Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Ёсць, - адказаў Мiндэл i выйшаў.

Рэпрадуктар загуў, i пачуўся голас:

– Месяц Галоўны "Тытану" Марс - Зямля, "Кобальду сем нуль два"! Увага! Увага! Увага! "Балiстычны восем" заўважыў у цэнтры сектара 65 аб'ект свяцiльнасцю мiнус чатыры. "Парыў" i "Альбатрос" не адказваюць на пазыўныя. Iснуе магчымасць выбуху рэактара на "Альбатросе". Для захавання бяспекi пасажыраў "Тытан" Марс - Зямля павiнен застопарыць i неадкладна адгукнуцца. "Балiстычны восем" i "Кобальд сем нуль два" дзейнiчаюць далей згодна са сваiм рашэннем. Паўтараю: "Тытан" Марс - Зямля павiнен...

Усе пазiралi на камандора.

– Калега Мiндэл, - сказаў ён.
– Застопарым у нанапарсеку?

Мiндэл пазiраў на цыферблат свайго гадзiннiка.

– Не, камандор. Мы ўваходзiм у аптычную зону. Спатрэбiлася б шэсць жэ.

– Тады зменiм курс.

– Усё роўна будзе ў крайнiм выпадку тры, - прамовiў Мiндэл.

– Цяжка.

Камандор устаў, падышоў да мiкрафона i пачаў гаварыць:

– "Тытан" Марс - Зямля Месяцу Галоўнаму. Не магу застопарыць, у мяне надта вялiкая хуткасць. Мяняю курс абыходным манеўрам на палове магутнасцi рухавiкоў i выходжу курсам дзвесце два з сектара 65 у сектар 66. Прашу адкрыць мне шлях. Прыём.

– Прымiце паўтор, - звярнуўся ён да мужчыны, якi раней сядзеў побач з iм. Мiндэл штосьцi крычаў па ўнутраным тэлефоне. Няспынна гулi зумеры. На насценных табло ўспыхвалi агеньчыкi. Раптам нiбыта пацямнела - гэта кроў адхлынула ад вачэй. Пiркс шырока расставiў ногi. "Тытан" тармазiў на павароце. Карабель ледзь прыкметна вiбраваў, чулася працяглае, на высокай ноце гудзенне рухавiкоў.

– Сядайце!
– крыкнуў камандор.
– Мне не патрэбны тут героi! Зараз тры жэ!

Усе селi на падлогу, дакладней, павалiлiся на яе. Яна была ўкрыта тоўстым слоем пенапласту.

– Ну i ну! Зараз усё там патаўчэцца!
– прамармытаў чалавек, якi сядзеў побач з Пiрксам. Камандор пачуў гэта.

– Страхавое таварыства заплацiць, - адказаў ён са свайго крэсла.

Здаецца, было больш за тры жэ - Пiрксу цяжка было паднесцi руку да твару. Усе пасажыры ляжалi, напэўна, у каютах, але што рабiлася на кухнях, у сталоўках! Ён уявiў сабе аранжарэю. Гэтага ж нiводнае дрэва не вытрымае. А ўнiзе? Цэлыя вагоны разбiтай парцэляны! Неблагое вiдовiшча!

Рэпрадуктар адгукнуўся:

– "Балiстычны восем" да ўсiх. Знаходжуся ў аптычнай зоне "Альбатроса". Ён - у хмары. Карма перагрэлася. Перапыняю тармажэнне i пасылаю ў прастору атрады для пошуку экiпажа "Альбатроса". "Парыў" не адказвае на пазыўныя. Канец.

Паскарэнне змяншалася. Хтосьцi з'явiўся ў дзвярах i нешта крыкнуў. Ужо можна было ўстаць. Усе рушылi ў тыя дзверы, што вялi ў галоўную рулявую рубку. Пiркс увайшоў апошнi. Экран восем на шаснаццаць метраў займаў усю пярэднюю сцяну - увагнуты, вялiзны, як у кiнатэатры для гiгантаў. Усе агнi ў рубцы былi патушаныя. У прасторы, на чорным з зоркамi фоне, нiжэй галоўнай восi "Тытана", у левым квадранце, тлела тоненькая рысачка, якая заканчвалася распаленым вiшнёвым вугельчыкам, падобным на агеньчык цыгарэты. Яна была ядром бледнага, крыху сплюшчанага пухiра, ад якога ва ўсе бакi разыходзiлiся танклявыя вострыя парасткi; праз гэта шарападобнае воблака ўсё больш выразна прабiвалася святло найбольш яркiх зорак. Раптам усе тарганулiся наперад - нiбыта хацелi ўвайсцi ў экран. Зусiм нiзка, у правым нiжнiм кутку, блiснула памiж сапраўдных зорак белая кропачка - i стала хуценька мiргаць. Гэта быў "Парыў".

