Эсэ

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Эсэ

1991 г.
Эсэ
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Saxifraga

Некалькі год назад у нашай кінагрупе, што здымала ў Крыме мой фільм, выдаўся вольны дзень. Я выпрасіў на той дзень у нашага дырэктара аднаго з чатырохногіх артыстаў — а менавіта асла — і накіраваўся на ім у горы, на Яйлу. Хацеў бы я, вядома, сказаць, што выклянчыў не асла, а каня. Гэта было б куды больш рамантычна: вылазка на кані ў горы. Але праўда ёсць праўда — сябрам маім быў не скакун з сімферопальскай плембазы, а звычайны, буравата-мышасты і даўгавухі, баечны герой.

Я адчуваў сябе не вельмі здаровым, кепска спаў і пабойваўся, што мае жылы не вытрымаюць падарожжа на сваіх дваіх. Але я не мог і ўявіць, наколькі горшае будзе падарожжа на маім "таварышы і верным слузе" з яго ўпартасцю і калатлівым трушком.

Спачатку паабапал сцежкі цягнуліся карлікавыя лаўры, пасля вінаграднікі і шэрыя, заімшэлыя пліты таўрскіх магіл. Пасля пайшлі дубы. А потым зніклі і яны і пачалося царства каменю і травы, а найболей голага каменю.

Зранку з Яйлы спаўзлі, нібы снег, лавіны аблокаў, але пасля, відаць, вецер сагнаў іх, і яна адкрылася, урэшце, з усімі сваімі роўнядзямі, праваламі і морам, што, наўскос перакуленае, ляжала перада мной: далягляд на ўзроўні вачэй, а пад нагамі — кроў ледзянее — бездань.

Я глядзеў на ўсё гэта, на пульхныя падушкі нейкіх раслін і амаль пакутліва ўспамінаў — а што такое знаёмае нагадвае мне ўсё гэта?

I раптам успомніў.

Вось і ўлюбёных паэтамі лаўраў I пышных магнолій не ўбачыш, . Толькі зямлячак бялюткіх сустрэнеш, бярозак… . Потым не стала іх. . Суха, нідзе ані былкі, усё задушыла каменне, Нібы давеку турма. . Душна… ні кроплі вады… гэта ўсё нібы шлях у Нірвану, Смерці ўсеўладнай краіну…

Успамінаючы ўсё гэта па радку, па слоўцу і, вядома, па-ўкраінску, я зразумеў, чаму такі мне знаёмы гэты краявід, што гэта за расліны, нават успомніў, што калісьці бачыў у Масандры іхняе пышнае цвіценне пад ліванскімі кедрамі.

Кветка вялікая, гожая, свежасць пялёсткаў раскрыла, Кроплі расы самацветамі ззялі на дне. Камень прабіла яна, той камень, што ўсё перамог, Што задушыў і магутнасць дубоў, I цярноў непакорнасць. Гэтую кветку вучоныя людзі завуць saxifraga. Нам, паэтам, гадзіцца яе называць — ламікамень I шанаваць яе болей за пышныя лаўры [1] .

1

Тут і далей пераклады мае. — У. К.

I вось тут, на Яйле, над безданню і бязмежным морам, калі я згадаў гэтыя радкі, пазнаў усё, што вакол, — паўстаў у маёй душы той даўно ўсімі забыты дзень, калі рвала на валынскіх палетках валошкі шэравокая русявая дзяўчынка, будучая вялікая паэтэса, будучы гонар Украіны.

…Сто гадоў назад, 25 лютага 1871 года. Маці — украінская пісьменніца Алена Пчылка, з Драгаманавых. Бацька, Пятро Касач, галава з'езду міравых пасрэднікаў у Наваград-Валынскім. Матка выпеставала здольнасць і ўкраінскае сэрца. Бацька даў не толькі вонкавыя рысы, але і дабрыню бязмежную, цярплівасць, паблажлівую лагоднасць, сілу волі, бескарыслівае сумленне, крайнюю прыстойнасць, здольнасць хутчэй моўчкі пакутаваць самому, чым прыносіць пакуты іншым, і велічэзную павагу да годнасці чалавечай, хай бы сабе гэта была і годнасць малога дзіцяці.

Аксана Сташэнка, дачка М. Старыцкага, піша: "Пятро Антонавіч паходжаннем з паўночнай Чарнігаўшчыны, ледзь не з Беларусі, хоць і лічыў сябе ўкраінцам, але ўкраінскаю моваю размаўляў дрэнна…" Вонкава суровы, ён мог і накрычаць, але ўсё роўна рабіў як лепей людзям. Паны крыўдавалі, што ён псуе сялян, заўсёды стаючы на іх бок, але ў спрэчках між сабою ўсё ж бралі трацейскім суддзёй заўсёды яго, ведаючы, што са шляху крыштальнага сумлення яго не зверне і цар.

