўвагу на мілавідную малодку, што сядзіць насупраць. Прыкмячаю, і яна коўзае дапытлівым позіркам па маёй фізіяноміі. Абмяняўшыся паглядамі, бяру ініцыятыву ў свае рукі:

— Девушка, куда едете?

— Во Внуково.

— О, стюардесса?

— Нет, не угадали.

— А кто?

— Учительница.

Чаго мне больш трэба? Во каго ўражу!

— Значит, мы соседи, — накіроўваю спадарожніцу на патрэбную выснову.

— ?

— Я живу в Переделкине, — паясняю. — Теперь ваш черёд; отгадайте, кто я? — пускаю ў вочы туман і ўжо чую: „Ах, я так и думала! Вы из городка писателей. Вы поэт!”

Девушка азмрочыла мяне. З адабральнай усмешкай сказала:

Поделиться:
Популярные книги

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Точка Бифуркации

Смит Дейлор
1. ТБ
Фантастика:
боевая фантастика
7.33
рейтинг книги
Точка Бифуркации

Барон ломает правила

Ренгач Евгений
11. Закон сильного
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон ломает правила

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Хозяин Стужи 7

Петров Максим Николаевич
7. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 7

Миграции

Клех Игорь Юрьевич
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Миграции

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть 1

Хренов Алексей
1. Летчик Леха
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.33
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Меченный смертью. Том 1

Юрич Валерий
1. Меченный смертью
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Меченный смертью. Том 1