"У рэактары Альбатроса пачалася непадуладная нам ланцуговая рэакцыя кропка маю страты людзей кропка ёсць абгарэлыя кропка прашу дактароў кропка перадатчык пашкоджаны выбухам кропка пацёк рэактар кропка гатоў да катапульты рэактара калi не спыню яго працяканне кропка", - расшыфроўваў Пiркс мiрганне кропкi.

"Альбатроса" ўжо не было бачна. Пасярод зорак вiсеў цяжкi бурштынава-бела-буры клуб дыму, выпучаны зверху грывастым нарастам. Ён апускаўся ўсё нiжэй, перабiраўся ў нiжнi левы вугал экрана - "Тытан" прайшоў над iм, пракладваючы новы курс з сектара катастрофы.

У глыбiню цёмнага пакоя з дзвярэй радыёрубкi ўпала доўгая палоска святла. Быў чутны глас "Балiстычнага":

– "Балiстычны восем" Месяцу Галоўнаму. Застопарыў у цэнтральнай частцы сектара 65. "Парыў" у нанапарсеку пада мной сiгналiзуе аптычна пра страты людзей i пра пацёклы рэактар, гатовы да катапульты рэактара, выклiкае лекарскую дапамогу. Пошукам экiпажа "Альбатроса" перашкаджае заражэнне вакуума радыёактыўным воблакам з тэмпературай на паверхнi звыш 1200 градусаў. Знаходжуся ў аптычнай зоне "Тытана" Марс - Зямля, якi рухаецца каля мяне поўным ходам, выходзячы ў сектар 66. Чакаю з'яўлення "Кобальда сем нуль два" для правядзення сумесных мераў выратавання. Канец.

– Усе на свае месцы!
– пачуўся моцны голас. Адначасна ўспыхнулi сiгнальныя агнi ў рулявой рубцы. Запанаваў рух, людзi iшлi каля сцен у тры бакi, Мiндэл аддаваў загады, стоячы ля размеркавальнага пульта; адначасова гулi некалькi зумераў. Нарэшце зала апусцела, i акрамя камандора, Мiндэла i Пiркса застаўся толькi малады тэлеграфiст, якi стаяў у кутку насупраць экрана i пазiраў на бэмбаль дыму, якi паступова рассейваўся, усё больш расплываўся i знiкаў.

– А, гэта вы, - сказаў камандор "Тытана", нiбыта толькi зараз убачыў Пiркса, i падаў яму руку, - цi адгукаецца "Кобальд"?
спытаўся ён у чалавека, якi з'явiўся ў дзвярах радыёрубкi.

– Так, камандор, iдзе зваротным.

– Добра.

Яны пастаялi хвiлiну, пазiраючы на экран. Апошнi шматок брудна-шэрай хмары знiк. Экран быў зноў повен чыстай, зорнай цемры.

– Хто-небудзь уратаваўся?
– спытаўся Пiркс, нiбыта камандор "Тытана" мог ведаць больш за яго самога. Але той быў першы, а першы павiнен ведаць усё.

– Мабыць, у iх заела дроселi, - адказаў камандор. Ён быў на галаву нiжэйшы за Пiркса. Валасы меў як з волава - было невядома, цi то ссiвеў, цi заўсёды былi гэткiя.

– Мiндэл, - кiнуў камандор iнжынеру, якi iшоў мiма, - зрабiце ласку, дайце адбой. Няхай танцуюць. Вы ведалi "Альбатрос"?
– спытаўся ён, звяртаючыся да Пiркса.

– Не.

– Заходняя кампанiя. Дваццаць тры тысячы тон. Што там?

Радыётэлеграфiст наблiзiўся i падаў яму спiсаны бланк. Пiркс прачытаў першыя словы: "Балiстычны" да..."

Пiркс адступiўся на крок. Аднак цяпер ён замiнаў людзям, якiя штохвiлiнна праходзiлi праз рулявую рубку, i таму ён стаў ля самай сцяны ў кутку. Прыбег Мiндэл.

Поделиться:
Популярные книги

Невольничий караван

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
6.83
рейтинг книги
Невольничий караван

Враг божий

Корнуэлл Бернард
2. Хроники Артура
Приключения:
исторические приключения
6.60
рейтинг книги
Враг божий

Философия

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
философия
учебники
5.00
рейтинг книги
Философия

Тактика победы

Кутузов Михаил Илларионович
Великие полководцы
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Тактика победы

Враг Короны

Бушков Александр Александрович
10. Сварог
Фантастика:
героическая фантастика
8.53
рейтинг книги
Враг Короны

Нет времени

Крылов Константин Анатольевич
Документальная литература:
критика
публицистика
5.00
рейтинг книги
Нет времени

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий Григорьевич
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Война магов

Прозоров Александр Дмитриевич
6. Князь
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
8.34
рейтинг книги
Война магов

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.39
рейтинг книги
Князь Мещерский

Избранное

Горин Григорий Израилевич
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Избранное

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши