Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ашчэпкі (1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Спазнай сябе

Апакаліптычная пачалася драма, як з ліянаў голага спусцілі Адама. Падкалодны злыдзень да сексу прымусіў? Так добра жылося, як насіў нас бусел. Запусціў у канвеер ты дурную сілу, ад яе і род наш цягне ў магілу. У „Дольцы” паратунак, у навуковы шэраг! Ганьба! — чарнарыжцы асвяцілі чэляс. Апакаліптычная пачалася драма. Дарма, Чарлі, з дрэва ты сцягнуў Адама.

Па катэхізісу Бэлзы

— Хто ты гэткі? — Свой. Тутэйшы. Твае продкі? — Усе памершы. — Бацька? Маці? — Сірата. — Прафесія? — Басата. — Лясун, мусіць? — Я з палёў. — Палюхом запішам — як? — Я з палёў, значыць — паляк!

Зварот Івана Кірызюка да Бога,

або

Як цяжка беларусу быць украінцам

Дивлюсь я на небо Та й думку гадаю: Чому ж я не сокіл, Чому не літаю? Чому ж мене, Боже, Ти крилець не дав — Я землю б покинув Та й в небо злітав. Обридло в Підляши Сіяти культуру. Тут люди не наши, Ні з пня, ні з натури. Ідеш до іх з медом, Гиркнуть чужим рэхам. Сусід вжэ став шведом, А голова — чехом. Поміняли предків, Поміняли віру. І кажуть, що рід іх З литвинскога віру. Ходжу по „Стіни” я — И світ мне не милий. Зову: — На гостинець! А чую: — На мыла! О, люди, кохани! Забути Могилу? Коріння? Слов'яни! — Okur-de! У магілу! Забули про Бульбу, Тарас тут не в моди. Одно тільки гульби Живучи в народи. Стояти на варті — Іты проти сили: — Лай — кажуть — паўкварты, А не — Тэрмапілы. Впусти мене, Боже, На кращу планету. Нема лишку крилець — Дай чек на ракету.

Пан Філюк

Сніцца пану Філі сон, Быццам ён Напалеон: Б'е направа і налева — З прафесійным б'е прыцэлам, Каму ў мызу, Каму ў бок. То падчэпіць гакам знізу, То садане зверху ў клёк. Будуць помніць праз вякі, Як біліся Філюкі. Сёння квасіў нос маанцу, Заўтра Арцін знішчу род, „Ука” Ваську зраблю здрайцам... Хунвейбіню? У ноздры дрот! Аж прысніўся сон гадзючы, Быццам ён, Бэніта — дучэ, Просіць Чэрчыля гарантый, А Берлін: — Адоль, avanti! У прывід дуляй садануў — Выганяе сатану. І пад труб анёльскіх рокат Узнімаецца ў аблокі. Сніцца яму, што з вякоў Нясе радасць і любоў. Ну і ну! Дык не цяльпук! Ну і спрытны пан Філюк.

Ачалавечыліся

На экватары ў лясах жылі прыматы, Па экватары круціліся, калматыя. А хто ўлева ці ўправа ўбакавіўся, Той хвастом накручаным накрыўся. Грэла сонца — на галінах загаралі, Ночы ў вечных футрах караталі. Ні СНІДу не ведалі, ні бяды, Хапала ўсім какосавай яды. Аж з'ехаў у буш аблуплены галяк, Ні то гарыла, ні то гляк. І запісаў нас у род свой гамінід. Адняў какосы. Кажа, што за СНІД. Загнаў у клеткі. Пэўна на вякі. Завошта? Адкажыце, сваякі. Ачалавечылася малпа — і прыплод Ганьбай пакрыў увесь малпін род.

У час капітуляцыі мы з Родзькам паехалі ў Польшчу, каб перабрацца ў Белавежскую пушчу. Па дарозе Усевалад пазнаёміўся з маладой жанчынай. Спыніліся ў Беластоку. Нам далі працу паблізу горада. Памятаю, як я і Усевалад выйшлі на верхавіну гары і бачылі, як савецкія самалёты бамбілі партызанаў у лесе. Родзька часта хадзіў да той жанчыны, хацеў праз яе навесці сувязь з польскай партызанкай. Аднаго вечара ён кажа: „Пайду да жанчыны”. Тэта быў астані вечар, калі я яго бачыў (з друку).

