Рэканструкцыя неба

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Рэканструкцыя неба

Рэканструкцыя неба
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Вольга Гапеева

Рэканструкцыя неба

ВЕРШЫ
*** Белы.Чорны. Кантраст? Антонім? Хутчэй - дзеці ШЭРАСЬЦІ з процілеглымі мроямі.
*** Недзе на цёплым жываце існуе мільённая радзімка. цікава — пра што яна марыць?..
*** фэміністам і фэміністкам Пясочны матыль (ужо стары дзядзька) прыпыніцда ля блакітна-зімовай кветачкі... а ўвечары - здрадзіць ёй з нахабнай лямпачкай.
*** таўровыя подыхі асядалі на пульсуючых шыях і сьцякалі ў цыяністыя вочы перапаўняючы іх каліем
*** Хлопчык кульгавы злуецца на боцік пытае ў таты чаму ён скача а я бягу ад таго што бачу а ён стаіць і злуецца на боцік
*** Калі народзіцца сьмерць і памрэ нараджэньне будзе халодна. Знакамітыя людажэры ўпрыгожаць свае кромлехі гірляндамі прусаковымі і сьнегам засушаным яны сьціснуцда камячкамі і ціхенька-ціхенька будуць цалаваць шматкі маёй скуры.
*** Марцыпанавы сьнег уключалі толькі па пятніцах калі птушыныя сьвятыя хавалі свае лапкі ад маіх дзіцячых позіркаў. Яны баяліся тлустых зімовых вусеняў таму апраналі пухнатыя кажушкі й хавалі свае лапкі у маіх дзіцячых позірках.
*** на падлозе вандруюць не паперы на падлозе вандруюць вантробы яны пляскаюць у далоні патрабуючы словаў на падлозе шкрабецца ня котка на падлозе шкрабуцца нэрвы яны лашчаць сваю сыстэму аплятаючы косткі на падлозе ня пляма сьмятаны на падлозе мыюцца цені яны пішуць сінія вершы патрабуючы кавы са спэрмай
*** Пад грукат малочнага сэрца шпітальнай багоўкі я прыкладаюся вухам да вуха чужога я слухаю цяпло чыіхсьці думак пад грукат малочнага сэрца шпітальнай багоўкі
*** Запляцеш мне коскі коскі з водарам лекаў і я прайду зданьню зданьню праз тваё цела і я аддам словы словы нямым вуснам калі запляцеш мне коскі коскі з водарам сьмерці
*** Пёрка пухнатае падае зь цельца птушынага падчас паляваньня на ложак асфальтавы. Пёрка пухнатае ведае ляцець яму доўга таму асьцярожна кладзецца на голаў анёла.
*** У краінах недасьледаваных твараў з тваімі вачыма шукаю выйсьця ды - марна шапаценьне стомленых вуснаў ускрыкі зрэнак сьляпыя ніколі ня чуюць глухія ня бачаць. Дарэмна размовамі поўніць нямытыя шклянкі на сьняданак - смажаны чмелік а потым вывучэньне атамаў страху ў белых пакоях.
*** На целе тваім як на мапе Сусьвету ёсьць чорныя кропачкі выспаў, буду шукаць іх і даваць ім імёны СВАІХ каханкаў адылі прабягу казытаньнем дзіцячым і зьнікну ў белай траве пад небам зялёным Аднойчы...
*** Я зьбіраюся на вайну кожную раніцу чышчу боты — рыхтую зброю П0ТЫМ мы будзем кахаць потым а зараз няма калі я зьбіраюся на вайну чышчу боты — рыхтую зброю хочаш — цалуй мае вочы пакуль не баляць яны ад калючага дроту жабкай станецца хто-небудзь іншы а мне няма калі я зьбіраюся на вайну чышчу боты - рыхтую зброю заўтра птушкі скінуць па крыльцы - гэта звычайны прагноз надвор’я ну што ты паціскаеш плячыма я — немагчыма
*** Я прыйду на тваё пахаваньне зярняткам схаваным недзе ў кішэні у якой будзе дзірка памерам зь летнюю мошку я прыйду на тваё пахаваньне агрэставай цэлкай (спакушаць старых матылёў — няўдзячная справа) я прыйду на тваё пахаваньне пясочкам зь неба упаду з вышываных далоняў проста ў ложак
*** Ты гандлюеш маімі вачыма з ранку да вечара пафарбаваўшы ў колер зялёны выдаеш іх за яблыкі дрэва свайго спарахнелага па сьвятах паганскіх ты нанізаеш вочкі мае мігдаловыя на тоўстую нітку і дорыш жывыя каралі далёкім мурынкам
*** Калі робіцца вусьцішна заплюшчваю вочы таму, хто стаіць побач. Раніцу глытай асьцярожна пакуль дождж не прапаліў ёй скуру а лепей схавайся пад коўдру да таго, хто ляжыць побач і глытай-глытай асьцярожна каб не параніцца алюміневай раніцай.
*** Адчыняй сваю дамавіну я ўкрыжую цябе на басэтлі мае цела ня можа больш лётаць яно мкнецца ў свой лепразорый 3 тваіх костак зраблю сабе панцыр не шкадуй мяне, маіх лапак чарапашкаю быць няблага толькі ў неба глядзець нязручна Я памыю твае вантробы і разьвешу сушыцца на дроце на рабінах чырвоныя гронкі гэта я сьвяткую забойства
Комментарии:
Популярные книги

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Избрание сочинения в трех томах. Том второй

Кочетов Всеволод Анисимович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Избрание сочинения в трех томах. Том второй

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII
Спасибо за голос.