Рыбін цар

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Рыбін цар

Рыбін цар
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Глыбока на дне возера ляжыць рыбiн цар. Нiхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён цi яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслiнамi вадзянымi, як коўдрай, абгарнуўся i носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкi выскакваюць.

Вясною людзi спусцяцца на ваду, затрубяць — хлыне каламутная вада патокам. Прачнецца рыбiн цар на дне ракi i пачне расчэсваць зялёную барадзiшчу. Зашавеляцца водараслi зялёныя, заскачуць па iх срэбныя маляты — старому i гожа!

Часам сонца прыпячэ — i тады яшчэ тлум цару: выпаўзаюць русалкi грэцца ў затоку, а зноў у ваду патрапiць не здольны. Вядома, дзецi! Плавае ён ля берагоў цалюткi дзень i за ногi iх стуль валочыць. Дасць пару разоў шасцiпалай ручышчай па мяккаму месцу, а потым, каб непатрэбнага рову не было, пачастуе рачым вокам, альбо скрыдлышкам мухi.

Потым лета настае, i рыбiн цар, каб людзей не пудзiць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца. Ляжа ў вiры i ляжыць.

Улетку русалкi на зямлю выходзяць i лезуць на дрэвы, каб грэцца на месячным святле. Сумна без iх дзеду, падплывае да млына, высуне галаву з вады, i разбягуцца па ёй, цёплай, як сырадой, колы. Глядзiць ён з вiра, чырвоная яго морда вачыма лыпае, шавеляцца вусы. Млын пад месяцам сiнiм святлом адлiвае, цiхi смех з садкоў нясецца. Анi ветрыку, анi гучнага шуму.

Шмат летам працы рыбiнаму цару: павiнуючыся яго загадам, пераплывае рыба з аднаго возера ў другое, з гэтай ракi — у iншую. Харчуецца. Усiм трэба харч i месца для iкрамёту. Але любiць рыбiн цар i дурэць: то жабу ўцiсне ў нерат замест рыбы — весялiся, рыбак, то туды ж сiкоў напiхае. А то кароў, якiя, бызнуўшы, стаяць у вадзе, выдаiць да апошняй кроплi. Але ўсё гэта не ад злосцi. Наадварот, калi галадэча — выкiне ён на бераг груды рыбы, як гэта ў Нарачы калiсь здарылася…

Восень цiха крочыць. Ляжыць рыбiн цар у вiры, а дождж барабанiць па вадзе, як па даху. Прытульна, цёпла. Засынаюць азёры. Зрэдку праплыве лебедзь i пакiне за сабою дарожку святла. Праз яе бачна шэрае, плакучае неба. Вось i апошнi жораў пратрубiў над рэкамi, i тады пачынае цар сваiх рыб у вiры зганяць, тванню накрываць. Цёпла iм, добра! А потым пачынае ў апошнi раз абыходзiць свае масткi. Iдзе пад вадою: шэрая вада, раслiны вадзяныя холад пасцiнаў, рыб няма, ракi ў сваiх пячорах зазiмавалi. Высуне "надворак" галаву: касабочыцца над грэбляю шэрая павiльгатнеўшая млынарня, ляжаць сярод абшараў зялёныя рэдкiя чатырохкутнiкi, грукоча дзесь малацiлка.

Усё схавалi скнары-людзi, сцягнулi ў пунi i клунi, абдзёрлi чыста палi i сады. Нясуцца па нiзкiм небе шэрыя хмары. Глядзiць рыбiн цар на сонныя абшары, а з нябёсаў шэры дождж льецца.

— Бр-р-р, гэтак i змякнуць можна, — i ныр зноў на дно.

Ляжыць у вiры i сумуе. Памерлi палi, памерла рака!

А на яго падаюць бурыя лiсты, твань зацягвае.

Добрай зімы!

Комментарии:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Я Гордый часть 6

Машуков Тимур
6. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 6

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Зодчий. Книга I

Погуляй Юрий Александрович
1. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга I

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Неудержимый. Книга XXXVII

Боярский Андрей
37. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXVII

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Призыватель нулевого ранга. Том 3

Дубов Дмитрий
3. Эпоха Гардара
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга. Том 3

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8