Гэты чалавек, пакуль быў жывы, падбіраў кожную саломінку перад дачкою на нялёгкім яе шляху.

…Нейкія сем вёрст на ўсход ад Ковеля. Вёска Калодзежнае. Вялікі дом Касачоў немцы разабралі на бліндажы, і ў мой час яго толькі збіраліся аднаўляць, але ясна свяціўся на фоне дрэў "Лесін бяленькі дамок", пабудаваны бацькам, каб дзяўчо магло працаваць. Чатыры акенцы. Веранда. Мезанін, што выходзіць на маленькі балкон. Тут кожны год святкаваліся шаўчэнкаўскія гадавіны, ставілася лялечная п'еса пра Кармелюка, тут стаяла фартэпіяна, якому прысвечана кранальная элегія, тут пісаліся многія з ранніх вершаў. Першы яе верш, які дайшоў да нас, быў напісаны ў дзевяцігадовым узросце. Тут дзесяцігадовая дзяўчынка запісала два тоўстыя сшыткі народнымі песнямі. Сюды нелегальна прыязджаў з-за мяжы Іван Франко: пагаварыць з бацькамі, адпачыць, палавіць уюноў. Тут вялізны свет палескай фантазіі ўпершыню нарадзіў тыя вобразы, што пазней так ярасна будуць зіхацець у славутай "Лясной песні". Тут нарадзілася душа дзяцей, усё тое, што прымусіць іх, і ў тым ліку Лесю, лічыць, што "мы не чарнігаўскія і не палтаўскія, а мы палешукі". I адчуванне гэтай еднасці з Палессем будзе глыбокае, як возера Нячымнае ("нічым не дастаць дна"), ля якога жыў пасечнік Леў. У яго гасцявалі дзеці, і ён пазней стаў прататыпам "дзядзькі Льва" з "Песні".

Нячымнае таксама недалёка. 3 тванню ля аднаго берага, з глыбачэннай крыніцаю, з пнямі ад старых дубоў і сасновым борам. Усяго 25 кіламетраў ад Калодзежнага. Возера чыстаплёснае, верасовае і лугавое па берагах, надзіва зажуранае. I… пустое цяпер. Зусім пустое.

Тут жа непадалёку, толькі ў Луцку, пачалося і тое няшчасце, што на ўвесь век атруціла жыццё гэтаму незвычайнаму чалавеку. Дзесяцігадовае дзіця застудзіла ногі на вадохрышчы — было гэта, значыцца, 6 студзеня 1881 года, — прастаяўшы на лёдзе ўсю гэтую цырымонію… Палонка… Крыж з лёду, увянчаны голубам… Марозная пара ад вады… Чырвоныя ў сцюдзёным сонцы рызы…

I вось праз два гады ўсё гэта адгукнулася. Спачатку туберкулёзам левай рукі, пасля — нагі, на пачатку 900-х гадоў — лёгкіх і ўрэшце нырак і страўніка. А там прыйшла і заўчасная смерць. Пасля жыцця, праведзенага ў нялюдскіх — не на аднаго чалавека — пакутах. Таму і ў школе не была, а вучылася толькі ў прыватных настаўнікаў. Хоць тут магчымае і другое тлумачэнне: маці, напрыклад, казала, што ўсё гэта было не столькі праз хваробу, колькі таму, што яна, маці, баялася, каб казённая школа не разбурыла дзіцяці мову, характар, погляды.

Як бы там ні было, але дзіця гэта было навучана нямецкай, французскай, грэчаскай, лацінскай мовам, а пасля сама вывучыла польскую, італьянскую, англійскую, балгарскую і іспанскую. А што ж?! Сям'я была культурная, таленавітая, цікаўная да ведаў. Брат Міхась — а было яму тады год дзесяць — аднойчы нават перамог у спрэчцы вядомага гісторыка Ілавайскага, аўтара гімназічных падручнікаў па гісторыі. Давёў яму, што адно пытанне з гісторыі Чырвонай Русі княскіх часоў той недастаткова ведае і таму разумее не так.

Комментарии:
Популярные книги

Одержимая (авторский сборник)

Дяченко Марина и Сергей
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
7.80
рейтинг книги
Одержимая (авторский сборник)

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

На границе империй. Том 10. Часть 9

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 9

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт