Крумкач

на главную

Жанры

Поделиться:

Крумкач

Крумкач
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Эдгар Алан По

Крумкач

Уначы, парой панылай, калі з думкаю бяссілай задрамаў я з мудрай кнігай, з важкай кнігай у руках, – то ачуўся ўраз ад гуку, нібы нехта жвава стукаў, быццам рэзка так застукаў да мяне нязваны страх. "Госць, – падумаў я, – чакае за дзвярыма, а не страх. Проста госцейка ў дзвярах”. Ах, сваволіла прырода, выла ветрам непагода, ценяў прывідных уроды на падлозе паляглі. Я чакаў з бясконцай далі, покуль цені бушавалі, памяць пра Лінор хавалі за бязрадасныя дні, пра святую, што ў Эдэме, на аддаленай зямлі... Згаслі тут яе агні. Стылы шолах за парцьерай... Пашчу жах сваю ашчэрыў, паланіў мяне між крэслаў, габеленаў, медных ваз. З заміраннем сэрца, ціха, прашаптаў я, каб не крыкнуць: "Гэта госць стаіць нязнаны за дзвярыма ў позні час, проста госць таемны хоча быць са мной на гэты раз. Проста госць у змрочны час”. Акрыяўшы з перапуду, рады госцю, нібы цуду, "Выбачайце, пан ці пані, ледзь расчуў у цемры вас,” – гаварыў я з парываннем і з затоеным чаканнем, і апраўдваўся дрымотай ля каміна ў позні час... Толькі расчыніў я дзверы, цемра ў дом пранікла ўраз. Толькі – цемра ў гэткі час. Паланёны цемрай важкай, я стаяў і дыхаў цяжка, думкі сноўдалі такія, нібы змеі з чорных нор; доўга слухаў цішыню я – непадатную, густую, як са змроку раптам чую слова цёплае: "Лінор!” Гэта я шапнуў, а рэха адказала мне: "Лінор!”, мне вярнула як дакор. Раззлаваны гэтай стратай, зачыніўся, скрухай сцяты, я, аднак, пачуў адразу за дзвярыма тарарам. "Той жа стук, мацнейшы толькі! – думкі роспачнай іголкі паімчаліся па нервах. – Той жа госць ранейшы там... Не! То вецер з аканіцай усчынае тарарам. Вецер – больш нічога там!” Адчыніў я аканіцы – Крумкач выйшаў, як з вязніцы, з цемры вонкавай панылай, азірацца важна стаў. Потым пырхнуў на Палады бюст, усеўся аграмадай з выглядам паважным, рады, мабыць, што мяне застаў. Рады, што ў самотным доме чалавека ён застаў. Сеў, нічога не сказаў. І, ачуўшыся аднак жа, прыглядзеўся і заўважыў я ўсю веліч гэтай птушкі, чорнай, як сама бяда. І сказаў: "Твой выгляд страшны адначасна значны, важны, называць цябе як скажаш, ці ёсць назва хоць адна? Сярод тысячы найменняў ці ёсць назва хоць адна? Каркнуў госць мой: "Пустата!” Птушкі голас недарэчны паласнуў мяне, як мечам, бессэнсоўнасцю нахабнай з галавы да ног абдаў. Бо ўсім ясна, што не ў сілах птушка поўначчу панылай турбаваць жытло чужое, як татарская арда. Птушка, што на бюсце белым – рыхтык чорная руда. Птушка з клічкай Пустата. Ён сядзеў так нерухома, што здаваўся часткай дома, гэты прыхадзень нязваны, пасланец начы нямой. Крумкачынай дзюбай страшнай ён выцягваў жыцці нашы і нагадваў пекла пашчу пры канцы дарогі той, што праходзім, каб дабрацца да канца дарогі той... Каб назвацца Пустатой. Здрыгануўся я ўсім целам, а Крумкач на бюсце белым па-ранейшаму спакойна, нібы ён са мной на "ты”, касавурыўся, старэча. О, навошта гэта стрэча ў прыцемку Пуціны Млечнай, ва ўладарнасці бяды... Адбылася так раптоўна ва ўладарнасці бяды! Ды пад зоркай Пустаты. Крэсла да яго пасунуў, разглядаў з ранейшым сумам, разважаў, а крык ірваўся, з горла сіплы крык "Ратуй! Развярні гаротны лёс мой, пакажы паляны, плёсы, і распырскай, сонца, росы, адвядзі маю бяду. Адвядзі, вярні на месца, як у рэчышча ваду!” Ды крычаў я ў Пустату. Што за дзіўная разлука, і за што такая мука – не спасцігнуць мне давеку на сваім пякельным дне. Толькі люстры промень цьмяны, толькі вечныя падманы лезуць з памяці экрана, як Лінор душу кране. Пра Лінор святая памяць як душу маю кране. О, за што такое мне! Падалося: серафімы выплывалі ў пасмах дыму, на дыван сцякалі проста, як крынічная вада. І спяваў я ў ачмурэнні, ды маліўся аб збавенні, мільгацелі гукі, цені, піў я кубак свой да дна. Піў любові непадзельнай медны кубак свой да дна. Крумкач каркнуў: "Пустата!” Пракрычаў я: "Згінь, пракляты! Дух пякельны, твае краты пагубілі ўсё на свеце, што люблю я з даўніх пор! Хто цябе сюды паклікаў, што сядзіш у цьмяных бліках ты на бюсце нерухома, каркаеш, як злы дакор? Ты чаму адзін і той жа пасылаеш мне дакор? Зыкнуў госць мой: "Nevermore!” Паўтарыў я: "Згінь пракляты! Дух пякельны, твае краты перакрыжавалі веру, веру даўнюю ў жыццё. Ці ёсць Бог над гэтым светам, або круціцца планета, адзінокая планета адлятае ў небыццё? Адлятае, як лістота з дрэў асенніх, як лісцё... Божа, дай мне забыццё!” "Пакідай мой дом самотны, доўжыць дай спакой дрымотны, – я падскочыў, крыкнуў: – З ветрам ты ляці ў начны прастор! Ані пёрка, ані духу не пакінь сваіх, каб скруха не вярнулася і вуха, каб не чула з гэтых пор, пра цябе не чула вуха анічога з гэтых пор!” Каркнуў госць мой: "Nevermore!” Ён сядзіць дагэтуль, вечна. За акном Пуціны Млечнай зоркі ззяюць. Іх не бачу. У гаркавую ваду апускаю сны і мроі. А Крумкач сваім спакоем заварожвае і поіць, корміць ён маю нуду. Дэман, што ў абліччы птушкі, думу думае адну – каб глядзеў я ў Пустату.
Комментарии:
Популярные книги

Волчья верность

Игнатова Наталья Владимировна
3. Зверь
Фантастика:
боевая фантастика
7.17
рейтинг книги
Волчья верность

На гребне обстоятельств

Шелег Дмитрий Витальевич
7. Живой лед
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
На гребне обстоятельств

Дважды одарённый. Том IX

Тарс Элиан
9. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одарённый. Том IX

Гроза богов

Мазуров Дмитрий
10. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Гроза богов

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Жизнь и судьба

Гроссман Василий Семенович
Проза:
классическая проза
8.48
рейтинг книги
Жизнь и судьба

Молодость с нами

Кочетов Всеволод Анисимович
Проза:
русская классическая проза
роман
6.25
рейтинг книги
Молодость с нами

МИФОуказания

Асприн Роберт Линн
3. Мифология
Фантастика:
юмористическая фантастика
9.33
рейтинг книги
МИФОуказания

А ЕСТЬ А

Рэнд Айн
3. Атлант расправил плечи
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.88
рейтинг книги
А ЕСТЬ А

Робин Гуд

Дюма-отец Александр
Приключения:
исторические приключения
8.06
рейтинг книги
Робин Гуд

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Том 12. Из 'Автобиографии'. Из записных книжек 1865-1905. Избранные письма

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 12. Из 'Автобиографии'. Из записных книжек 1865-1905. Избранные письма

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII
Спасибо за голос.