Герой

Кацілася слава за Нёман, за Віслу пра ўдарны Родзькаў дэсантны батальён. Быў Родзька ў Варшаве — выпаў такі гонар. У Маравіі буйным стратэгам слыў. Не кланяўся кулям, ішоў насустрач смерці, у Белавежскай пушчы прагнуў злегчы ён. Рускія пілоты адцялі дарогу, разбамбілі пушчу, у аблогу ўзялі. Куды было дзецца? Як прабіць дарогу у запаветну мару, як здзейсніць прарыў? Успомніў Родзька польку, маладую „дрольку”, якую ўключыў быў у стратэгічны план. На гары высокай размясцілі штаб свой. Родзька, Еўропа на цябе глядзіць! Зашумела рэха у Бел-высока-стоку, праводзіла Родзьку у апошні бой. Коцяцца з гары той з Родзькам яго словы, а сябар згарняе іх у сваю далонь: — Скажы Еўропе, што палёг на ж... А рэха агучвае: — „Дролькі” маладой! Гуляла, гуляла, дарог не губляла баявая слава. Бой! Палёг трыумфальна, амаль сюррэальна: было „ах” і „ой” — палёг як герой.

Як паведаміў друк, правы ваявода назначыў дырэктарам шпіталя сябра па ідэі і адукацыі. Новага шэфа вітаў увесь персанал і пацыенты (яшчэ на ходзе).

Па старой звычцы

Праспявалі дружна Sto lat!

— Спецыяльнасць? — Трунар-столяр, Па-хатняму дамавіншчык. Тапорыкам ножку чык! — Ну і што? — пан ваявода — Думалі, магістра дам? Камуняку? Сатану? Хутчэй скокну у труну! Настрашыла Гаварыла баба дзеду: — Я да Клінтана паеду. Ты, як цар Барыс, абвяў, Даўно мяне не чапаў. — Ну і едзь, такой бяды! — Кажа дзед. — Даўно б туды! Дзябёлая ты. Масці пікі. У поцемку — дублет Манікі.

Крыноцкі роздум

За лясамі, за гарамі Жыў Сакрат, мысляр з вусамі І з курчавай барадою Старагрэцкага пакрою. Маладым задаваў тон — Арыстып, Эўклід, Платон Выйшлі з-пад яго рукі. Усіх праславілі вякі. — Вялікая, цёзка, справа Ў жыцці ўвайсці ў славу. Так, калі ўначы не спаў, Мысляр з Крынак разважаў. — Зведаў свету я нямала: Нью-Йорк, Лондан, Парыж, Рым. Усюды грэк я. Жоўць навалам. Хоць ты у Афіны пры. — А, Sokrates! Witaj w domu! Перадай паклон Афону, — Па плячы мяне паляпаў Сам найбелы польскі папа. — 'Swiety Ojcze, jam z Warszawy! Не вусата-кучаравы. Jeno imie... — Wiem skade'scie. Што чуваць w litewskim mie'scie? — Przenaj'swietszy nasz, ali'sci... — Niechaj cud sie w Krynkach zi'sci. — Jeno cud? З вякоў: — Халоп! У цябе ж Сакратаў лоб. Дык мазгуй — у цэль глядзі, Паству ў Крынкі не вядзі. Кіруй блудных новым тропам, Не на Усход — у Еўропу! А як мяне прысабечыў, Слухай не сябе, а веча. — Вось яно што! Вось яно! Хамам волю, мне — ярмо? Пацалуйце мяне ў ж..., Зраблю з Крынак Еўропу! Ну й асілак, ну й яцвяг — Наш пачатак і працяг.

На Русі

На Русі ў цане вякі І плодныя мужыкі. А тут час гулагаплённы Вычасаў юр пагалоўна. Першы ўзняў надзеі зніч Мікіта Сяргеевіч. Пры вусатым дэмане Выстаяў пандэмію, Бацьку сунуў фігу І сплодзіў адлігу. Брэжнеў — маршал і герой — Сплодзіў валавы застой. Галоснасці спее плод. — Горбі, Горбі! Поўны ход!.. — Айн момент!.. У пару мядову Сплодзіў Горбі перабудову. Цар Барыс — хвацкі рубака — У ідэі поўзаў ракам. Хоць прастол пакінуў годна, Быў вяршыцелем бясплодным. Кануў у Лету спэцканы Без цаны Дом Ельцыных.
Поделиться:
Популярные книги

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

1971

Щепетнов Евгений Владимирович
2. 1970
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
1971

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Изгой Проклятого Клана. Том 6

Пламенев Владимир
6. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 6

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Вор

Леонов Леонид Максимович
Проза:
классическая проза
6.83
рейтинг книги
Вор

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Триптих

Фриш Макс
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Триптих

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия